Верабей Анатоль

Анатоль Верабей нарадзіўся 10.08.1950 г. у вёсцы Вайнілавічы Мастоўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1972 г.). Працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР (1972-1974 гг.). Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1974 г.) - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута (1977-1990 гг.). З 1990 г. - дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г.

У друку выступае з 1976 г. як крытык і літаратуразнавец. Даследуе беларускую літаратуру ХХ-ХХІ стст. у кантэксце мастацкага перакладу і літаратурных сувязяў.

Выдаў кнігі «Максім Танк і польская літаратура» (1984 г.), «Жывая повязь часоў; Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1985 г.), «Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20-30-х гадоў» (1990 г.), брашуру «Паэзія Максіма Танка» (1983 г.), «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы» (2010 г.) у суаўтарстве. Удзельнічаў у выданні творчай спадчыны П.Пестрака (Збор твораў у 5 тамах, т. 3, 1985 г.), У.Хадыкі («На ўзвеях дзён», 1986 г.), У.Караткевіча (Збор твораў у 8 тамах, 1987-1991 гг.). Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма пра У. Караткевіча «Рыцар і слуга Беларусі» (1991 г.)

 

Верабей Анатоль :: Выданьні

pdf
Маладосць, 11 (684) 2010

Маладосць

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

11 (684) 2010

У чым і давялося пераканацца яшчэ раз, калі рыхтаваўся гэты традыцыйна-чарговы «берасцейскі» нумар, дзе кожны аўтар, хай гэта будуць вершы ці проза, імкнецца скласці сваю песню, прыўнесці свой важны ўклад у тую залатую скарбонку, што завецца літаратурай Берасцейскага краю, якая так годна і арганічна ўплятаецца ў нашу вялікую айчынную літаратуру, што завецца прыгожым пісьменствам сучаснай Беларусі Болей »


pdf
Роднае слова, 8 (272) 2010

Роднае слова

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

8 (272) 2010

"Роднае слова" – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай культурай. Педагогам адрасаваны цыклы артыкулаў пра ўвасабленне мастацкіх твораў беларускай літаратуры ў музыцы, выяўленчым, тэле- і кінам... Болей »


pdf
Маладосць, 09 (646) 2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

09 (646) 2007

* КАЛЯНДАР «МАЛАДОСЦІ». Верасень * МАНАСТЫР СЁННЯ * СЛОНІМСКАЯ МЭБЛЯ — КУЛЬТ КАМФОРТУ ® * СЛОНІМСКІ СШЫТАК * СЛОНІМСКІЯ ВІНАРОБЫ ПРЫРУЧЫЛІ «ІЗАБЭЛУ» ® * АРОЧКА Мікола, Каранацыя Мендаўга (Урыўкі з драматычнай паэмы) * БАРАВІКОВА Р., ...Як радэнаўскі мысліцель * БАРАВІКОВА Раіса, Лёс — ад вытокаў * Верабей Анатоль, Зачараваны мастацтвам і любоўю * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі. ... Болей »


Роднае слова, 9(117)1997

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

9(117)1997

* Зямля наша спеўная. Мае песні для вас...: Песні Віктара Петухова * Босы Іван, Тэставае апытванне пры вывучэнні жыццёвага і творчага шляху пісьменніка (па праграме, падрыхтаванай супрацоўнікамі Надыянальнага інстытута адукацыі пад кіраўніцтеам М.А. Лазарука): Аркадзь Куляшоў, Максім Танк (IX клас) * Васілеўская Алена, Характарыстычнае слова ў радку Вячаслава Адамчыка * Верабей Анатоль, Яго чалавечнасць: Жыццё і творчасдь... Болей »


Роднае слова, 8(92)1995

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

8(92)1995

* Басава Ганна, Прыгодзіч Мікалай, Аўтарскія неалагізмы (слоўнік) * Бельскі Алесь, «Гарыць зямля ад фарбаў летніх...»: Лета ў беларускай паэзіі * Бугаёў Дзмітрый, Выпушчаныя на свабоду: Пра публікацыю брылёўскіх мініяцюр * Верабей Анатоль, Радавод Уладзіміра Караткевіча і крыху разваг пра яго жыццё і творчасць * Габрусь Тамара, Храм-фенікс: Сафійскі сабор у Полацку * Галоўка Сяргей, Па дарозе ў Коласаў край: 3 Б... Болей »


Полымя, 10 (774) 1993

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

10 (774) 1993

Часопіс «Полымя» з’яўляецца старэйшым беларускім літаратурна-мастацкім выданнем. У яго стварэнні прымалі непасрэдны ўдзел народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас. Гісторыя выдання — гісторыя беларускай літаратуры, яе лепшых узораў. Менавіта ў «Полымі» друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач, Цішка Гартны, Кузьма Чорны, народныя пісьменнікі і народныя паэты Беларусі Іван Мележ, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятр... Болей »


Беларусь (часопіс), 11 (623) 1990

Беларусь (часопіс)

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

11 (623) 1990

Новы Запавет. Апакаліпсіс Алейнікава Эльвіра, "Былі. Ёсць. Будзем..." Болбас Валерый, Паслядоўнік Скарыны Верабей Анатоль, Аксамітны альбом Уладзіміра Караткевіча Казбярук Уладзімір, На Паўночным завулку Капусцін Аляксандр, Галоўны камісар Смольнага Карызна Уладзімір, Вершы. Кенан Джордж, Барацьба супраць Гітлера. Чыстка Кляшчук Анатоль, Маэстра Пузыня Коўтун Валянціна, І ўсплакала зямля крыв... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя