Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль, Праз рок-прызму

Праз рок-прызму

Зборнік артыкулаў і інтэрв'ю

Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль

Месца выхаду: Ню Ёрк

Дата выхаду: 1989

Рэдактар: Запруднік Ян

Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва

Катэгорыя: Культура; Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [4763]; EEDC — [1981]; MiOKB — [5167], [7359]

Кніга Вітаўта Мартыненкі й Анатоля Мяльгуя — першая для Беларусі гэткая публікацыя — пісалася з думкаю галоўна пра маладога беларускага мэлямана. Абодва аўтары, у памяці якіх яшчэ сьвежыя іхныя юнацкія гады, адкрываюць перад чытачом далягляды музычнага жанру, супраць якога і ў гадох перабудовы афіцыйная ідэялёгія ня спыніла наступу. Тыповым прыкладам вульгарнага насьвятленьня пытаньня музыкі, якой захапляецца моладзь цэлага сьвету, можа быць артыкул Л. Курбекі "Массовая музыка — носитель идеологической программы империализма" ў зборніку "В тисках капитала". Мартыненка й Мяльгуй паказваюць чытачу рок-музыку з рацыянальнага боку: знаёмяць з задумкамі й паглядамі стваральнікаў і выканальнікаў рок-песьняў, аналізуюць творчыя прынцыпы, рэцэнзуюць некаторыя канцэртныя выступленьні, даюць часам голас музыкам, майстром эстрады. Як зазначае аўтарка англамоўнага ўступу да гэтага выданьня Марыя Паўліна Сурвіла, тэматычны дыяпазон кнігі ладна шырэйшы за абмяркоўваны ў ёй жанр — яна мае агульнаадукацыйную вартасьць. Каб разумець мастацтва, валодаць здольнасьцяй ацэны яго, трэба быць паінфармаваным пра аб'ект зацікаўленьня. Веда памагае адчуваць прыгожае. Інтэлектуальны багаж паглыбляе эстэтычнае задавальненьне. Апрача гэтага, азнаямленьне з адным жанрам музыкі палягчае разуменьне іншых жанраў. Як слушна сказаў гітарыст маскоўскага рок-гурту "Аўтограф" Аляксандар Сіткавецкі, "шлях да правільнага ўспрыйманьня сымфанічнай музыкі можа прайсьці і праз разуменьне складанай рок-музыкі". (Я. Запруднік, Уводнае слова, фра

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль, 222 альбомы беларускага року і ня толькі...

222 альбомы беларускага року і ня толькі...

Праз рок-прызму’2

Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль

«222 альбомы беларускага року і ня толькі...» — чарговы ґрунтоўны том знакамітых беларускіх рок-журналістаў, у якім найбольш поўна адбіваецца ўся гісторыя нацыянальнай папулярнай музыкі, пададзеная ў жанры ґрунтоўных і ўдумлівых рэцэнзыяў. Дасканаласьць стылістыкі мовы й папулярнасьць тэмы робяць гэтую кнігу цікавай для шырокага кола чытачоў. Акрамя прыстойнай забавы для аматараў лёгкай беларускамоўнай чытанкі, кніга стане цудоўным даве... Болей »