Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1986
Рэдактар: Барадулін Рыгор
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памеры: 238с., іл., 1 л. партр.
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1986 by Сяргей Законнікаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Дадатковая даведка: Прадм. Р. I. Барадуліна
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова Сяргей Законнікаў нарадзіўся пасля вайны. Але легендарная партызанская Ушаччына наклала глыбокі адбітак на яго творчасць. Прадаўжальнік традыцый Петруся Броўкі і Еўдакіі Лось Сяргей Законнікаў — тонкі лірык і палкі барацьбіт за нашы высокія ідэалы, за новага чалавека. У кнізе — усё лепшае, створанае аўтарам.
Беларускія аўтары: Законнікаў Сяргей
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
Пяць паэмаў Сяргея Законнікава, напісаных у 2020 г., яднаюцца ў своеасаблівы метатвор, які высвечвае душэўныя пошукі і перажыванні аўтара на яго жыццёвым шляху. Болей »
Новая кніга Сяргея Законнікава «Шалёная Куля» перадае пачуцці чалавека, які жыве ў дынамічным і трывожным XXI стагоддзі. Аўтар абвострана адчувае еднасць не толькі з роднай Беларуссю, са сваім народам, чыёй будучыняй шчыра, па-сыноўску заклапочаны, але і з вялікім светам. Усё, што закранае яго сэрца дома і ў вандроўках па планеце, прыходзіць у паэзііо. Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі. Болей »
Новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1992), міжнародных літаратурных прэмій Польшчы (1996) і Украіны (1997) Сяргея Законнікава “Дол” занатавала жыццё летапісна, так, як пазначаецца на кардыяграме біццё сэрца, або ў слухаўцы ўрача дыханне чалавека. У кнігу ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя з канца 1991 па пачатак 2008 года, i ў свой час былі апублікаваныя ў перыядычным рэспубліканскім друку. Паэзія С... Болей »
Зборнік эсэ і артыкулаў вядомага беларускага пісьменьніка і публіцыста Законьнікава раскрывае яго адчуваньне і бачаньне Беларусі і беларускіх праблемаў. Заўсёды “са шчымлівым болем у сэрцы” Сяргей Законьнікаў верыць і лепшую долю Беларусі і беларускага народу. Артыкулы і эсэ розных гадоў на самы актуальныя нацыя і культуратворчыя тэмы сабраныя пад вокладкаў “Насустрач”. Аўтар заклікае разам зрабіць крок насустрач Беларусі аб якой мары... Болей »
Новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы, міжнародных літаратурных прэмій Украіны і Польшчы Сяргея Законьнікава «Першы пацалунак» прысьвечана самаму загадкаваму чалавечаму пачуцьцю — каханьню. Аўтар малюе чароўны сьвет, у якім валадараць, журбоцяцца, пакутуюць і радуюцца, каб стаць шчасьлівымі. Яна і Ён. Болей »
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы, міжнародных прэмій Польшчы і Украіны Сяргея Законьнікава “Гэта мы" увайшлі паэмы "Чорная быль", "Цівалі", "Зязюля". Эпічныя творы аўтара, вядомыя айчыннаму чытачу і перакладзеныя на іншыя мовы сьвету, з'яўляюцца паэтычным асэнсаваньнем лёсу беларускага народа, "народа на Галгофе". Яны вызначаюцца запамінальнай метафарычнасьцю, глыбінёю думак, шчырасьцю пачуцьцяў, нястомнасьцю ... Болей »
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы Сяргея Законнікава ўвайшлі вершы і паэмыы розных гадоў. Яны перадаюць святло шчырых чалавечых пачуццяў, дынамізм і складанасць жыцця, вызначаюцца асабістай адказнасцю паэта за будучыню свайго народа, роднай Беларусі, над чыім лёсам узышла і гарыць палыновая зорка чарнобыльскай трагедыі. Болей »
Разам з аўтарам гэтай кнігі чытач пабывае ў многіх краінах (Італія, Сербія, Францыя, Германія, Швейцарыя), пазнаёміцца з традыцыямі, бытам, культурай еўрапейскіх народаў. Паказваючы іншае жыццё, Сяргей Законнікаў заўсёды перакідае кладку памяці да роднае зямлі, усхвалявана і заклапочана гаворыць пра сённяшні дзень, трывогі і надзеі беларусаў, якія сталі на шлях будаўніцтва незалежнай дзяржавы. Болей »
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1982) Сяргей Законнікаў, які так шмат робіць дзеля нашага духоўнага нацыянальнага адраджэння, ужо сваімі першымі выступленнямі ў друку (196З) засведчыў свой непадробны грамадзянскі пафас, сваю шчырую любоў да роднае зямлі. У гэтую кнігу ўвайшло лепшае з яго кніг «Бяседа», «Устань да сонца», «Пакуль жыве мая бяроза», «Вера, надзея, любоў» і інш. Болей »
У кнізе публіцыстычнага роздуму ўсхвалявана, з трывогаю і болем пісьменнік вядзе гаворку пра засілле на нашай зямлі двух Чарнобыляў — духоўнага і радыяцыйнага, горача выступае ў абарону роднай мовы і культуры, за захаванне маральнага і фізічнага здароўя людзей, напамінае пра вялікую адказнасць за нацыянальнае Адраджэнне, за будучыню беларусаў. Для масавага чытача. Болей »