Брусевіч Анатоль

Брусевіч Анатоль Аляксандравіч – паэт, перакладчык, літаратуразнавец. Нарадзіўся 28 верасня 1977 года ў Гародні. У 1994 г. скончыў гарадзенскую СШ № 32 і паступіў на філалагічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 1999 г. атрымаў дыплом філолага, выкладчыка беларускай мовы і літаратуры. У 2000 г. скончыў магістратуру, а ў 2003 г. аспірантуру па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа (польская літаратура)» пры кафедры польскай філалогіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча віленска-ковенскага перыяду (1815-1823 гг.)». У 2008 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта.

Жыве і працуе ў Гародні. Друкуецца з 1989 г. у беларускіх і замежных выданнях. Вершы перакладаліся на на польскую, рускую, літоўскую, англійскую, грузінскую мовы.

На беларускую мову пераклаў драму Георгія Каніскага «Уваскрасенне мёртвых» (Тэрмапілы № 13, Беласток, 2009), «Трэны» Яна Каханоўскага (Тэрмапілы № 14, Беласток, 2010), «Ідыліі (Plein-air)» Антонія Лянгэ (Тэрмапілы № 17, Беласток, 2013), раман Катажыны Бонды «Акулярнік», паасобныя вершы Адама Міцкевіча, Тадэвуша Міціньскага, Віславы Шымборскай, Лейба Найдуса (з ідыш), Рымантаса Ванагаса (з літоўскай), Іраклія Какабадзэ (з грузінскай) і некаторых іншых паэтаў.

Аўтар кніг паэзіі «Дуэль» (Гродна, 1992), «Падаю ў неба» (Гродна, 2006), «Апошні дзень» (Мінск, 2013), «Крылы» (Гродна, 2021), літаратуразнаўчай працы «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча» (Гродна, 2008). Анатоль Брусевіч лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2017 год).

 

Брусевіч Анатоль :: Выданьні

pdf
Брусевіч Анатоль, Крылы

Крылы

вершы, паэма

Брусевіч Анатоль

Пад адной вокладкай сабраны творы розных гадоў, тэматычна аб’яднаныя ў чатыры раздзелы: «Верныя вершы», «Пад сцягам Мадагаскара», «Сумная вакханалія», «Ты – як зямля». У першым пераважаюць вершы агульнафіласофскага зместу, раскрываючы няпростыя суадносіны мастака і мастацтва. Другі раздзел прысвечаны «малой» і «вялікай» радзіме, «далёкай» і «блізкай» айчыне, «сваёй» і «чужой» бацькаўшчыне. У трэцім змешчаны тэксты, якія носяць яўна дыян... Болей »


pdf
Брусевіч Анатоль, Апошні дзень

Апошні дзень

вершы

Брусевіч Анатоль

Кніга «Апошні дзень» ужо адной сваёй назвай здольная выклікаць змрочныя асацыяцыі. Аднак вершы, якія змешчаны тут, поўняцца не толькі цемрай трывогі, але і святлом надзеі. Яны баланс уюць на хісткай мяжы — паміж напаўразбуранай традыцыяй і нечым невядомым. Невядомае заўсёды пужае, фарбуючы светаадчуванне ў чорныя і шэрыя колеры, прымушае бегчы без аглядкі. Традыцыя дазваляе спыніцца, азірнуцца і gаслухаць галасы мінулага… «Апошні дзень»... Болей »


pdf
Брусевіч Анатоль, Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча

Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкев...

дапаможнік

Брусевіч Анатоль

У дапаможніку паказаны асноўныя вектары вывучэння творчасці вялікага польскага рамантыка Адама Міцкевіча ў кантэксце ўплыву на яго розных беларускіх фактараў (фальклору, мовы, гісторыі і інш.), разглядаюцца тыя мастацкія тэксты паэта, якія нясуць у сабе так званы беларускі субстрат, што праяўляецца на самых розных узроўнях – вобразным, ідэйным, тэматычным. Дапаможнік адрасаваны студэнтам спецыяльнасці «Славянская філалогія». Ён можа быц... Болей »


pdf
Брусэвіч Анатоль, Падаю ў неба

Падаю ў неба

Вершы

Брусэвіч Анатоль

Зборнік зьмяшчае вершы, створаныя ў розныя гады. Выдаецца ў аўтарскай рэдакцыі. Анатоль Брусэвіч нарадзіўся ў 1977 годзе ў Гародні. Яшчэ ў школьныя гады пачаў друкавацца ў рэспубліканскіх газэтах і часопісах. Скончыў аддзяленьне беларускае мовы і літаратуры філялягічнага факультэту Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы (1999) а таксама магістратуру (2000) і асьпірантуру (2003). У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысэртац... Болей »


pdf
Брусэвіч Анатоль, Дуэль

Дуэль

вершы

Брусэвіч Анатоль

Анатоль Брусэвіч замалады, каб называць яго проста — паэтам, ён жа толькі скончыў дзевятую клясу школы. І пашэнціла ж хлопцу выдаць зборнік вершаў «без чаргі» у Гародні ў мясцовай друкарні! Анатоль вучыўся ў чацьвёртай клясе, калі пры Доме-Музэі Максіма Багдановіча сабраўся дзіцячы гурток «Вянок». Іх усіх прывяла ў музэй дзяўчынка, якая таксама пісала вершы, — Валя Крачкоўская, яны ўцякалі ў музэй ад занудлівае казёншчыны школы ды ад ся... Болей »


pdf
Шлях да ўзаемнасці

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności

Матэрыялы XVII міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 18 – 19 ліст. 2010 г.)

Зборнік складаецца з навуковых артыкулаў, прадстаўленых на XVII міжнароднай навуковай канфе- рэнцыі з цыкла «Шлях да ўзаемнасці», якая адбылася 18 – 19 лістапада 2010 г. (г. Гродна). Адрасаваны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам школ і ліцэяў, аспірантам і студэнтам. Niniejszy tom stanowi zbiór artykułów naukowych powstałych w oparciu o referaty wygłoszone podczas XVII międzynarodowej konferencji naukowej z cyklu «... Болей »


pdf
Шлях да ўзаемнасц

Шлях да ўзаемнасці=Droga ku wzajemności

Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі Матэрыялы ХV Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці" (Гродна13-14 ХІ 2008 г.)

У зборнік увайшлі матэрыялы ХV міжнароднай навуковай канферэнцыі «Шлях да ўзаемнасці». Прадстаўлены матэрыялы па наступных праблемах: гісторыя і эканоміка ўсходніх і заходніх славян; культуралогія, літаратура і мовазнаўства ўсходніх і заходніх славян; этнаканфесійныя адносіны на беларуска-польскім памежжы. Зборнік адрасуецца навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам, шырокай грамадскасці. Болей »


Шлях да ўзаемнасці

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności

Матэрыялы Х Міжнароднай канферэнцыі (Гродна - Мір, 24-25 кастрычніка 2002 г.)

У зборнік увайшлі матэрыялы Х Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці". Зборнік адрасаваны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам, шырокай грамадскасці. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 115

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

115

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 12 (184) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

12 (184) 2021

Вакол беларускай мовы з зайздроснай рэгулярнасцю разгараюцца баталіі, і тычацца яны не толькі яе сучаснага стану. Мовазнаўцы і гісторыкі і па сёння не могуць пагадзіцца наконт таго, на якую мову Скарына пераклаў Біблію, што можна лічыць уласна беларускай мовай і з якіх часоў варта адсочваць яе развіццё. Паспрабуем прыгледзецца да мовы Вялікага Княства Літоўскага, бо ўсім вядома: лепей адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць. Дык як жа ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя