БелсатTV

БелсатTV

«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.

Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.

Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».

БелсатTV :: Выданьні

video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 17.11.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Як украінскі Ленін дапамог беларускаму Касцюшку

Краўцэвіч Аляксандр

Прыехаўшы сёння ў Косава, можна наведаць дом-музей Тадэвуша Касцюшкі. У 2018 годзе перад домам урачыста адкрылі помнік гэтаму неафіцыйнаму герою Беларусі. Як жа атрымалася, што сядзіба Касцюшкаў стаіць і сёння, праз 200 гадоў? Чаму прарасейскі рэжым Лукашэнкі дазволіў паставіць помнік змагару за незалежнасць Рэчы Паспалітай ад Расеі ды Прусіі? І чаму бронзавы помнік замовілі менавіта ва Украіне?
<a href="http://belsat.eu" t... Болей »

video
Intermarium, 15.11.2020

Intermarium

Праз сто гадоў беларусы зноў змагаюцца за сваю дзяржаву

Навіна пра тое, што рыхтуецца далучэнне Случчыны да савецкай дзяржавы, сталася каталізатарам, які падштурхнуў мясцовых жыхароў узяцца за зброю. Якія паралелі Слуцкага збройнага чыну з сённяшнім днём? Высвятляем у праграме «Intermarium». Збройны выступ на Случчыне ўвосень ды ўзімку 1920 года быў выкліканы шэрагам прычынаў як унутранага, гэтак і вонкавапалітычнага характару. Сярод асноўных чыннікаў, якія падштурхнулі да ўзброенага супраці... Болей »

video
Беларускі свет, 10.11.2020

Беларускі свет

«Сыходзіў не са шпіталю, сыходзіў з сістэмы Кіраўніцтва справамі прэзідэнта»

У праграме «Беларускі свет» пагаворым з беларускім лекарам – калегам Ірыны Абельскай, якую лічаць маці Колі Лукашэнкі. Даведаемся, навошта ўнікальны спецыяліст звольніўся з працы і што яго з сям’ёй чакала за мяжою. Аляксей Пяткевіч – эндаскапіст, дзесяць гадоў ён прапрацаваў у Рэспубліканскім клінічным медычным цэнтры Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, дзе галоўным доктарам працуе Ірына Абельская – жанчына, якую называюць маці Колі Лукашэ... Болей »

video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 10.11.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Лыскава – месца, дзе жывуць прывіды

Краўцэвіч Аляксандр

Велічны касцёл без даху і дзіўная царква яскравага сіняга колеру звяртаюць на сябе ўвагу ў Лыскава. Гэта мястэчка з багатай гісторыяй, а цяпер – вёска, якую цяжка знайсці на карце паміж Пружанамі ды Ваўкавыскам. Дастаткова прыгледзецца больш уважліва, і можна пабачыць тут таямнічыя сляды вялікіх падзеяў мінуўшчыны. Гэтыя сляды, як дасведчаны следапыт, прачытае Аляксандр Краўцэвіч.
... Болей »

video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 05.11.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Як бальшавікі зрабілі з беларусаў нацыяналістаў

Краўцэвіч Аляксандр

Чым для Беларусі была Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года? Ці было так, што салдаты, сяляне і рабочыя разам знеслі буржуазную ўладу? Ці гэта быў вайсковы пераварот, калі бальшавікі, замест таго каб абаперціся на грамадзянскае насельніцтва, усталявалі сваю ўладу з дапамогаю салдацкага штыка? Лютаўская рэвалюцыя 1917 года змяніла форму ўлады ў Расейскай імперыі з манархічнай на дэмакратычную. Канчатковы палітычны лад краіны мусіў акрэсліць ... Болей »

video
Беларускі свет, 03.11.2020

Беларускі свет

Оперная дзіва прысвячае канцэрты тым, хто змагаецца

Чым займаецца ў выгнанні былая салістка Вялікага тэатру Беларусі Маргарыта Ляўчук? Які бізнес распачала ў Албаніі ўдзельніца Плошчы-2010? Ці складана ўладкавацца на працу беларускаму навукоўцу ў Нямеччыне? Даведаемся ў праграме «Беларускі свет». Салістка Вялікага тэатру Беларусі Маргарыта Ляўчук звольнілася з тэатру яшчэ да выбараў. На ўласнае жаданне. Нават падчас пандэміі оперная спявачка гастралюе па свеце. Цяпер выступае на сцэне Лі... Болей »

video
Беларускі свет, 27.10.2020

Беларускі свет

Хадзіць у краму – і не фінансаваць гвалту

У праграме «Беларускі свет» даведаемся, як не фінансаваць рэжым, беларуска з Тыраны падзеліцца сакрэтамі выжывання ў сталіцы Албаніі, таксама зробім кантрольныя набыткі ў нямецкай краме, каб параўнаць кошты. Беларус, які жыве ў Празе, прыдумаў мабільную праграму «Крама». З яе дапамогаю беларусы байкатуюць тавары кампаніяў, звязаных з рэжымам. Распавядае адзін са стваральнікаў прылады Сяргей Кастрама з Прагі.

<iframe... Болей »

video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 27.10.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Адкуль беларускія школы ў Польшчы Пілсудскага?

Краўцэвіч Аляксандр

Дзеячы беларускага нацыянальнага руху, якія жылі ў міжваеннай Польшчы, лічылі нацыянальную адукацыю вельмі важнай справай. Таму адразу пасля завяршэння савецка-польскай вайны яны арганізавалі Таварыства беларускай школы – ТБШ. Пра гісторыю ўзнікнення, дзейнасці і разгрому гэтае арганізацыі – у новым выданні праграмы «Загадкі беларускай гісторыі». Пытанне адукацыі ў міжваеннай Польшчы не было простым. Трэцюю частку насельніцтва краіны ск... Болей »

video
Беларускі свет, 20.10.2020

Беларускі свет

Роды ў Нямеччыне могуць каштаваць ад 1 тысячы да 10 тысяч еўраў

У праграме «Беларускі свет» даведаемся, якія дакументы патрэбныя, каб нарадзіць дзіця ў Нямеччыне ды ўладкавацца на працу ў Чарнагорыі, а таксама пабачым, які салон прыгажосці адкрылі беларускі ў Тыране.

</... Болей »

video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 20.10.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Як беларусы заслужылі права на сваю дзяржаву

Краўцэвіч Аляксандр

Беларускі нацыяналізм меў шмат агульных рысаў з нацыянальнымі рухамі іншых народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Натуральна, меў ён і свае адметнасці. Але галоўнае – ён быў паспяховы. Чым беларускі шлях да дзяржаўнасці падобны да шляху іншых народаў і чым адрозніваецца ад іх – разбіраўся доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч. Нацыяналізм як палітычная з’ява ўзнік у XIX ст. Тады шмат якія народы, што сёння маюць уласную дзяржаву,... Болей »