Варабей Ірына – празаік, перакладчык, мастачка-дызайнер, журналістка, фатограф.
Нарадзілася 15 кастрычніка 1959 года ў Менску. У 1981 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя. Леніна, аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры. З 1980 года па 1994 год працавала трэнерам па веславанню на байдарках.
З 1999 года жыве ў Таронта (Канада). З 2001 года сябра Згуртавання беларусаў Канады і Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва (у Канадзе).
З 2002 па 2004 была рэдактарам таронтаўскай газеты “Беларускае слова”.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2008 г.
Піша па-беларуску й па-ангельску, перакладае. Публікуецца ў альманаху “Беларус” (ЗША), часопісе “Дзеяслоў”, газетах “Беларус” (ЗША) “Наша Ніва”, “Беларускае слова” (Канада).
У 2005 г. у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выдадзена ейная кніга “Там, дзе сэрца маё”.
У 2008 г. – у ейным перакладзе з ангельскай раман К. Акулы “Заўтра ёсьць учора”.
Займаецца перакладамі з індзейска-канадзкай літаратуры.
Сябра Канадыйскай Асацыяцыі Вышывальніц з 2005 г.
У 2008 г. заснавала мастацка-дызайнерскую студыю “Spirit of Belarus”.
З 2009 г. у якасьці майстрыхі-дызайнера супрацоўнічае пад пэрсанальным брэндам “Spirit of Belarus” з часопісам “A Needle Pulling Thread” (Канада).
У 2011 г. прынятая ў Гільдыю Канадыйскіх Дызайнераў Вышыўкі.
Пад брэндам “Spirit of Belarus” у Канадзе стварае схемы для мастацкай вышыўкі, заснаваных на беларускіх арнаментах і вобразах, займаецца папулярызацыяй традыцыйнай беларускай тэхнікі “Belarusan Nizanka” (беларуская нізанка), дае класы і варштаты, напісала туторыял.
Двойчы была прызёрам конкурсаў фатаграфіі часопіса “Canadian Geographic” у 2008 і 2009 гадах.
Старонкі ў інтэрнэце:
www.ivarabei.wix.com/spiritofbelarus
https://issuu.com/iryna.varabei
http://zhublenaja-vyspa.blogspot.ca
http://spiritofbelarus.blogspot.ca
www.facebook.com/SoB.designs
Дужыя мужчынскія рукі моцна трымалі яе за локці. Звыклая падпарадкоўвацца ўсім моўчкі, яна пакорліва ішла сярод натоўпу незнаёмых мужчынаў. Страху не было: па вопратцы яна пазнала вакол сябе сьвятароў местачковага храму. Аднак маладая цікаўнасьць прымушала яе выглядваць з-пад насунутай на вочы хусткі: “Куды і навошта яны вядуць мяне”? Выйшлі на плошчу і накіраваліся да гарадской царквы. Там ля сьцяны на зямлі сядзеў чалавек — басанож, ... Болей »
“Вельмі неразумным ёсьць нам, простым ды малым, з нашымі абмежаванымі Богам магчымасьцямі, спрабаваць спасьцігнуць сэнс усяго існага створанага Ім, ды аспрэчвць Гасподнія шляхі і спосабы” –вось той маральны стрыжань, што трымае ўвесь раман слыннага беларускага пісьменьніка Кастуся Акулы. Раман, што пабачыў сьвет ў 1967 годзе, ў Канадзе, ўпершыню пабачыў сьвет на роднай мове пісьменьніка. Стаўшы бэстсэльлерам у 1968 годзе ў Канадзе, рам... Болей »
Чарговая кніга з серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”. Зборнік эсэ, артыкулаў, аповедаў ды перакладаў беларускай публіцысткі, якая зараз жыве ў Канадзе. Чытаючы кнігу даведаемся пра жыцьцё і дзейнасьць беларускай дыяспары ў Канадзе. Філасофскія разважанні аб сутнасьці чалавечага жыцьця, асэнсаваньні значных падзей і момантаў у існаваньні чалавецтва, грамадскасьці і Бацькаўшчыны зацікавяць шырокае кола чытачоў. Кніга карысная тым, хто цікаві... Болей »
— Саша, а дзе ж мама? – дзівіцца бацька, прыйшоўшы дамоў. — Яна паехала... на машыне... белай... з чырвонай палоскай... з вялікім дзядзькам доктарам... Тата, яна рабіла вось так: ой! ой! – і мой трохгадовы брат красамоўна выцірае лоб усёю рукою і падае на канапу. Мяне яшчэ няма. Я яшчэ толькі ўваходжу ў гэты цудоўны, дзіўны, несуладны, незразумелы Сьвет. Мой старэйшы трохгадовы брат пакуль ня ведае, як зьяўляюцца на сьвет дзеці: яму ска... Болей »
Паўлін Джонсан-Тэкеянўакей (1861 – 1913), паэтка з племені магаўк (Антарыё, Канада), заснавальніца і класік канадскай індзейскай літаратуры. Дзякуючы захапленню яе творчасцю перакладчыцы і пісьменніцы Ірыны Варабей (Канада), якая адчула сугучнасць настрояў з беларускай ментальнасцю, творы Паўлін упершыню загучалі па-беларуску. У кнізе “Легенды Ванкувера” сабраныя перліны ейных празаічных твораў – аздобленыя мастацкім словам старажытныя ... Болей »
Take a journey and learn about Belarusan spirituality while immersing yourself in Belarusan folk wisdom. According to Belarusan beliefs, when you feel a need to commune with God there are three ways to ensure your prayers are heard. First, you can go to church and pray. You can also light a candle and pray. Lastly, you can embroider while meditating on your prayer, for doing embroidery is communicating with God. Belarusans have preserve... Болей »
Год хоць і трынаццаты, але нумар сёмы, а значыць, шчасьлівы. Шчасьлівы ён не таму, што сёмы, а таму што перайшоў ужо тую мяжу, якую большасьць беларускіх праектаў не пераадольвае. Прычынаў такога стану рэчаў шмат, і яны наўпрост зьвязаныя з агульным станам беларускіх суполак у сьвеце. Якраз у час, калі да выданьня рыхтаваўся сёмы нумар альманаху, мне пашанцавала быць на Шостым Зьезьдзе Беларусаў Сьвету ў Менску. Таму, але ў першую чаргу... Болей »
Шаноўныя сябры! Дзякуючы Вашай зацікаўленасьці і ахвярнасьці сталася магчымым гэтае выданьне. Усім Вам асобнік альманаху будзе дасланы ў першую чаргу адразу ж пасьля выхаду з друку. Далейшы выхад літаратурнага альманаху ў сьвет будзе абумоўленамі двума чыньнікамі: прысутнасьцю ў замежжы беларускіх літаратараў, што хацелі б надрукаваць свае творы ў гэтым выданьні, а таксама зацікаўленасьцю і падтрымкаю чытачоў. Мяркуючы па той зацікаўлен... Болей »
Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае біблія... Болей »
З выхадам у сьвет гэтага нумару альманаху пачынаецца падрыхтоўка да друку наступнага, выхад якога заплянаваны на лета 2010 году. Апошні тэрмін дасылкі твораў для друку ў ім – 1 чэрвеня 2010 году. Дасылаць матэрыялы найлепш, скарыстаўшы электронную пошту на адрас: hazetabielarus@att.net . Калі нехта з аўтараў ня мае доступу да Інтэрнэту, то свае творы, запісаўшы на электронныя носьбіты інфармацыі (CD, DVD), можна даслаць поштай Болей »