|
|

Нарадзіўся 29 верасня 1959 году ў Менску.
Скончыў Беларускі дзяржаўны унівэрсітэт, факультэт журналістыкі (1982). З 1983 да 1994 працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром, намесьнікам галоўнага рэдактара моладзевай ґазэты “Чырвоная зьмена”. З 1989 да 1995 быў карэспандэнтам мюнхэнскай рэдакцыі радыё “Liberty”, арґанізаваў там і праводзіў першы беларускі музычны гіт-парад. З 1994 да 1997 працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка “Кинонеделя Минска”.
Аўтар музыказнаўчых кніг “Праз рок-прызму” (1989, New York, разам з А. Мяльґуем), “222 альбомы беларускага року і ня толькі” (2006, Менск, разам з А. Мяльґуем), “Rock on-line” (2010, Менск).
Выдаў таксама ў сваёй рэдакцыі з прадмовай і камэнтарамі беларускі пераклад раману Генрыка Сянкевіча “Quo Vadis” (2002) і асобным выданьнем поўны тэкст названай прадмовы – “Свой сярод чужых (кантэксты, гістарычныя й лінґвістычныя асаблівасьці беларускага перакладу ксяндза П. Татарыновіча)” (2003).
Піша таксама прозу, вершы, якія друкаваліся ў беларускіх і замежных часопісах, выдаваліся у кніжных зборніках і на кампакт-дысках папулярных рок-гуртоў (“P.L.A.N.”, “Tesaúrus”, “Deadmarsh”).
У 1985 разам з А. Мяльґуем быў сярод стваральнікаў незалежнага музычнага рок-клюбу “Няміга”, які стаў калектыўным сябрам каардынацыйнай рады моладзевых нефармальных суполак у 1987-м.
У 1988 стварыў у камсамольскай ґазэце “Чырвоная зьмена” адну зь першых групаў падтрымкі БНФ. Беларус. Беспартыйны. Мае дачку Альдону 19 гадоў.
Працы: больш за 200 публікацыяў штогод на тэмы нацыянальнай музыкі, літаратуры, грамадзка-палітычнага жыцьця.
Пра яго: “Дэмакратычная апазіцыя Беларусі 1956-1991”. Мн., “Цэнтр Карта”, 1999. С.60-61.
Старонка рэцэнзыяў Вітаўта Мартыненкі.
«Прадмовы й Пасьляслоўі» — канцэптуальная праца легендарнага беларускага рок-журналіста Вітаўта Мартыненкі, у якой звыкла выяўляецца ягоная схільнасьць шукаць свае карані, як і крыніцы беларускае плыні мас-культа, у тысячагадовых традыцыях нацыянальнае культуры. Сама назва «Прадмовы й Пасьляслоўі» ўзыходзіць да аднайменнага канцэптуальнага збору Францішка Скарыны. Апроч прыстойнае забавы для аматараў лёгкае беларускамоўнае чытанкі, выд... More »
Чарговая праца папулярнага музычнага журналіста і паэта Вітаўта Мартыненкі пераканаўча малюе карціну вострых ідэалагічных баталіяў на ніве знешне ціхага і адназначнага балота беларускага шоў-бізнэсу. Кніга хоць і базуецца на дакументальным матэрыяле, мімаволі вытрымалася ў жанры музычна-публіцыстычнага дэтэктыва (з таямнічымі доследамі, хітрамудрымі агентамі, пошукамі і знаходкамі) і адрасавана меламанам шырокага профілю ды проста амата... More »
«222 альбомы беларускага року і ня толькі...» — чарговы ґрунтоўны том знакамітых беларускіх рок-журналістаў, у якім найбольш поўна адбіваецца ўся гісторыя нацыянальнай папулярнай музыкі, пададзеная ў жанры ґрунтоўных і ўдумлівых рэцэнзыяў. Дасканаласьць стылістыкі мовы й папулярнасьць тэмы робяць гэтую кнігу цікавай для шырокага кола чытачоў. Акрамя прыстойнай забавы для аматараў лёгкай беларускамоўнай чытанкі, кніга стане цудоўным даве... More »
