Логвінаў

Логвінаў


Выдае кнігі беларускага літаратурнага андэрграўнду.

Ужо выйшлі зборнікі твораў маладых беларускіх літаратараў у сэрыі SCHMERZWERK: Зьміцер Вішнёў "Тамбурны маскіт", Ільля Сін "Нуль", Андрэй Бурсаў "Дзівін", Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".

Чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект.

Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт розных фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам рашэнне прымаецца індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова.

Нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. У выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі.

Логвінаў :: Выданьні

Галчыньскі Канстанты Ільдэфанс, Сёмае неба

Сёмае неба

Галчыньскі Канстанты Ільдэфанс

У кнізе сабраныя вершы, паэмы й казка Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага (1905—1953) — лірыка й імправізатара, іроніка й гумарыста, аднаго з найвыбітнейшых польскіх паэтаў ХХ стагодзьдзя. Большасьць беларускіх перакладаў друкуецца ўпершыню. Болей »


Андруховіч Юрый, Уводзіны ў геаграфію

Уводзіны ў геаграфію

паэзія, проза, эсэістыка

Андруховіч Юрый

“Рэч у тым, што мы по-свойму шчасьлівыя... Мы шчасьлівыя тым, што нічога ня ведаем пра сьвет. Мы яшчэ толькі рыхтуемся зьдзейсьніць свой пераход цераз Альпы... Але ня будзьма забягаць наперад. Геаграфію трэба пачынаць з азоў. Для нас яна яшчэ не пачыналася”. “Калі б свайго часу Нехта, Хто Раздае Геаграфію, параіўся са мною, дык сёньня ўсё выглядала б іначай. Але Ён разьмясьціў нашую краіну менавіта там, дзе Яму заманулася. Дзякуем і за ... Болей »


Рублеўскі Сяргей, Абмытыя валуны

Абмытыя валуны

Рублеўскі Сяргей

Аўтар працягвае ўплятаць каснікі жыцця ў плынь свайго літаратурнага ўяўлення, якая пазначана берагамі папярэдніх кніжак «Апостраф» і «Азярод». Болей »


pdf
Вішнёў Зміцер, Верыфікацыя нараджэння

Верыфікацыя нараджэння

Вішнёў Зміцер

У развагах пра «свой шлях». На двары 2005 год - адышлі ў мінулае «Тутэйшыя», дыхае праз раз Таварыства Вольных Літаратараў, хварэе на сухоты творчы рух «Бум-Бам-Літ», у коме Саюз беларускіх пісьменнікаў, кульгае на мыліцах суполка «Schmerzwerk»... Бадай, нікога і няма... Тым не менш літаратура жыве і квітнее. Жан-Люк Нансі сцвярджае, што «"людзі" - гэта не ананімны гуд натоўпу, гэта адначасова неакрэсленыя і своеасаблівыя прывіды, алюзі... Болей »


pdf
Бабкоў Ігар, Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў

Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў

Бабкоў Ігар

Новая кніга паэта, філёзафа і вандроўніка Ігара Бабкова складаецца з паэтычных эсэяў, што друкаваліся ў такіх выданьнях, як віленская «Наша Ніва», часопісах «Крыніца», «Фрагмэнты», «Arche», «Дзеяслоў». Асноўная адметнасьць кнігі – інтанацыя, зь якой прамаўляецца слова «Беларусь». Болей »


pdf
epub
Разанаў Алесь, Кніга ўзнаўленняў

Кніга ўзнаўленняў

Разанаў Алесь

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць і нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час. Пры ўсёй сваёй разнастайнасці яны ўзаемададаюцца і, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю. Болей »


pdf
epub
Разанаў Алесь, Лясная дарога

Лясная дарога

версэты

Разанаў Алесь

Кнігу склалі выснаваныя Алесем Разанавым версэты — вершы, што сублімавалі асаблівасці іншых (ці аднаго універсальнага) жанраў i сталі прыкметнай з'явай у сучаснай беларускай літаратуры. Болей »


Шаўлякова Ірына, Рэстаўрацыя шчырасці

Рэстаўрацыя шчырасці

літаратурна-крытычны канструктар

Шаўлякова Ірына

Звычайную, «народную» асалоду ад чытання нам дае нязмушанае, бесклапотнае гартанне старонак. Іншая рэч — крытык, які шукае не толькі ілюстрацыі і таму, здараецца, знаходзіць не заўважаныя аўтарам скарбы ці міны. Прыемна, што задачу крытыка Ірына Шаўлякова бачыць у «рэанімацыі» чужых твораў: бальшыня даследчыкаў корпаюцца ў трупах упаляваных твораў (ці ў біяграфіях аўтараў) без намеру даць ім новае жыццё. Прыемна, што супрацьпастаўляе пр... Болей »


pdf
Сом Лера, Свабода Слова Зіма

Свабода Слова Зіма

Вершы

Сом Лера

Чытаць назву гэтага зборніка можна па-рознаму. Можна, стаўляючы кропкі пасля кожнага слова. Тады атрымаецца трыпціх “Свабода. Слова. Зіма”. Можна інакш – пра свабоду слова, пра свабоду зімы “Свабода слова зіма”. Чытайце, як падабаецца. Насамрэч зборнік падзелены на 4 часткі, а лепш сказаць вершы аб’яднаныя ў чатыры раздзелы: І Усе мы філёзафы; ІІ Man; III Woman; і IV Клясычныя практыкаваньні. Як гавораць самі назвы раздзелаў, характар в... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Арлоў Уладзімер, Сланы Ганібала

Сланы Ганібала

Выбраныя эсэ

Арлоў Уладзімер

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой неза... Болей »