Варабей Ірына – празаік, перакладчык, мастачка-дызайнер, журналістка, фатограф.
Нарадзілася 15 кастрычніка 1959 года ў Менску. У 1981 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя. Леніна, аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры. З 1980 года па 1994 год працавала трэнерам па веславанню на байдарках.
З 1999 года жыве ў Таронта (Канада). З 2001 года сябра Згуртавання беларусаў Канады і Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва (у Канадзе).
З 2002 па 2004 была рэдактарам таронтаўскай газеты “Беларускае слова”.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2008 г.
Піша па-беларуску й па-ангельску, перакладае. Публікуецца ў альманаху “Беларус” (ЗША), часопісе “Дзеяслоў”, газетах “Беларус” (ЗША) “Наша Ніва”, “Беларускае слова” (Канада).
У 2005 г. у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выдадзена ейная кніга “Там, дзе сэрца маё”.
У 2008 г. – у ейным перакладзе з ангельскай раман К. Акулы “Заўтра ёсьць учора”.
Займаецца перакладамі з індзейска-канадзкай літаратуры.
Сябра Канадыйскай Асацыяцыі Вышывальніц з 2005 г.
У 2008 г. заснавала мастацка-дызайнерскую студыю “Spirit of Belarus”.
З 2009 г. у якасьці майстрыхі-дызайнера супрацоўнічае пад пэрсанальным брэндам “Spirit of Belarus” з часопісам “A Needle Pulling Thread” (Канада).
У 2011 г. прынятая ў Гільдыю Канадыйскіх Дызайнераў Вышыўкі.
Пад брэндам “Spirit of Belarus” у Канадзе стварае схемы для мастацкай вышыўкі, заснаваных на беларускіх арнаментах і вобразах, займаецца папулярызацыяй традыцыйнай беларускай тэхнікі “Belarusan Nizanka” (беларуская нізанка), дае класы і варштаты, напісала туторыял.
Двойчы была прызёрам конкурсаў фатаграфіі часопіса “Canadian Geographic” у 2008 і 2009 гадах.
Старонкі ў інтэрнэце:
www.ivarabei.wix.com/spiritofbelarus
https://issuu.com/iryna.varabei
http://zhublenaja-vyspa.blogspot.ca
http://spiritofbelarus.blogspot.ca
www.facebook.com/SoB.designs
“Абежнік Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня”, грамадзка палітычны незалежны часапіс сатыры й гумару “Асьцюк”, часапіс Беларускага Жаночага Аб’еднаньня ў Францыі “Беларуска”, “Бюлетэнь Крывіцкага Навуковага Таварыства Пранціша Скарыны”, часапіс беларускай моладзі “Вясна”, ворган беспартыйнага задзіно чаньня для супраціву з гумарам сярод братоў у нядолі “Камар на Чужыне”, гумарыстычна сатырычны месячнік “Крапіва”, часапісь нацыянальна ... Болей »
Альманах “Беларус” быў задуманы для таго, каб даць магчымасьць беларускім творцам, і ўжо вядомым, і, што вельмі важна, толькі пачынаючым, якія жывуць у замежжы і ня маюць магчымасьці друкавацца на Бацькаўшчыне, пазнаёміць чытачоў са сваімі літаратурнымі спробамі. Спадзяюся, што гэтае прызначэньне альманах выканае і адкрые дарогу ў вялікую літаратуру не аднаму таленту. Альманах друкуецца клясычным правапісам, таму ўсе тэксты будуць адапт... Болей »
* АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Місія — выхаваць нацыю * Аксак Валянціна, Ня вінныя вершы * Алейнік Лада, За відам від * БАБКОЎ ІГАР, Лісты з паўночнай затокі * Барысевіч Юрась, Іголка прозы. Ліставаньне з Альгердам Бахарэвічам * Варабей Ірына, Брат родны, брат малочны * Васілеўскі Пётра, пARTызан АRТур з Гораду СОНца * Вінінчук Юры, Летапіс ад смаўжа * Дранько-Майсюк Леанід, Калядныя апавяданьні * Зуёнак... Болей »
* "...Паэзія - несьмяротная..." * Адамовіч Алесь, "Зямля - рубеж" * Акулін Эдуард, Мной прыдуманы вершасьвет * Аркуш Алесь, Полацак-Вільня * Арлоў Уладзімер, Маленькі канцэрт для міланскіх катоў * Багданава Галіна, Космас зямное мары * Булыка Галіна, Механічны сусьвет. З нізкі вершаў "Метакаханьне" * Бураўкін Генадзь, Лісты да запатрабаваньня. Вершы * Варабей Ірына, Калі куляюцца нябёсы * Вас... Болей »