Перавыданне ў Менску ў 2002 годзе славутага раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vachs» на беларускай мове (упершыню кірыліцай) было прымеркавана да справы заглыблення ў творчую спадчыну аўтара беларускага тэксту — каталіцкага святара Пятра Татарыновіча (1896-1978). Разам з тым больш шырокія кантэксты твора разглядаліся рэдактарам тома, журналістам В.Мартыненкам у першым (больш поўным) варыянце ягонай прадмовы, які й прапануецца тут асобным вы... More »
Рым... Амаль 50 гадоў таму... Выдавецтва „Зніч”, заснаванае ў Вечным горадзе беларускімі эмігрантамі, выдае грунтоўную творчую працу ксяндза Пятра Татарыновіча — беларускі пераклад аднаго з найпапулярнейшых раманаў Г.Сянкевіча „Quo Vadis”. Працу, якою сын Палескіх пушчаў хацеў дасягнуць замірэння сваіх думак аб радзіме з адчуваннямі жыцця эмігранта, „свайго сярод чужых”... Рым... Больш за 100 гадоў таму... Па Вечным горадзе блукае з нат... More »
Кніга Вітаўта Мартыненкі й Анатоля Мяльгуя — першая для Беларусі гэткая публікацыя — пісалася з думкаю галоўна пра маладога беларускага мэлямана. Абодва аўтары, у памяці якіх яшчэ сьвежыя іхныя юнацкія гады, адкрываюць перад чытачом далягляды музычнага жанру, супраць якога і ў гадох перабудовы афіцыйная ідэялёгія ня спыніла наступу. Тыповым прыкладам вульгарнага насьвятленьня пытаньня музыкі, якой захапляецца моладзь цэлага сьвету, можа... More »
The collection Tuteishyya features works by members of an independent association of young nonconformist writers, Tuteishyya. Founded in 1987, the association represented more than 60 writers from across Belarus. That was not so much an association of writers, but a socio-political organization. Maksim Shchur, a Belarusian literature scholar, credited the association with “theme-based” and “lexical” achievements. “They introduced ... More »»
Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Стасі Кацюргіной, Аляксея Карпенкі, Касі Ляўдацкай, Арцёма Сітнікава, Кацярыны Сянкевіч, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Ірыны Грумандзь, Цімоха Авіліна, Валерыі Куставай, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас маладым творцам дае Уладзімір Някляеў. Раздзел “Проза” складаюць творы Віталя Сазановіча, Алены Падкацік, Леаніда Дранько-Майсюка і Анатоля Бароўскага. Сучасная украінская паэзія ў нумары прэзе... More »
Юбілейны “Верасень” Выйшаў з друку дзясяты -- юбілейны нумар выдання. Паэзія ў нумары прадстаўлена вершамі маладых аўтараў: Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Кацярыны Глухоўскай, Алены Сіманчык, Марыны Валасар, Наталлі Бінкевіч, Соф’і Марозавай, Алены Масцеравай, Алеся Мацулевіча. Друкуюцца таксама вядомыя аўтары: Наста Кудасава, Юрка Буйнюк, Валянціна Восіпава, Васіль Дэбіш. У раздзеле “Проза” са сваімі творамі выступаюць: Н... More »
У нашым свеце важная кожная асоба, кожны розум і кожнае слова. Чалавек — не пясчынка на велізарным круглым шары, які завецца планета Зямля. У наш час вылучыцца з натоўпу можа любы чалавек, ён можа змяніць усё, але спачатку яму трэба знайсці сябе. Напэўна, многія чыталі Міхаіла Лермантава «Герой нашага часу». Памятаеце Пячорына? Дык вось, ён быў неверагодна разумным і незвычайным чалавекам, які не мог знайсці правільны шлях сваім сілам і... More »
«Фольк-мадэрн Беларусі» – «The Best», Мн., 2009, «Budzma». Да шматлікай калекцыі беларускіх складанак за апошні час далучыліся ажно дзьве, базаваныя на фальклёры, якія пры ўсім падабенстве маюць істотныя (...) More »