Мартыненка Вітаўт

Нарадзіўся 29 верасня 1959 году ў Менску.

Скончыў Беларускі дзяржаўны унівэрсітэт, факультэт журналістыкі (1982). З 1983 да 1994 працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром, намесьнікам галоўнага рэдактара моладзевай ґазэты “Чырвоная зьмена”. З 1989 да 1995 быў карэспандэнтам мюнхэнскай рэдакцыі радыё “Liberty”, арґанізаваў там і праводзіў першы беларускі музычны гіт-парад. З 1994 да 1997 працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка “Кинонеделя Минска”.

Аўтар музыказнаўчых кніг “Праз рок-прызму” (1989, New York, разам з А. Мяльґуем), “222 альбомы беларускага року і ня толькі” (2006, Менск, разам з А. Мяльґуем), “Rock on-line” (2010, Менск).

Выдаў таксама ў сваёй рэдакцыі з прадмовай і камэнтарамі беларускі пераклад раману Генрыка Сянкевіча “Quo Vadis” (2002) і асобным выданьнем поўны тэкст названай прадмовы – “Свой сярод чужых (кантэксты, гістарычныя й лінґвістычныя асаблівасьці беларускага перакладу ксяндза П. Татарыновіча)” (2003).

Піша таксама прозу, вершы, якія друкаваліся ў беларускіх і замежных часопісах, выдаваліся у кніжных зборніках і на кампакт-дысках папулярных рок-гуртоў (“P.L.A.N.”, “Tesaúrus”, “Deadmarsh”).

У 1985 разам з А. Мяльґуем быў сярод стваральнікаў незалежнага музычнага рок-клюбу “Няміга”, які стаў калектыўным сябрам каардынацыйнай рады моладзевых нефармальных суполак у 1987-м.

У 1988 стварыў у камсамольскай ґазэце “Чырвоная зьмена” адну зь першых групаў падтрымкі БНФ. Беларус. Беспартыйны. Мае дачку Альдону 19 гадоў.

Працы: больш за 200 публікацыяў штогод на тэмы нацыянальнай музыкі, літаратуры, грамадзка-палітычнага жыцьця.

Пра яго: “Дэмакратычная апазіцыя Беларусі 1956-1991”. Мн., “Цэнтр Карта”, 1999. С.60-61.

Старонка рэцэнзыяў Вітаўта Мартыненкі.

 

Мартыненка Вітаўт :: Выданьні

pdf
Бярозка, № 6 / 2012

Бярозка

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

№ 6 / 2012

На базе бібліятэкі № 15 Мінска існуе літаратурны гурток пад зычнай назвай «Малінаўскія галасы». Сюды прыходзяць як вучні старшых класаў школ мікрараёна, так і значна меншыя па ўзросце. Іх аб’ядноўвае любоў да мастацкага слова і жаданне быць пачутымі ў бязмежнай літаратурнай прасторы. Творчы кіраўнік гуртка — паэтэса Іна Фралова. Болей »


pdf
Верасень, 6

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

6

Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Шосты нумар атрымаўся па-вясноваму "сакавіты" на паэзію. У ім друкуюцца вершы Дар'і Кабаковай, Паўла Баяркі, Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Юліі Бажок, Арцёма Сітнікава, Алесі Птушкі, Дзмітрыя Лавіцкага, Юркі Буйнюка, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас для маладых творцаў падборкай "Знаёмы дождж" дае Рыгора Сітніцы. Проза прадстаўлена творамі... Болей »


pdf
Бярозка, № 5/2011

Бярозка

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

№ 5/2011

Глеб і Алег пазнаёміліся ў гуртку «Польская мова». Сярод пераважна ціхмяных вучняў яны, бясспрэчна, вылучаліся: за іх партай заўсёды штосьці актыўна абмяркоўвалася. Часта гэтае абмеркаванне пераходзіла ў спрэчку... Гулялі мы тады ў «Адгадайку», ці, як вучні хутка перайначылі, у «Мозга-ламайку» (каб новыя польскія словы запаміналіся лепш, іх пераклад я давала не адразу: спачатку называла часціну мовы, да якой адносіцца гэтае слова, рабіл... Болей »


pdf
Верасень, 5

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

5

Выйшаў з друку пяты нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Як заўсёды ў нумары багата прадстаўлены раздзел "Паэзія". Тут друкуюцца вершы Марылі Шлык, Валера Прычынца, Марысі Суша, Глеба Лабадзенкі, Надзеі Філон, Насты Грышчук, Таццяны Мацюхінай. Паэтычным майстэрствам з маладымі творцамі дзеліцца Генадзь Бураўкін. Проза прадстаўлена творамі Марыны Яўсейчык, Сяргея Прывалава, Ганны Старыковіч, Сяргея Белаяра, Паліны Ка... Болей »


pdf
Верасень, 3

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

3

Змест каляднага нумара склалі вершы Надзеі Філон, Аляксея Арцёмава, Вольгі Грынь, Андрэя Кабана, Аляксея Палачанскага, Паўла Надольскага, Сяргея Законнікава, Анатоля Вярцінскага… Проза прадстаўлена творамі Сяргея Белаяра, Ганны Старыковіч, Раісы Крывальцэвіч, Ганны Дар, Леаніда Дайнекі. У раздзеле "Крытыка, публіцыстыка, эсэ" друкуюцца артыкулы Рамана Дубашынскага і Юнэлі Сальнікавай, эсэ Асі Паплаўскай і Алеся Пашкевіча, гутаркі з Рыго... Болей »


pdf
Верасень, 2

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

2

У раздзеле «Паэзія» ўвазе чытачоў прапануюцца вершы Валерыі Куставай, Марысі Сушы, Паўла Баяркі, Алеся Плоткі, Аліны Кузьміч ды іншых маладых літаратараў, а таксама знаных майстраў паэтычнага слова — Уладзіміра Някляева і Васіля Зуёнка. У раздзеле «Проза» можна прачытаць творы Ніла Гілевіча, Рамана Абрамчука, Віталя Воранава, Кацярыны Глухоўскай, Таццяны Дземідовіч. Таксама ў гэтым нумары чытач знойдзе пераклад апавяданняў украінскай пі... Болей »


pdf
djvu
Наша Ніва, 12 (133) 1999

Наша Ніва

беларуская газэта

12 (133) 1999

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »


pdf
djvu
Наша Ніва, 10 (131) 1999

Наша Ніва

беларуская газэта

10 (131) 1999

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »


pdf
djvu
Наша Ніва, 8 (129) 1999

Наша Ніва

беларуская газэта

8 (129) 1999

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »


Зрок, № 1 студзень 1991

Зрок

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі ілюстраваны беларускамоўны часопіс

№ 1 студзень 1991

Дарагі чытач! Сёння ты трымаеш у руках новае выданне - часопіс "Зрок". Якім атрымаўся першы яго нумар - табе відней, але хочацца спадзявацца і запэўніць нашых будучых прыхільнікаў, што "Зрок" павінен стаць новай ластаўкай у прапагандзе нашай роднай мовы, культуры народа. Часопіс, які разлічаны не толькі на людзей з аслабленым зрокам, будзе садзейнічаць нашаму агульнаму яднанню і разуменню чалавечай годнасці, асабістага "я" - галоўнай кр... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя

Мартыненка Вітаўт :: Іншыя выданьні

«Folk-Modern» – ці народныя песьні forever? (0)

03-07-2011, 20:50

«Фольк-мадэрн Беларусі» – «The Best», Мн., 2009, «Budzma». Да шматлікай калекцыі беларускіх складанак за апошні час далучыліся ажно дзьве, базаваныя на фальклёры, якія пры ўсім падабенстве маюць істотныя (...) Болей »

< Previous 1 Next >