«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
Будынкі ў стылі сталінскага ампіру – візітоўка Менску. Але гэты стыль – своеасаблівы помнік Сталіну, таму не лішнім будзе паразважаць, што гэта для беларусаў – спадчына сталінізму ці частка нацыянальнай архітэктуры? Сталінскі ампір – пышны архітэктурны стыль, які Сталін выбраў для сваёй чырвонай імперыі. Правадыр народаў планаваў маштабную перабудову савецкіх гарадоў. Дзеля гэтага трэба было пераносіць ці знішчаць гістарычныя будынкі.<b... Болей »
Пасля выбараў адмысловец у IT Юрый перажыў катаванні спачатку ў аўтазаку, потым у РАУС і на Акрэсціна. Беларус, які вымушаны быў пакінуць краіну, дзеліцца сведчаннямі пра катаванні ў праграме «Беларускі свет». Пры канцы жніўня праграміст Юрый пераехаў жыць і працаваць у Львоў: «У мяне не было мэты з’ехаць з Беларусі, я меў на мэце ўладкавацца на працу ў іншай дзяржаве, каб не плаціць падаткаў. Я вырашыў, што не хачу плаціць падаткаў той... Болей »
Мястэчка Варапаева пачыналася са шляхецкага фальварку. Але на пераломе ХІХ і ХХ ст. хутка пачало расці і амаль зрабілася раённым цэнтрам. Пра гэта сведчыць закінуты будынак райвыканкаму, перад якім у хмызняку стаіць забыты помнік Леніну. Найбольшую ролю ў гісторыі Варапаева, якая сягае XVІ ст., адыгралі графы Пшаздзецкія і чыгунка. У міжваеннай Польшчы тут паўстала буйная гаспадарка, пра якую нагадваюць будынак адміністрацыі (сёння – бо... Болей »
Ізраільцянін звярнуўся ў паліцыю сваёй краіны, каб прыцягнуць да адказнасці беларускіх сілавікоў. Шматдзетны бацька на бел-чырвона-белым грузавіку трапіў пад крымінальны пераслед. А беларуска ў Маскве смажыць дранікі салідарнасці. Пра гэта даведаемся ў праграме «Беларускі свет». Грамадзянін Ізраілю Аляксандр Фруман прайшоў праз беларускую турму. 10 жніўня Аляксандра, які прыехаў у госці да беларускай cям’і, у Менску затрымалі сілавікі. ... Болей »
У 1890 годзе гарадскім галавою Менску стаў 30-гадовы поўны сіл і энергіі граф Караль Ян Чапскі. Ён заўзята прыняўся мадэрнізаваць горад: з’явіўся грамадскі транспарт, электрастанцыя, тэлефон, тэатр, які пазней стане Купалаўскім, новыя шпіталі, прытулкі і г.д. Але сёння магіла гэтага чалавека ў маёнтку ў Станькава занядбаная. Чаму так сталася – высветлім на месцы.
www.belsat.eu</... Болей »
Па тэрыторыі сучаснага Менску цякуць розныя рэкі і рачулкі, але сярод іх няма Менкі. Чаму назва гораду і гэтай ракі такія падобныя? Верагодна, адказ крыецца ў вёсцы з характэрнаю назваю Гарадзішча, што менш як за 10 кіламетраў ад мяжы сучаснага Менску. На тэрыторыі сучаснай вёскі Гарадзішча было вялікае паселішча. У ІХ–ХІ стагоддзях – час росквіту – яно займала каля 30 гектараў! Ядром было магутнае гарадзішча, абнесенае высокімі – да 12... Болей »
Як беларускія спартоўцы, што выступілі супраць гвалту ў краіне, з нуля пачынаюць новае жыццё за мяжою, даведаемся ў праграме «Беларускі свет»: За фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам трыятланістку Валянціну Зелянкевіч звольнілі з працы. Беларускія атлеты, калі выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю, рызыкуюць страціць кар’еру. Так здарылася і з трыятланісткай. Яна – двойчы майстар спорту і ўдзельніца нацыянальнай зборнай па трыятлоне – ... Болей »
Вайсковыя могілкі ў Менску – месца супакаення беларусаў, якія па-рознаму пераадолелі супярэчлівасць паміж камуністычным і нацыянальным кірункам развіцця Беларусі. Многія з іх заплацілі за гэта сваім жыццём. Чаму і як памерлі гэтыя людзі – у новым выданні праграмы «Загадкі беларускай гісторыі». На Вайсковых могілках спачываюць Якуб Колас і Янка Купала. Паэт Рыгор Семашкевіч назваў іх «маршаламі нацыі». Янка Купала спачатку быў пахаваны ў... Болей »
12 ліпеня 1945 г. на абшарах Аўгустоўскае пушчы распачалася чэкісцка-армейская аперацыя, мэтаю якой было ліквідаваць антысавецкае падполле. Маштабную акцыю, што пазней атрымала назву «Аўгустоўская аблава», праводзіла больш за 40 тысяч салдат і афіцэраў Чырвонай арміі, а таксама дывізіі НКУС і СМЕРШ.
www.belsat.eu

<iframe width="560" height="315" src="https:/... Болей »
Вольга стала пад бел-чырвона-белы сцяг на акцыі ля амбасады Беларусі ў Маскве і праз 11 дзён выйшла замуж за беларуса! Так не бывае? Бывае, падрабязней – у праграме «Беларускі свет». Шчасце праз боль – так зарадзілася гісторыя кахання на акцыях ля амбасады Беларусі ў Маскве.

<iframe allowfullscreen="" marginheight="0" marginwidth="0" name="bel_tvp" scrolling="no" src="https://www.tvp.pl/sess/tvplayer.php?object_id=5... Болей »