![]() |
![]() |
Сапраўднае імя: Алесь Качан
Годы жыцця: 1925-2008
Месца нараджэння: вёска Верацеі тагачаснай Глыбоцкай гміны Дзісьнескага павета
“Вельмі неразумным ёсьць нам, простым ды малым, з нашымі абмежаванымі Богам магчымасьцямі, спрабаваць спасьцігнуць сэнс усяго існага створанага Ім, ды аспрэчвць Гасподнія шляхі і спосабы” –вось той маральны стрыжань, што трымае ўвесь раман слыннага беларускага пісьменьніка Кастуся Акулы. Раман, што пабачыў сьвет ў 1967 годзе, ў Канадзе, ўпершыню пабачыў сьвет на роднай мове пісьменьніка. Стаўшы бэстсэльлерам у 1968 годзе ў Канадзе, рам... Болей »
Раман вядомага пісьменніка беларускага замежжа Кастуся Акулы прысвечаны лёсу Беларусі і беларусаў у гады другой сусветнай вайны, віхура якой на паўстагоддзя разлучыла аўтара з Бацькаўшчынай. Камусьці яго погляды і ацэнкі могуць здавацца спрэчнымі, але ў любым выпадку чытачу будзе цікава пазнаёміцца са сведчаннямі чалавека, што бачыў вайну знутры і заслужыў за барацьбу з гітлераўцамі баявыя ўзнагароды. Болей »
Летась на Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Полацку каля Кліўленду, — фактычна сусьветнай сустрэчы, — пасьля развалу бэрлінскай сьцяны, абвешчаньня “сувэрэннай” БССР, — калі “імпэрыя зла” ідзе да канчатковага распаду, — бралі ўдзелу большым ліку і суродзічы зь Беларусі. “Паяднаныя любоўю”, — як пісала менская газэта, сыны й дочкі “забранай зямлі” з цэлага сьвету знаёміліся, выступалі з прамовамі, паказвалі сваё сцэнічнае мастацтва,... Болей »
Кастусь Акула (да эміграцыі Аляксандар Качан) нарадзіўся 16 лістапада 1925 г. у Верацеях Дзісенскага пав. (сёньня Докшыцкі р‑н Віцебскай вобл.). Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, у чэрвені 1944 г. паступіў у Менскую афіцэрскую школу БКА. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Пазьней ваяваў у складзе 2‑га Польскага корпусу брытанскай арміі. У 1946—1947 гг. жыў у Англіі. У чэрвені 1947 г. пераехаў у Канаду, напачатку жыў у горадзе Ашава... Болей »
Сонца пражыла шыю, пот выступіў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, відаць, валкам церла бакі, а ў кішэні спацелая рука камечыла хрусткія чырвонцы. Чырвеньскі дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далінай сенажацяў направа ды старымі, часта цяжарам гадоў пахіленымі бярозамі, што аж у два шэрагі з кажнага боку праводзілі ў даль глыбоцкі гасьцінец, Янук спыніўся на абочыне між касалапых бярозаў ... Болей »
Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, відаць, валкам, церла бакі, а ў кішэні спацелая рука камечыла хрусткія чырвонцы. Чырвеньскі дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далінай сенажацяў направа ды старымі, часта цяжарам гадоў пахіленымі бярозамі, што аж у два шэрагі з кажнага боку праводзілі ў даль глыбоцкі гасьцінец. Янук спыніўся на абочыне між касалапых бярозаў... Болей »
"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў. Болей »
Кніжка маладога беларускага публіцыстага Канстантына Акулы «Змагарныя Дарогі» станецца бясспрэчна цэнным і цікавым укладам у сучасную беларускую літаратуру ў вольным сьвеце. У наагул сьціплай нашай літаратурнай прадукцьіі яна на сяньняшні дзень зьяўляецца адзіным, прычым вельмі ўдалым і годным далейшага насьледваньня, узорам мэмуарнай літаратуры, гэтак багата і ўсебакова культываванай як у нашых найбліжэйшых суседзяў, гэтак і сярод наро... Болей »