Алесь Смалянчук нарадзіўся ў Слоніме напрыканцы вясны 1959 г. Там жа скончыў сярэднюю школу. Вучыўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага ўніверсітэта. Каля дзесяці гадоў працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Горадні. У 1991 г. паступіў у завочную аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (навуковы кіраўнік прафесар Міхась Біч). У 1995 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў — доктарскую. Якая была прысвечана польскаму руху на беларускіх і літоўскіх землях у апошнія 50 гадоў гісторыі Расійскай імперыі.
Аўтар некалькіх кніг, болей як сотні навуковых публікацыяў, рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі “Homo Historycus”, альманаха “Горад Святога Губерта”, навуковы кіраўнік онлайн-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, адзін з кіраўнікоў навуковага праекта па сацыяльнай гісторыі “Гарадзенскі Палімпсест” ды інш.
Лаўрэат дыплома Беларускага гістарычнага таварыства “За лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі ў 2000—2001 гг.”.
Жыве ў Горадні.
Манаграфія гарадзенскага даследчыка прадстаўляе даследаванне развіцця польскай нацыянальнай меншасці на вызначаных тэрыторыях. Даследаванне польскага руху на беларускай і літоўскай землях – далёка не першыя крокі дадзенага гісторыка. Некаторыя фрагменты яго працы выклікаюць спрэчкі і дыскусіі. Асабліва тыя, якія тычыцца “краёўцаў”, іх ўдзелу і ўплыву на польскі рух. Нягледзячы на сыпярэчлівасць тэмы і падыходу да яе аўтар давоі падрабяз... Болей »
Манаграфія гарадзенскага даследчыка прадстаўляе даследаванне развіцця польскай нацыянальнай меншасці на вызначаных тэрыторыях. Даследаванне польскага руху на беларускай і літоўскай землях – далёка не першыя крокі дадзенага гісторыка. Некаторыя фрагменты яго працы выклікаюць спрэчкі і дыскусіі. Асабліва тыя, якія тычыцца “краёўцаў”, іх ўдзелу і ўплыву на польскі рух. Нягледзячы на сыпярэчлівасць тэмы і падыходу да яе аўтар давоі падрабяз... Болей »
Манаграфія прысвечана польскаму руху ў Беларусі і Літве напярэдадні і ў перыад першай расійскай рэвалюцьгі 1905-1907 гг. Аўтар аналізуе грамадска-палітычную і культурную дзейнасць польскіх арганізацый, характарызуе асноуныя плыні польскага руху. Разглядаецца развіццё польска-беларускіх і польска-літоўскіх адносін. Кніга разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, на ўсіх, каго цікавіць гісторыя Беларусі. Болей »
Homo Historicus 2012 працягвае традыцыю гісторыка-антрапалагічнага падыходу да вывучэння мінулага Беларусі, якую распачалі першыя тамы гадавіка (Homo Historicus 2008 i Homo Historicus 2009). Традыцыйная для гадавіка праблема Чалавека ў беларускай гісторыі ў матэрыялах чарговага тома спалучаецца з даследаваннямі міфалогіі, а таксама прэзентацыяй невядомай Беларусікі ў архівах і бібліятэках замежжа, раздзелам прысвечаным памяцi В. Скалаба... Болей »
Чарговы выпуск альманаха працягвае тэму «рэканструкцыі» гістарычнай Горадні, якая ператвараецца ў вынішчэнне адметнасці горада. Большасць матэрыялаў прысвечаныя праблеме «аднаўлення» Барысаглебскай (Каложскай) царквы ХІІ ст. Выпуск скадаецца з дакументальных і аналітычных матэрыялаў, фотаздымкаў. Болей »
Матэрыялы гадавіка Homo historicus 2009 дэманструюць магчымасці гісторыка-антрапалагічнага падыходу да вывучэння мінулага Беларусі. Яны прысвечаны праблеме гістарычнай памяці і нацыянальных сімвалаў шматкультурнай Вільні, актуалізуюць амаль невядомыя навуковыя тэксты Мітрафана Доўнар-Запольскага і Юзафа Абрэмбскага з галіны этналогіі, закранаюць гісторыю адукацыі. Болей »
Гадвік, што імкнецца выправіць хібы папярэдніх мэтадаў дадсьледваньня беларускага палітычнага і сацыяльнага мінулага. Назапасіўшы мэатодыку з папярэдніх эпохаў, дзе гісторыя станавілася татальным вымяральнікам адзінай “гістарычнай праўды”. Гэтак было ў савецкія часы, гэтак ёсьць і ў часы постсавецкія. Чалавек у гісіторыі станавіўся адной з цаглінак, на якую не зважалася, бо важнай уяўлялася ўся канструкцыя. Антрапалягічная гісторыя стан... Болей »
Гэты выпуск альманаха “Горад святога Губерта” працягвае тэму “рэканструкцыі” цэнтра Горадні, якая ўсё больш ператвараецца ў сапраўднае знішчэнне гістарычнай унікальнасці гораду. Выпуск складаецца з дакументальных і аналітычных матэрыялаў, фотаздымкаў. Альманах адрасаваны ўсім, каго хвалюе як мінулае беларускіх гарадоў, так і іх будучыня. Болей »
Матэрыялы зборніка Гарадзенскі соцыум прысвечаныя пераважна палітычнай і сацыяльнай гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гісторыка-культурнае асяроддзе, у якім праходзіла яго жыццё. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі. Болей »
“Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” - чарговае выданне кніжнай серыі “ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА”. З усіх старажытных беларускіх гарадоў сёння найбольш актыўна даследуецца Гародня. Кніга “Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” яшчэ адзін таму прыклад. 11 гісторыкаў з Беларусі і Польшчы ажыццявілі першае ў гісторыі сумеснае беларуска-польскае даследаванне мінуўшчыны горада на сумежжы цывілізацый... Болей »
На працягу многіх стагоддзяў “польская прысутнасць” была істотным фактарам беларускай гісторыі. Геаграфічнае суседства беларусаў і палякаў абумовіла перапляценне гістарычных лёсаў двух народаў (...) Болей »
- Ці мог бы Раман Скірмунт быць прэзыдэнтам Беларусі? - Мог бы. Вопытны дзядзька быў... (Марыя Кучыньская, 1919 .нарадж.) З матэрыялаў экспедыцыі ў в.Парэчча Пінскага раёну. 21 жніўня 2000 г. У ХХ ст. беларусы, (...) Болей »
Мяне здаўна прыцягвае асоба Рамана Скірмунта (1868-1939). Ён нарадзіўся ў Парэччы на Піншчыне ў красавіку 1868 г. Намаганьнямі дзеда (А.С.Скірмунт) і бацькі (А.А.Скірмунт) гэты куточак Палесься ў другой палове (...) Болей »
Вёска Парэчча на Піншчыне стала ўласнасцю роду Скірмунтаў у 90-ыя г. 18 ст. Яе разам з суседняй вёскай Моладава набыў у Міхала Клеафаса Агінскага берасцейскі маршалак Сымон Скірмунт (1747-1835). Менавіта з (...) Болей »