Логвінаў

Логвінаў


Выдае кнігі беларускага літаратурнага андэрграўнду.

Ужо выйшлі зборнікі твораў маладых беларускіх літаратараў у сэрыі SCHMERZWERK: Зьміцер Вішнёў "Тамбурны маскіт", Ільля Сін "Нуль", Андрэй Бурсаў "Дзівін", Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".

Чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект.

Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт розных фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам рашэнне прымаецца індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова.

Нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. У выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі.

Логвінаў :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Арлоў Уладзімер, Каханак яе вялікасці

Каханак яе вялікасці

Гістарычныя апавяданні, эсэ

Арлоў Уладзімер

Апавяданьні і эсэ вядатнага пісьменьніка і гісторыка нашай сучаснасьці Уладзімера Арлова – гэта багатая спадчына, якая ствараецца аўтарам і паводле якой нашчадкі без сумненьня будуць асацыяваць наш час. Зборнік апавяданьняў і эсэ Арлова праводзяць нас праз усесь складаны і пакручасты шлях беларускаг народа. Творы Арлова, дзякуючы мастацтву аўтара, дахзваляюць нам без машыны часу падарожнічаць і адчуваць сваю прысутнасьць у розных эпохах... Болей »


pdf
Хадановіч Андрэй, Лісты з-пад коўдры

Лісты з-пад коўдры

Вершы

Хадановіч Андрэй

"Лісты з-пад коўдры" - гэты назоў узьнік, калі рыхтаваўся ўкраінскі пераклад гэтага зборніка. Ён выйшаў раней за беларускі. Яму бракавала глябальнай "фішкі", і тады ўзьнік гэты назоў. Гэтая адсылка да Каліноўскага прамаўляе пра новую генэрацыю творцаў, якія гавораць не ад нейкага зьбіральнага "мы" (народ, нацыя, рух, адраджэнцы й да т.п.), а ад сябе саміх. Якія ня сеюць разумнага, добрага, вечнага, бо з гэтым лепш спраўляюцца сьвятары, ... Болей »


Клінаў Артур, Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца

Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца

Раман

Клінаў Артур

Аўтабіяграфічны раман Артура Клінава — культавай постаці эўрапейскага мастацкага андэрграўнда — напісаны як падарожная кніга па Менску і зьмяшчае арыгінальныя фотаздымкі. Гэта глыбока філасоўскі і стылёва выкшталцоны тэкст, дзе асабістая гісторыя героя арганічна ўплеценая ў мінулае і цяперашняе гораду. Па пракладзеным Клінавым маршруце, як па Дублінскіх маршрутах Джойса і Венечкі Ерафеева ў Маскве, па Менску будуць вадзіць з экскурсыямі... Болей »


pdf
Кавалёў Сяргей, Навука кахання

Навука кахання

П’есы

Кавалёў Сяргей

Сяргей Кавалёў - драматург, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў 1963 г. у Магілёве. Жыве ў Менску. У 1980-я гг. актыўна займаўся літаратурнай крытыкай (кнігі «Як пакахаць ружу?», 1989; «Партрэт шкла», 1991), на пачатку 1990-х гг. звярнуўся да драматурги («Стомлены д’ябал», «Трышчан ды Іжота», «Чатыры гісторыі Саламеі», «Тарас на Парнасе» i інш.). П’есы ставіліся ў Беларусі, Расіі, Польшчы. Болей »


pdf
epub
Мудроў Вінцэсь, Ператвораныя ў попел

Ператвораныя ў попел

эсэ, фантасмагорыі, успаміны

Мудроў Вінцэсь

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, —... Болей »


Гарачка Усевалад, Пралетарскія песні

Пралетарскія песні

Вершы

Гарачка Усевалад

У першую кнігу вядомага пралетарскага паэта Усевалада Гарачкі ўвайшлі вершы розных гадоў. Настраёвая разнастайнасць надае “песням” часам рэвалюцыйную, а часам лірычную дынаміку гучання. На жаль, у гэтае выданне аўтар па ўласных эстэтычных меркаваннях адмовіўся ўключыць большасць вершаў з цыкла “Новая Ленініяна”. Што, на думку рэдакцыйнай калегіі кніжнай серыі “Другі фронт мастацтваў”, не надае “песням” шарму... Але тым не менш паверым а... Болей »


pdf
Кавалёў Сяргей, Стомлены д’ябал

Стомлены д’ябал

П’есы

Кавалёў Сяргей

Выкарыстоўваючы сюжэты, матывы, вобразы беларускай літаратуры, Сяргей Кавалёў стварае свой непаўторны драматуріічны свет, выпрабоўвае старадаўнія рамантычныя гісторыі сумнай іроніяй нашых дзён. Болей »


Гаспадыніч Павел, Цэзар будзе жыць

Цэзар будзе жыць

Гаспадыніч Павел

Падзеі рамана Паўла Гаспадыніча “Цэзар будзе жыць” разгортваюцца ў сучасным Менску. Лірычны герой твора адчувае сябе нашчадкам Цэзара, які вядзе барацьбу не толькі з няздарнымі літаратурнымі паплечнікамі, але і з самім сабой. Экспрэсіўныя карціны перамяжоўваюцца лірычнымі развагамі, але гэта не перашкаджае чытачу разам з аўтарам перажываць у самыя напружаныя непрадказальныя моманты аповеду. Болей »


pdf
Жыбуль Віктар, Дыяфрагма

Дыяфрагма

Паэзія

Жыбуль Віктар

У чарговую кнігу Віктара Жыбуля ўвайшло ўсё самае сьветлае, узьнёслае й нястрашнае са створанага ім на працягу 1995 – 2002 гадоў. Болей »


pdf
Бурлак Вера, За здаровы лад жыцьця

За здаровы лад жыцьця

вершы

Бурлак Вера

Назва “За здаровы лад жыцьця” гучыць крыху нязвыкла для паэтычнай кнігі. Затое радасна і аптымістычна. Гэткай жа вясёлай афарбоўкай вызначаюцца і многія вершы кнігі, нягледзячы на экзыстэнцыйны, часам трагічны падтэкст. Як кажа пра сябе сама аўтарка, “Я – бы недарэчная прыпеўка / На грамадзка значным пахаваньні”. Аб тым, наколькі гэта слушна – сьведчаць ейныя вершы, напоўненыя ўсепранізвальнай іроніяй і самаіроніяй, яркімі вобразамі й п... Болей »