![]() |
![]() |
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008
Перакладчык: Варабей Ірына
Выдавец: Мэдысонт
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Бацькаўшчыны, кніга 15
ISBN: 978-985-6530-91-6
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Мэмуары
Copyright © 2008 by Кастусь Акула; Ірына Варабей – пераклад на беларускую мову, прадмова; МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»; СТАА «Медисонт» – выданьне на беларускай мове, афармленьне.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына
“Вельмі неразумным ёсьць нам, простым ды малым, з нашымі абмежаванымі Богам магчымасьцямі, спрабаваць спасьцігнуць сэнс усяго існага створанага Ім, ды аспрэчвць Гасподнія шляхі і спосабы” –вось той маральны стрыжань, што трымае ўвесь раман слыннага беларускага пісьменьніка Кастуся Акулы. Раман, што пабачыў сьвет ў 1967 годзе, ў Канадзе, ўпершыню пабачыў сьвет на роднай мове пісьменьніка. Стаўшы бэстсэльлерам у 1968 годзе ў Канадзе, раман стаўся спалучэньнем трыльлера ў клясычным амэрыканскім ўспрыманьні, але пры гэтым ёсьць і глыбокі боль пакутнай трагедыі вайны. Гісторыя простай беларускай жанчыны Марыі Каравай – гэта несувымерны боль і цяжар ня толькі для аднаго чалавека, гэта боль уясяго пакаленьня вайны. Перажытага гераіняй хапіла б зь лішкам на некалькі чалавек, але менавіта “шляхі Гасподнія неспасьцігальныя нам” і таму дабро ў выніку перамагае. Гіпэрбалізацыя стала тым прыёмам, які дапамагае да апошняга трымаць веру і надзею на добры канец. Перад Марыяй паўстаюць адвечныя праблемы вера і бязьвер’е, хрысьціянская пакорлівасьць і змаганьне за волю. Раман “Заўтра ёсьць учора” Кастуся Акулы можна паставіць у адзін шэраг раманмі і аповесьцямі Быкава і Адамовіча, якія сваім рэалізмам захапляюць чытача.