Законнікаў Сяргей

Законнікаў Сяргей Іванавіч нарадзіўся 16.09.1946 г. у в. Слабада Бешанковіцкага раёна, паэт, грамадскі дзеяч.

У Слабадзе сям’я Законнікавых не пражыла і года, пераехаўшы на Ушаччыну ў в. Глыбачка.

Сяргей Законнікаў з роду таленавітых людзей, настаўніцкай сям’і. Бацька пісьменніка пісаў вершы, у даваенны час друкаваўся ў рэспубліканскай перыёдыцы, у чэрвені 1941 г. атрымаў ліст з паведамленнем пра выданне яго першай паэтычнай кніжкі. Пасля вайны бацька працаваў дырэктарам, а маці настаўнічала ў пачатковых класах. У 20-30 гады таленавіта ўваходзіў у беларускую паэзію маладняковец Сяргей Законнікаў (Сяргей Ракіта), родны бацькаў брат, аднак яго жыццё трагічна абарвалася ў ГУЛАГу. Сяргей Законнікаў носіць імя свайго дзядзькі як знак балючай памяці.

Пасля заканчэння Глыбачанскай сярэдняй школы Ушацкага раёна С. Законнікаў паступіў і ў 1969 г. закончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы Клетнаўскай сярэдняй школы Мінскай вобласці. У 1970–1971 гг. – сакратар Ушацкага райкама камсамола. У 1975–1978 – загадчык аддзела сельскай моладзі рэдакцыі газеты “Чырвоная змена”, карэспандэнт аддзела літаратуры і мастацтва рэдакцыі газеты “Звязда”. З 1978 – інструктар, у 1979–1986 гг. – загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ.

Узначальваў Беларускае аддзяленне фонда славянскай пісьменнасці, быў прэзідэнтам Беларускага Камітэта абароны міру, членам Савета беларускага Фонда культуры. Доўгі час узначальваў рэдакцыйны калектыў часопіса “Полымя” (1986–2002). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра (1989). З 1990 – член Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”, медалём, ордэнам Украіны “За заслугі” III ступені (2006). Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1982) за зборнік паэзіі “Пакуль жыве мая бяроза”, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1992) за кнігу “Заклінанне”. У Польшчы ён уганараваны Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Вітольда Гулевіча (1996) за кнігу “Чорны конь Апакаліпсісу”: у лаўрэацкім дыпломе падкрэслена значнасць чарнобыльскіх паэм, якія “адлюстроўваюць драматычныя праблемы сучаснасці”. На Украіне С. Законнікаву прысуджана Міжнародная літаратурная прэмія імя Рыгора Скаварады за цыкл вершаў “Жыві, Украіна!” (1997).

Свой паэтычны дэбют Сяргей Законнікаў пачынаў з вершаў у “Віцебскім рабочым” (1963) і калектыўным зборніку “Рунь“ (1970).

Станаўленне і развіццё творчай асобы С. Законнікава адбывалася інтэнсіўна, вельмі плённа. У 70–80-я гг. выйшлі яго зборнікі “Бяседа” (1973), “Устань да сонца” (1976), “Пакуль жыве мая бяроза” (1981), “Вера, надзея, любоў” (1983), “Прысак часу” (1986), “Сутнасць”, “Вечная далеч” (абодва – 1987). Адзначаны яркай самабытнасцю талент і палкая грамадзянская пазіцыя неўзабаве вылучаюць паэта ў лідэры свайго пакалення.

Паэтычную творчасць Сяргея Законнікава можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі, і гэтае размежаванне абумоўлена перадусім такой трагічна-знакавай падзеяй сярэдзіны 80-х гг., як Чарнобыль. З паэзіі С. Законнікава 70-80-х гг. перад намі паўстае дачарнобыльская Беларусь – сялянская, вясковая, з прыгожымі краявідамі, спрадвечнай уладкаванасцю народнага побыту… Тая Беларусь застанецца ў вершах паэта ідэалам красы, натуральнай прыроднай чысціні, духоўнай моцы і трываласці.

Зусім іншая карціна нацыянальнага свету вымалёўваецца з паэзіі С. Законнікава пасля 1986 года. Адбыўся разлом часу і эпохі, адыходзілі ў нябыт стэрэатыпы і фальшывыя ідэалы, мяняліся погляды і ўяўленні. Для С. Законнікава новы этап творчасці пачаўся на хвалі грамадскай перабудовы 80-х гг., пасля Чарнобыльскай трагедыі. Пра шматбаковае і ўдумлівае асэнсаванне паэтам сучаснасці засведчылі такія яго кнігі, як зборнікі вершаў “Заклінанне” (1991), “Святая воля” (1993), эсэістычна-публіцыстычныя творы “Беларускае сэрца” (1993), падарожныя нарысы “Вячэра пад райскім дрэвам” (1993).

