Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Наш Быкаў

Наш Быкаў

кніга ўспамінаў

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2004

Рэдактар: Бураўкін Генадзь, укладальнік

Выдавец: ГА БТ "Кніга"

Памеры: 496 с.

ISBN: 985-6060-13-6

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Грамадзтва; Мэмуары

Copyright © 2004 by Генадзь Бураўкін, ГА БТ "Кніга"

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Год як няма з намі Васіля Быкава. Яшчэ выходзяць часопісы з падрыхтаванымі ім да друку творамі. Яшчэ ўсё шлюць яму з далёкіх краёў лісты расчуленыя чытачы. Яшчэ ў пісьменніцкіх даведніках не паспелі пасля ягонага прозвішча закрыць чорную дужку з датаю смерці. Але ўжо не ўсміхнуцца пры сустрэчы яго добрыя, мудрыя вочы, не ўскіне ён прывычна на развітанне правую руку, а ў тэлефоннай трубцы не прагучыць ягоны стомлены глухаваты голас: "Ну і добранька... Ну і памагай Божа..." Паэт сказаў некалі, што вялікае бачыцца з адлегласці. Напэўна, гэта сапраўды так. Але ці заўсёды варта доўгімі гадамі чакаць празорлівай дыстанцыі, калі ўжо сёння відавочна, якой волатаўскай постаццю ўзвышаецца ў гісторыі наш любімы і непахісны Васіль Уладзіміравіч, як трагічна не хапае яго ў нашы трывожныя, акаянныя дні? (Ад укладальніка, фрагмент)

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Зьмест

Аскоцкі Валянцін, Праз гады – праз жыццё

Аўрамчык Мікола, Гонар, сумленне і краса

Баршчэўскі Лявон, Колькі штрыхоў да легенды

Бічэль Данута, Настаўнік і сябра

Блакіт Валянцін, "З даўняй, гродзенскаю прыязнасцю..."

Бугаёў Дзьмітры, Мужнасць байца і душэўная далікатнасць

Бураўкін Генадзь, Ад укладальніка

Быкава Валянціна, Вася, Васілёк, Васіль

Быкаў Васіль, Бацька

Вашчанка Гаўрыла, Тры сустрэчы

Вярцінскі Анатоль, Толькі вось цяпер

Гарэцкі Радзім, Для Радзімы і яе славы

Гімпялевіч Зіна, Смерці няма

Далідовіч Генрых, Ён – у вышыні

Дамашэвіч Уладзімір, Яго вялікае цярпенне

Жук Алесь, Тры згадкі

Законнікаў Сяргей, "Дома лепей..."

Казько Віктар, Гаючая вада – белы параход

Кіт Барыс, 2001 год – шчаслівы год

Кудравец Анатоль, На крыжы часу

Лазараў Лазар, Сам-насам з Вечнасцю

Лубкіўскі Раман, Вялікі Беларус

Мехаў Уладзімір, Святло душы

Мураўёў Генадзь, Апошнія дні

Навумчык Сяргей, "У мяне заўсёды з усіх варыянтаў бывае горшы..."

Някляеў Уладзімір, Стрэмкі

Пазняк Зянон, Дарагі Васіль Уладзімеравіч

Паўлычка Дзьмітро, "Твае сябры – мае сябры"

Пяткявічус Вітаўтас, Вечны салдат

Сімановіч Давід, ... İ віцебскія вулкі

Слуцкіс Міколас, Спатканне ў Выперсдорфе

Сульянаў Анатоль, Надзвычайны чалавек!

Сурвіла İвонка, Удзячная лёсу

Тарас Валянцін, Дарога да Васіля

Халіп Уладзімір, На тым далёкім раздарожжы

Шчамялёў Леанід, Непрыгладжаны, непаўторны

Яварыўскі Уладзімір, Дотык пляча

Яновіч Сакрат, Знаёмства ў тую эпоху