![]() |
![]() |
Гэта самая распусная кніга, — скажа каторы чытач. І слушна. А іншы запярэчыць, што самая цнатлівая. І будзе мець рацыю. Межы раю і пекла рухомыя і яны пралягаюць праз усе дзевяноста вершаў дзявятай кнігі Валянціны Аксак. У яе "Трэцім Эдэме" гібее разбэшчанасьць першага, сохне пыхлівасьць другога, набухаюць бутоны ўсёдаравальнага новага. Болей »
Дзіцячая кніжка для маленькіх даследчыкаў, якім цікава, што ядуць вожыкі, медузы, птушкі і іншыя жывёлы. У кнізе распавядаецца, колькі яны жывуць, як растуць і што любяць есці. А яшчэ — ці можна іх карміць марозівам! "Калі дзеці ядуць, яны растуць і становяцца большымі і большымі! І мацнейшымі! Тое ж самае адбываецца і з матылькамі, вожыкамі ды катамі. Але ўсе яны любяць розную ежу. Чалавек можа вырасці вышэй за два метры. А якой даўжын... Болей »
Новая кніга Валянціны Аксак нараджаецца на пакутных шляхах змушанай блуканкі. Асабісты боль выгнаньніцы са свайго дому шматкроць узмацняецца трагедыяй зьняволеных і закатаваных у вязьніцах на радзіме. Захопніцкая вайна за яе паўднёвымі межамі не пакідае аўтарцы ні каліва спадзеву на шчаснае вяртаньне. І ўсё ж ляйтматывам кнігі ёсьць загад паэткі самой сабе: жыць навырост! Валянціна Аксак паходзіць зь вёскі Смалічы, што на Нясьвіжчыне. Ж... Болей »
У кнізе разглядаецца ўплыў кліматычных анамалій, голаду і эпідэмій на беларускае грамадства сярэдзіны ХІХ ст. на прыкладзе Гродзенскай губерні. На працягу некалькіх гадоў на Гродзеншчыне назіраліся крайне неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі ўмовы надвор’я, што прывяло да моцных неўраджаяў. Гэта, у сваю чаргу, выклікала моцны голад, выбух эпідэмічных захворванняў і высокую смяротнасць насельніцтва. Неўраджаі, голад і зараза абвастрылі д... Болей »
У новую кнігу прозы Барыса Пятровіча ўвайшлі дзве аповесці і эсэ. Гэта захапляльнае падарожжа па пазнавальных краявідах Менска ды іншых гарадоў і мястэчак Беларусі, а таксама знаёмства з неардынарнымі асобамі, якія сталі героямі твораў. У першай аповесці “наіўны дэтэктыў” расследуе таямнічую смерць бабулі-суседкі ў Менску, у другой — журналіст-спецкар распавядае пра свае амаль прыгоды падчас камандзіровак па Беларусі. Эсэ прысвечана пад... Болей »
Новая кніга прозы Алеся Аркуша аб’яднала мастацка-дакумэнтальны раман «Мясцовы час» і шэраг апавяданьняў, напісаных у розныя гады. Аматары айчыннай андэграўнднай культуры канца 80-х — пачатку 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя сустрэнуць у рамане шматлікіх вядомых дзеячоў літаратуры, музыкі і мастацтва таго пэрыяду — ад Сержука Сокалава-Воюша да Юрыя Гуменюка, ад Лявона Вольскага да Сержа Мінскевіча і многіх-многіх іншых. Падзеі, апісаныя ў рама... Болей »
Кніга «Як укладалі “Спадчыну”», трэцяя ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, уяўляе з сябе заснаваны на ліставанні аповед пра тое, як у 1950-я гады на Захадзе рыхтаваўся збор выбранай паэзіі Янкі Купалы. Захаваная ў архіве БІНіМа і перададзеная ў БДАМЛМ карэспандэнцыя ўкладальніка Вітаўта Тумаша і выдаўца Станіслава Станкевіча расказвае пра час і людзей, а таксама пр... Болей »
“Янка Запруднік” — кніга з сэрыі “Людзі эміграцыі”, запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва й МГА “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” яшчэ ў Беларусі ў 2018 г. Укладальнікі кнігі Натальля Гардзіенка, Надзея Запруднік, Валянціна Трыгубовіч і Лявон Юрэвіч. Выданьне мае ў сваім зьмесьце як матэрыялы пра самога Янку Запрудніка: біяграфічны нарыс, успаміны дачкі Веры, сяброў і знаёмых, гэтак і ягоныя ўласныя тэкст... Болей »