Верабей Анатоль

Анатоль Верабей нарадзіўся 10.08.1950 г. у вёсцы Вайнілавічы Мастоўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1972 г.). Працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР (1972-1974 гг.). Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1974 г.) - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута (1977-1990 гг.). З 1990 г. - дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г.

У друку выступае з 1976 г. як крытык і літаратуразнавец. Даследуе беларускую літаратуру ХХ-ХХІ стст. у кантэксце мастацкага перакладу і літаратурных сувязяў.

Выдаў кнігі «Максім Танк і польская літаратура» (1984 г.), «Жывая повязь часоў; Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1985 г.), «Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20-30-х гадоў» (1990 г.), брашуру «Паэзія Максіма Танка» (1983 г.), «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы» (2010 г.) у суаўтарстве. Удзельнічаў у выданні творчай спадчыны П.Пестрака (Збор твораў у 5 тамах, т. 3, 1985 г.), У.Хадыкі («На ўзвеях дзён», 1986 г.), У.Караткевіча (Збор твораў у 8 тамах, 1987-1991 гг.). Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма пра У. Караткевіча «Рыцар і слуга Беларусі» (1991 г.)

 

Верабей Анатоль :: Выданьні

pdf
epub
Верабей Анатоль, Уладзімір Караткевіч, 2-е выд., дапрац. і выпраўл.

Уладзімір Караткевіч

жыццё і творчасць

Верабей Анатоль

Багата выкарыстоўваючы архіўныя матэрыялы, эпісталярную спадчыну Уладзіміра Караткевіча і ўспаміны пра яго, у кнізе асэнсоўваецца постаць гэтага самабытнага і арыгінальнага творцы. Засяроджваецца ўвага на характарыстыцы ягонай паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі і мастацкага перакладу, прасочваецца творчая эвалюцыя пісьменніка, даследуецца праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці твораў. Разлічана на выкладчыкаў і студэнтаў вышэ... Болей »


pdf
Верабей Анатоль, Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад

Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад

20—30-х гадоў

Верабей Анатоль

Разглядаюцца пераклады беларускай паэзіі на рускую мову і рускай — на беларускую. Аўтар асэнсоўвае паэзію Я. Купалы, Я. Коласа, М. Чарота, У. Хадыкі, А. Дудара, А. Куляшова, М. Танка і іншых беларускіх паэтаў у кантэксце рускай савецкай паэзіі — творчасці У. Маякоўскага, С. Ясеніна, А. Блока, М. Ісакоўскага, А. Твардоўскага. Болей »


pdf
Верабей Анатоль, Максім Танк і польская літаратура

Максім Танк і польская літаратура

Верабей Анатоль

У манаграфіі вядзецца размова аб традыцыях польскага рамантызму XIX ст. у паэзіі Максіма Танка, аналізуюцца ўзаемаадносіны творчасці беларускага паэта з польскай літаратурай 20-30-х гадоў XX ст. і сучаснай, даследуюцца пераклады Максіма Танка з польскай паэзіі і пераклады яго твораў на польскую мову, даецца ацэнка працам польскіх крытыкаў і літаратуразнаўцаў, прысвечаным творчасці паэта. Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў... Болей »


pdf
Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 10

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні пра адраджэнне беларускай дзяржаўнасці, пра эміграцыю - БНР 1920-х. Доўжыцца тэма прысутнасці Беларусі, беларуса ў расійскай, маскоў... Болей »


pdf
Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў

Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку зборніка складае эсэ празаіка, паэта, літаратуразнаўцы Алега Лойкі «Уладзімір Караткевіч, або Паэма Гарсія Лойкі», дзе не толькі канц... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд., Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літ...

Матэрыялы V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў

Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд.

У зборніку змешчаны матэрыялы навуковай канферэнцыі – чарговых V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх культурных узаемасувязей”, якія адбыліся непадалёку ад марцінкевічаўскай Люцінкі – у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна 20 чэрвеня 2004 года. Болей »


Гарэцкія чытанні, ХІ

Гарэцкія чытанні

Матэрыялы дакладаў і паведамленняў на ХІ Гарэцкіх чытаннях да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага). Мінск 18 лютага 2003 г.

У матэрыялах выступленняў, дакладаў i паведамленняў літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў XI Гарэцкіх чытаннях 18 лютага 2003 г., прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, вучонага, педагога, грамадскага дзеяча Максіма Гарэцкага, разглядаюцца многія пытанні яго шматграннай творчай спадчыны i жыцця. Часткова прыведзены матэрыялы аб жыцці i творчасці акадэміка Га... Болей »


Гарэцкі Радзім - уклад., Гарэцкія чытанні, VII, VIII, IX, X

Гарэцкія чытанні

Матэрыялы дакладаў і паведамленняў на Сёмых, Восьмых, Дзевятых, Дзесятых чытаннях

Гарэцкі Радзім - уклад.

Універсальны характар творчай спадчыны класіка беларускай літаратуры, вучонага, педагога Максіма Гарэцкага, i яго брата, грамадскага дзеяча, акадэміка Гаўрылы Гарэцкага, — цудоўна высвяціўся ў прапанаваных дакладах i паведамленнях. Славутыя, шырока вядомыя i меней вядомыя літаратуразнаўцы, лінгвісты, педагогі, музейныя супрацоўнікі, геолагі па-новаму асвятляюць невядомыя дасюль старонкі шматграннай творчай спадчыны i жыцця-быцця мужных ... Болей »


pdf
Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры, 11

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры

Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца сусветнага маштабу. Усе вышэй пералічаныя краіны былі роднымі для Адама Міцкевіча. Зборнік матэрыялаў канферэнцыі "Адам Міцкевіч і нацыяна... Болей »


pdf
Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś

У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў, вучняў. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя