Брусевіч Анатоль

Брусевіч Анатоль Аляксандравіч – паэт, перакладчык, літаратуразнавец. Нарадзіўся 28 верасня 1977 года ў Гародні. У 1994 г. скончыў гарадзенскую СШ № 32 і паступіў на філалагічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 1999 г. атрымаў дыплом філолага, выкладчыка беларускай мовы і літаратуры. У 2000 г. скончыў магістратуру, а ў 2003 г. аспірантуру па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа (польская літаратура)» пры кафедры польскай філалогіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча віленска-ковенскага перыяду (1815-1823 гг.)». У 2008 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта.

Жыве і працуе ў Гародні. Друкуецца з 1989 г. у беларускіх і замежных выданнях. Вершы перакладаліся на на польскую, рускую, літоўскую, англійскую, грузінскую мовы.

На беларускую мову пераклаў драму Георгія Каніскага «Уваскрасенне мёртвых» (Тэрмапілы № 13, Беласток, 2009), «Трэны» Яна Каханоўскага (Тэрмапілы № 14, Беласток, 2010), «Ідыліі (Plein-air)» Антонія Лянгэ (Тэрмапілы № 17, Беласток, 2013), раман Катажыны Бонды «Акулярнік», паасобныя вершы Адама Міцкевіча, Тадэвуша Міціньскага, Віславы Шымборскай, Лейба Найдуса (з ідыш), Рымантаса Ванагаса (з літоўскай), Іраклія Какабадзэ (з грузінскай) і некаторых іншых паэтаў.

Аўтар кніг паэзіі «Дуэль» (Гродна, 1992), «Падаю ў неба» (Гродна, 2006), «Апошні дзень» (Мінск, 2013), «Крылы» (Гродна, 2021), літаратуразнаўчай працы «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча» (Гродна, 2008). Анатоль Брусевіч лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2017 год).

 

Брусевіч Анатоль :: Выданьні

pdf
Астравец Сяргей - укл., Новы замак, 2012

Новы замак

літаратурны альманах

2012

У першым выпуску літаратурнага альманаха «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прадстаўлены творы дваццаці аднаго аўтара. Апроч вершаў і прозы, публікуюцца таксама пераклады паэзіі, эсэ, крытыка, дзённікі. Назва альманаха мае ўвасабляць духоўныя каштоўнасці Гродзеншчыны: у Новым каралеўскім замку захоўваюцца музейныя зборы, калекцыя старадрукаў і фонды Абласной бібліятэкі ім... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 16

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

16

У невялікі спартыўны лятак, прыкладна на дванаццаць месцаў, па прыступках паднімаюцца некалькі парашутыстаў: маладыя хлопцы і дзяўчаты. Але сярод іх – сталага веку жанчына. Бачна: яна зусім старая. Два аператары здымаюць яе на камеру. Яшчэ адзін уціскваецца за ёй у дзверы. Урэшце лятак вырульвае на паласу, набірае хуткасць і ўзнімаецца ў паветра. У кабіне першы і другі пілоты перадкідваюцца рэдкімі, кароткімі фразамі па-ангельску. (Юры ... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 14

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

14

Цягнік “Сочы – Мінск” прыйшоў у Адлер апоўначы. Тыя, хто чакаў яго тут, каго прывезлі сюды з Піцунды, з санаторыя, вельмі зарана, амаль адразу ж пасля вячэры, стаміліся сноўдацца па вакзале, не ведаючы, чым заняцца, каб забавіць час: пра курортнае жыццё ім гаварыць не хацелася, бо яно ўжо мінулася, засталося там, ля мора, а ў новым – у кожнага з іх была свая дарога і свае клопаты. Саша таксама разам з усімі нецярпліва чакаў, калі нарэшц... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 13

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

13

Кіламетрах у шасці ад мяжы Клічаўскага і Бярэзінскага раёнаў, на клічаўскім баку, сярод балатоў і разналесся, ёсць невялікая вёска Аколіца. Мая родная вёска. Напісаў "ёсць" і нібы спатыкнуўся: хаця і сёння там жывуць людзі, праўда, засталося іх няшмат, можа, толькі ў пяці ці шасці хатах. Напісаў "невялікая" і зноў запнуўся: не такая ўжо і невялікая – у лепшыя свае часы налічвала сто сорак двароў, сабраных упяць пасёлкаў: Малахоўшчына, Ч... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 22

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

22

* Абламейка Сяргей, З габрэямі ў Карлавых Варах. Ці бывае посьпех сарамлівы? * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў * Брусевіч Анатоль, За небакраем... * БУДОВІЧ Таццяна, Мае залатыя крозы * Быкаў Васіль, Неяк трэба трымацца. Лісты Васіля Быкава да сястры Валянціны Уладзіміраўны * Гілевіч Ніл, Між роспаччу і надзеяй. Абрыс пройдзенага шляху ў сьвятле адной мары * Дубавец Сергей, Інтрыга С... Болей »


pdf
Правінцыя, 1-2

Правінцыя

białoruskie pismo literacko-artystyczne

1-2

* Андрасюк Міхась, Найлепшы кандыдат * Аркуш Алесь, Вершы * Аркуш Алесь, Дзесяць гадоў без Галоўліту. Полацкія запісы * Астравец Сяргей, Бізун і пернік. Стары Новы год. * Астраўцоў Сяргей, Мы, беларусы... * Брусэвіч Анатоль, Вершы * Ваўранюк Мікола, Чартапалох на мяжы * Вашко Лявон, 7-45 * Гала Гара, Вершы * Грабал Багуміл, Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных * Гумянюк Юр... Болей »


pdf
Калосьсе, 8/2000

Калосьсе

Літаратурна-мастацкі альманах

8/2000

* Андрасюк Міхась, ЗАЎЗЯТАРКА ЛІТАРАТУРЫ * Апалінэр Гіём, ШПАЦЫР АДНАГО ЦЕНЮ * Аркуш Алесь, ВАРОНА. ТКАЧЫ * Аркуш Алесь - Васючэнка Пятро, НЕШТА МУСІЦЬ ВЫПЛАВІЦЦА * Брусевіч Анатоль, ГАЛЮЦЫНАЦЫІ * Вашко Лявон, АМПУТАЦЫЯ МІНДАЛІНАЎ * Гала Гара, НАЧНЫ ПАЛЁТ * Гумянюк Юры, САЛЯНКА «МЫСЛЕОБРАЗОВ»... * Куніцкі Зьмітрок, ПОЛАЦКІЯ ГІСТОРЫІ * Мазько Эдзік, VANITAS VANITAS * Мінкін Алег, У ТАТАРС... Болей »


pdf
Калосьсе, 6/1998

Калосьсе

літаратурна-мастацкі альманах

6/1998

* Адамовіч Славамір, Вяртаньне ў рэвалюцыю * Аркуш Алесь, Неспакой, выкліканы сабачым выцьцём * Аркуш Алесь - Тычына Міхась, Пачуць новае маўленьне * Астравец Сяргей, Радзівілаўскія дамавіны. Мужыцкая праўда * Брусевіч Анатоль, За дзень да сьмерці * Гумянюк Юры, Візуальная тэрапія памяці * Гурба Тамаш, "І лопат таполі" * Кенэлі Томас, Сямейнае вар'яцтва * Козік Алесь, Паміж "крывічамі" і "беларуса... Болей »


pdf
Сьвіцязь, 3/1994

Сьвіцязь

Гістарычна-культурны часопіс Гарадзеншчыны

3/1994

* "Сёньня я сябе адчуваю больш паэтам, чым грамадзянінам..." Зь Юры Гуменюком размаўляе Славамір Адамовіч * КНІЖНАЯ ПАЛІЦА * НАШЫ ЮБІЛЯРЫ * Абуховіч Альгерд, Дума а Каралю XII * Барскі Алесь, Лірычная ўтопія * Брусевіч Анатоль, Вершы * Гардзееў Юры, Гандлёвыя рады ў Наваградку * Дабравольская Анжаліна, Павуцінка. * Захарэвіч Аляксандр, Штармоўка. Сьвятло колішніх зорак. * Клэн Юры, "А што был... Болей »


Першая   Папярэдняя   [3-3]   Наступная   Апошняя