Логвінаў

Логвінаў


Выдае кнігі беларускага літаратурнага андэрграўнду.

Ужо выйшлі зборнікі твораў маладых беларускіх літаратараў у сэрыі SCHMERZWERK: Зьміцер Вішнёў "Тамбурны маскіт", Ільля Сін "Нуль", Андрэй Бурсаў "Дзівін", Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".

Чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект.

Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт розных фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам рашэнне прымаецца індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова.

Нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. У выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі.

Логвінаў :: Выданьні

pdf
Бэкет Сэмюэл, У чаканьні Гадо

У чаканьні Гадо

Бэкет Сэмюэл

13 красавіка 2006 году споўнілася 100 год з дня нараджэньня найвялікшага генія тэатра абсурду – Сэмюэля Бэкета. Нажаль для Беларусі ягонае імя і творчасьць надалей застаюцца неадкрытымі. Сёлета, у адрозьненьні ад іншых краінаў Эўропы, у Беларусі не гучаць чытаньні Бэкетавых твораў, не выстаўляюцца ягоныя п’есы, не паказваюцца запісы легендарных пастановак ягоных дзеятвораў. Усё гэта нагадвае савецкі час, калі нават узгадваньне гэтага ім... Болей »


pdf
Трэнас Віка, Цуд канфіскаванага дзяцінства

Цуд канфіскаванага дзяцінства

Вершы

Трэнас Віка

У кнізе сабраныя тэксты, створаныя на працягу 1999 – 2004 гадоў. Глыбокія экзістэнцыйныя развагі аўтаркі, яе “суіцыдальны авангардызм” і вытанчаная, кранальная інтымная лірыка мусяць прыцягнуць увагу чытача. Кніга прызначаецца ўсім аматарам прыгожага пісьменства. Уступнае слова да кнігі Зміцера Вішнёва: “Паэтка абрала сабе гучны псеўданім Трэнас, што з грэцкай мовы перакладаецца як “лямант” або “плач па памерлых”. Мажліва, таму большасц... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Арлоў Уладзімер, Час чумы

Час чумы

Гістарычныя аповесці, апавяданні

Арлоў Уладзімер

Гісторыя Беларусі застаецца галоўнай тэмай творчасці Уладзіміра Арлова. У кнігу вядомага пісьменніка ўвайшлі тры гістарычныя аповесці. Назву зборніку дала аповесць «Час чумы», у цэнтры якой выдатны беларускі паэт эпохі Рэнесансу Мікола Гусоўскі. У ахопленым чумою Рыме ён завяршае геніяльную «Песню пра зубра» і ратуе ад смерці сваю каханую Франчэску. «Сны імператара» прысвечаныя падзеям 1812 г. у Беларусі, якія зноў і зноў згадвае ў выгн... Болей »


Морт Вальжына, Я тоненькая як твае вейкі

Я тоненькая як твае вейкі

Морт Вальжына

Я чакаў пабачыць перад сабою жанчыну ў чорным плашчы з капюшонам і з завостранай касою. Пабачыў жа крохкую дзяўчынку, якую хочацца ўзяць на рукі й захінуць ад варожага сьвету, поўнага сэрыйных забойцаў, гвалтаўнікоў і людзей, абыякавых да паэзіі… Яе сапраўднае прозьвішча, Мартынава, нагадвае пра трагічны фінал Лермантава. Яе псэўданім перакладаецца з францускай мовы як "мёртвая"… У дадатак да ўсяго, гэта яна прышчапіла нашай паэзіі новы... Болей »


pdf
epub
Васючэнка Пятро, Адлюстраванні першатвора

Адлюстраванні першатвора

Літаратура ў філалагемах і пятрогліфах

Васючэнка Пятро

Спачатку было слова - менавіта так акрэсьліваецца пачатак стварэньня ўсяго існага у Эвангельлі ад Яна. Менавіта слова, якое было першатворам, у розных адлюстраваньнях і спалучэньнях пільна і пяшчотна сабраныя ў новым выданьні твораў Пятра Васючэнкі. Словы ў філялягемах і пятрогліфах трансфармуюцца ў суцэльныя плынныя і завершаныя творы. Кожны пераглядаючы камяні са словамі можа скласьці сваю фразу і сказ, кожны зможа ў творах пабачыць... Болей »


Бычкоўскі Алесь, Горад за 101-ым кіламетрам

Горад за 101-ым кіламетрам

Бычкоўскі Алесь

Кніга "Горад за 101-ым кіламетрам" - літаратурная прастора, дзе пануюць ваўкалакі і чарадзеі-вартаўнікі, міліцыянты і п’яныя суседзі. Аўтар-бумбам-літавец здзекуецца з чытача, герояў і самога сябе. Але творы трымаюць своеасаблівы каларыт аповеду, што, зрэшты, і прыцягвае... Выданне разлічана на прыхільнікаў жанру "фэнтэзі". Болей »


pdf
epub
Русецкая Наталля, Два бяссонні

Два бяссонні

Вершы і пераклады

Русецкая Наталля

Наталля Русецкая нарадзілася ў 1974 г. ў Ніжагародскай вобласці ў Расіі. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Вучылася ў аспірантуры пры Люблінскім універсітэце імя М. Складоўскай-Кюры. Перакладае з польскай мовы паэзію і драматургію, даследуе паэтычную спадчыну Ф. У. Радзівіл. Яе вершы і пераклады друкаваліся ў газетах “Чырвоная змена”, “ЛіМ”, часопісах “Маладосць”, “Крыніца”, “Полымя”, “Край”, “Наша вера”, “Дзеяслоў”. У зборнік увайшлі... Болей »


epub
Глёбус Адам, Дом

Дом

Раман-аўтапартрэт у сямейным iнтэр'еры

Глёбус Адам

Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры”. Не падобны ён на датыхчасовыя апавяданкі і шырэйшыя творы. Памятаю, некалі пры нагодзе сустрэчы з Адамам Глёбусам на адным з літаратурных “Бязьмежжаў”, ён заявіў, што, пэўна, ніколі ў жыцьці не возьмецца за такі па... Болей »


Болбас Вадзім, Забытыя прывіды мрояў

Забытыя прывіды мрояў

Болбас Вадзім

У кнігу ўвайшлі тэксты, напісаныя ў розны час. Пераклады твораў сусьветна вядомага польскага паэта Канстанты Ільдэфанса Галчыньс-кага зробленыя паводле выданьня: Konstanty Ildefons Gałczyński, POEZJE. Czytelnik. Warszawa, 1973. Асобныя з гэтых твораў публікаваліся ў газэтах “Наша Ніва”, “Сям’я”, а таксама ў друкаваных выданьнях места Сьветлагорску. Болей »


pdf
Хадановіч Андрэй, Землякі, альбо беларускія лімэрыкі

Землякі, альбо беларускія лімэрыкі

Хадановіч Андрэй

Лімэрыкі (пэданты ставяць націск на першым складзе) — паэтычны жанр, выпрабаваны гісторыяй. Паводле паданьняў, яны паходзяць з Ірляндыі, з аднайменнага места Лімэрык (ці Лімрык), жыхары якога пяялі жартаўлівыя песьні й спаборнічалі гэткім чынам у бязглузьдзіцы. Іншыя спробы вытлумачыць этымалёгію назову "лімэрыкі" не вытрымліваюць крытыкі. Першапачаткова лімэрыкі існавалі ў фальклёры, а пасьля трывала атабарыліся ў ангельскамоўным (і ня... Болей »