Беларусь часу вялікай нацыянальнай катастрофы паўстае з паэмы “Чорная быль” (1989), якая мела прыкметны грамадскі рэзананс. Твор закрануў чытачоў сваёй смелай і мужнай праўдзівасцю, сацыяльнай крытычнасцю, гуманістычнай скіраванасцю думкі, дакладным разуменнем галоўнага, сутнаснага ў сучасным жыцці. Паглыбленае філасофскае асэнсаванне трагедыі С. Законнікаў працягнуў у паэме “Зязюля” (1996), вершаваных і публіцыстычных творах.

У кнігах “У вочы вечнасці гляджу” (2000), “Лістам дарога запала” (2000), “Гэта мы” (2007) Сяргей Законнікаў працягвае свой паэтычны роздум пра лёс бацькаўшчыны, вечныя ідэалы і каштоўнасці.

У паэтычным свеце Сяргея Законнікава кантрастуюць радасць і смутак, светлае і чорнае, чыстае і бруднае, высокае і нікчэмнае…У сваіх думках і разважаннях ён скіраваны да чалавека, яго свядомасці і духу.

www.lib.vitebsk.net

 

Законнікаў Сяргей :: Выданьні

pdf
Дзеяслоў, 83

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

83

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 53

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

53

“Век адведзены мне я пражыў недарма”. Гутарка Змітрака Вераса з Генадзем Бураўкіным “Перашкоды і націскі” Дзмітрыя Плакса... Гутарка Алеся Плоткі з Дзмітрыем Плаксам Бабкоў Ігар, Партрэт мастака, нябачныў сутонні. Раман. (Пачатак) Бакач Алесь, Смяяўся ў вочы жыццю і смерці. Згадваючы Яна Збажыну Безмацерных Кацярына, «Няма мастака без любові...» Гутарка Кацярыны Безмацерных з мастакамі Аленай Шлегель і Уладзімірам Га... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 50

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

50

Паэзія * Рыгор Барадулін. Анёл спагады. Вершы * Андрэй Хадановіч. Урокі гісторыі. Вершы * Алесь Аркуш. Ля Дзвіны у высокіх травах. Вершы * Віктар Ярац. Зямныя эцюды. Вершы * Макс Шчур. Невідочная бібліятэка. Вершы * Уладзімір Папковіч. Самота. Вершы * * Проза * Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана. Раман. Кніга 1-я * Сяргей Рублеўскі. Святло лускі. З кнігі для тых, хто любіць лавіць рыбу ўсім сэрцам. Аповесць * Юрась... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 45

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

45

* "На геаграфічным перавале..." * Баровец Агнешка, Галадар у Любліне * Весялуха Марына, Вобраз сатаны ў беларускай літаратуры XXI ст. * Воранаў Віталь, Nomen omen * Дайнека Леанід, Пра лісоўшчыка злога хлопчыка * Дубавец Сяргей, 10 парадаў крытыку * Дубянецкі Міхал, «Трэба рызыкаваць». Дзённікавыя запісы 1985-1988 гадоў * Жук Габрыеля, Апетыт на большага Галадара * Законнікаў Сяргей, Жыццё яшчэ ля... Болей »


pdf
Верасень, 3

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

3

Змест каляднага нумара склалі вершы Надзеі Філон, Аляксея Арцёмава, Вольгі Грынь, Андрэя Кабана, Аляксея Палачанскага, Паўла Надольскага, Сяргея Законнікава, Анатоля Вярцінскага… Проза прадстаўлена творамі Сяргея Белаяра, Ганны Старыковіч, Раісы Крывальцэвіч, Ганны Дар, Леаніда Дайнекі. У раздзеле "Крытыка, публіцыстыка, эсэ" друкуюцца артыкулы Рамана Дубашынскага і Юнэлі Сальнікавай, эсэ Асі Паплаўскай і Алеся Пашкевіча, гутаркі з Рыго... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 01

Літаратурная Беларусь

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

01

Літаратурная Беларусь — гэта супольны праект Грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», гэта альтэрнатыва адабранаму ў яго і цяпер падкантрольнаму штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Гэта фармаванне незалежнай творчай думкі нацыянальнай эліты. Гэта імкненне супрацьстаяць татальнаму замоўчванню вольнага мастацкага слова ў дзяржаўных СМІ. Гэта свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў і чытачоў Беларусі. Гэ... Болей »


Беларусь (часопіс), 10 (598) 1988

Беларусь (часопіс)

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

10 (598) 1988

Энергія юных сэрцаў Асмалоўская Ірына, Сілуэты сезона Берасцейнь С., Чым жыве музычны свет? Вітка Васіль, Стоп-кадр Ганчароў Юрый, Хлеб наш надзённы Гроднеў Мікола, Дакуль гаснуць ліхтарам Дубінка Вячаслаў, Даматканы ручнік за... рубель Жук Віктар, Пытанне самому сабе Законнікаў Сяргей, Вершы. Кляшчук Анатоль, Першая настаўніца Козел Вераніка, У двух колерах - свет Купаўскі Мікола, ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [4-4]   Наступная   Апошняя