![]() |
![]() |
Законнікаў Сяргей Іванавіч нарадзіўся 16.09.1946 г. у в. Слабада Бешанковіцкага раёна, паэт, грамадскі дзеяч.
У Слабадзе сям’я Законнікавых не пражыла і года, пераехаўшы на Ушаччыну ў в. Глыбачка.
Сяргей Законнікаў з роду таленавітых людзей, настаўніцкай сям’і. Бацька пісьменніка пісаў вершы, у даваенны час друкаваўся ў рэспубліканскай перыёдыцы, у чэрвені 1941 г. атрымаў ліст з паведамленнем пра выданне яго першай паэтычнай кніжкі. Пасля вайны бацька працаваў дырэктарам, а маці настаўнічала ў пачатковых класах. У 20-30 гады таленавіта ўваходзіў у беларускую паэзію маладняковец Сяргей Законнікаў (Сяргей Ракіта), родны бацькаў брат, аднак яго жыццё трагічна абарвалася ў ГУЛАГу. Сяргей Законнікаў носіць імя свайго дзядзькі як знак балючай памяці.
Новая кніга паэта перадае дынамізм і складанасць нашага часу, напоўненага клопатам пра росквіт роднай зямлі, Айчыны, пра лёс усяго чалавецтва. Сама назва кнігі вызначае шырыню і сур'ёзнасць размовы з чытачом. У вершах ідзе напружаны лірычна-філасофскі роздум над пытаннямі быцця чалавека. Паэма «Кульмінацыя» ўзнімае вострыя маральныя і грамадскія праблемы, у ёй на поўны голас гучыць усхваляванае слова паэта ў абарону міру. Болей »
Зборнік лаўрэата літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў БССР імя А. Куляшова складаюць вершы пра сучасную моладзь, пра яе здзяйсненні, мары і каханне. Болей »
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова Сяргей Законнікаў нарадзіўся пасля вайны. Але легендарная партызанская Ушаччына наклала глыбокі адбітак на яго творчасць. Прадаўжальнік традыцый Петруся Броўкі і Еўдакіі Лось Сяргей Законнікаў — тонкі лірык і палкі барацьбіт за нашы высокія ідэалы, за новага чалавека. У кнізе — усё лепшае, створанае аўтарам. Болей »
Сергей Законников — один из самых ярких представителей молодого поколения белорусской поэзии. Ему свойственно обостренное внимание к проблемам жизни. Лирика органически сочетается с публицистичностью, с чувством гражданской ответственности за все происходящее в мире. Герой этих стихов в полной мере ощущает непрерываемую связь прошлого с настоящим. Болей »
Новай кнізе паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, уласціва абвостранае пачуццё сучаснасці, дакладнасць грамадзянскай пазіцыі, адкрытасць і страснасць у сцверджанні ідэалаў нашага жыцця. Лёс лірычнага гсроя моцным вязьмом веры і любові звязаны з клопатам і справамі сваёй Радзімы, яе працавітых, сумленных, душэўна шчодрых людзей, яго сэрца адгукаецца на ўсе радасці і трывогі неспакойнага стагоддзя. Болей »
Зборнік пазначаны неаслабнай увагай паэта да пашага сучасніка, да яго працоўнай дзейнасці і духоўнага свету, любоўю і клапатлівымі адносінамі да ррднай прыроды. Вершы напоўнены роздумам аб сэнсе жыцця, аб чалавечай сіле і дабраце, душэўнай чысціні і шчырасці. У кнігу ўвайшла таксама паэма «Урбаны». Болей »
Клопаты пра бацькоўскую зямлю, захапленне працоўнымі справамі сучаснікаў, шчырая лірычная паэтызацыя родных краявідаў— такія ў асноўным матывы новага зборніка паэта. Болей »
Сяргей Законникав, навършил /2001/ петдесет и пет години, един от най-известните беларуски майстори на поетичното слово, тънък лирик и философско мислещ поет. Носител на престижни награди за поезия - беларуски и международни: Наградата на името на Аркад Куляшов на Съюза на беларуските писатели /1982/; на Държавната награда за литература на името на Янка Купала /1992/; международ на литературна награда на Полша /1996/; Международна литер... Болей »
Год як няма з намі Васіля Быкава. Яшчэ выходзяць часопісы з падрыхтаванымі ім да друку творамі. Яшчэ ўсё шлюць яму з далёкіх краёў лісты расчуленыя чытачы. Яшчэ ў пісьменніцкіх даведніках не паспелі пасля ягонага прозвішча закрыць чорную дужку з датаю смерці. Але ўжо не ўсміхнуцца пры сустрэчы яго добрыя, мудрыя вочы, не ўскіне ён прывычна на развітанне правую руку, а ў тэлефоннай трубцы не прагучыць ягоны стомлены глухаваты голас: "Ну ... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »