«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
Уніяцкая царква, заснаваная на беларускіх землях у канцы XVI стагоддзя, – бясспрэчна, важны фактар рэлігійнага, культурніцкага і грамадска-палітычнага жыцця Беларусі цягам некалькіх стагоддзяў. У праграме «Intermarium» высвятляем ролю ўніяцкай царквы ў еўрапейскай цывілізацыі. Сёння асноўны дыскурс вядзецца вакол ацэнак вынікаў яе дзейнасці: унія была інструментам апалячвання беларусаў ці, наадварот, спрыяла захаванню нашай нацыянальнай... Болей »
У Чэхіі праграма медычнай эвакуацыі «Medevac» дапамагае рэабілітавацца беларусам, пацярпелым ад гвалту сілавікоў падчас паслявыбарчых пратэстаў. Мянчук распавёў праграме «Беларускі свет» сваю гісторыю. Аляксандра эвакуявалі з Беларусі ў Чэхію з двума агнявымі раненнямі. У выбарчы вечар ён пастанавіў далучыцца да мірнай акцыі пратэсту. Мужчына згадвае, як сілавікі пачалі страляць у людзей.Рэабілітацыя беларуса трывае.

<cente... Болей »
Шырокае выкарыстанне ў ВКЛ беларускай мовы нікога не дзівіць, бо яна была дзяржаўнаю. Але і потым, у часы паланізацыі і русіфікацыі, беларуская мова працягвала заваёўваць усё новыя прасторы. Чаму? У Беларусі шмат балцкіх тапонімаў. Гэта сведчаць пра тое, што славяне каланізавалі гэтыя тэрыторыі, а мясцовых жыхароў-балтаў асімілявалі. Але паралельна ішоў працэс экспансіі адной толькі мовы, калі неславяне засвойвалі славянскую мову.
... Болей »
Вроцлаў стаў часовым прытулкам для беларускіх уцекачоў, якія праходзіць рэабілітацыю пасля дзеянняў сілавікоў і ціску, што зазналі на радзіме. За што пенсіянерцы з Ліды пагражала чатыры крымінальныя справы? Даведаемся ў праграме «Беларускі свет». У Юліі Сахарук пасля перажытага стрэсу здарыўся інсульт. Сілавікі ў Пружанах брутальна затрымалі ейнага мужа, калі пара ішла ў кавярню адзначыць дзень народзінаў. Жанчыну часткова спаралізавала... Болей »
На думку Аляксандра Краўцэвіча, сёння можна казаць пра ментальную акупацыю Беларусі Расеяй. Праяўляецца гэта ў русіфікацыі ўсіх бакоў жыцця, а галоўнае – у атаясамленні беларусаў з расейцамі. Ілюстрацыяй ментальнай акупацыі Беларусі Расеяй можа служыць наступная гісторыя. «Я мяняў апоны на станцыі шынамантажу, – распавядае Аляксандр Краўцэвіч. – Сяджу ў офісе. Вісіць на сцяне тэлевізар, паказваюць нон-стоп расейскую нейкую праграму».<br... Болей »
Расея – тая краіна, куды беларус можа пераехаць без візы і хутка ўладкавацца на працу. Рэпрэсіі з боку ўладаў паспрыялі буйной хвалі эміграцыі з Беларусі менавіта ў гэтую краіну. Хто дапамагае беларусам, якія збеглі ад рэжыму, знайсці працу ў Маскве, даведаемся ў праграме «Беларускі свет». Гэта горад для працы і добрая пляцоўка для будучага жыцця – перакананы Сяргей Фураеў, які жыве і працуе інжынерам у Маскве 12 гадоў.

<ce... Болей »
«Якая розніца, якой мовай карыстацца?» – можа запытаць расейскамоўны беларус. Здавалася б, няма розніцы. Але чаму тады падымаецца такая хваля супраціву, калі прапаноўваюць увесці толькі адну дзяржаўную мову – беларускую? Мова, якую сёння мы называем беларускай, фармавалася не адну сотню гадоў. Сучасная беларуская мова і ейныя «продкі» ў розныя часы мелі розны статус: ад дзяржаўнай да забароненай.
<a href="http://belsat.eu" ... Болей »
Псіхалагічная рэабілітацыя тых, хто пацярпеў ад гвалту сілавікоў, і чаму Ціханоўская – добрая вучаніца – у праграме «Беларускі свет». У Чэхіі працягвае працу праграма медычнай эвакуацыі Medevac , якая дапамагае рэабілітавацца беларускам і беларусам, пацярпелым ад гвалту сілавікоў падчас паслявыбарчых пратэстаў. Яўген з Менску – адзін з тых, хто звярнуўся па дапамогу.

<iframe allowfullscreen="" marginheight="0" margi... Болей »
Беларускія пратэсты 2020 г. паказалі, што беларусы не «народзец», а народ з пачуццем уласнай годнасці. Гэта было б немагчыма, калі б беларусы не здолелі з годнасцю прайсці праз усе выпрабаванні ХХ ст. Ворагі беларушчыны могуць бясконца казаць пра тое, што Беларусь атрымала незалежнасць выпадкова, як падарунак лёсу. Але дастаткова паглыбіцца ў гісторыю нацыянальнага руху, каб пераканацца, што ўсё ХХ ст. патрыёты Беларусі адчайна змагаліс... Болей »
Пераслед дырэктаркі краўдфандынгавых платформаў «MolaMola» і «Вулей», палітычная эміграцыя працаўніка «Беларуськалію» і новыя песні, спектаклі ды першая кніга акторкі Ганны Хітрык. Пра гэта – у праграме «Беларускі свет». Дырэктарка кампаніі Аліна Лісаковіч, якой належаць краўдфандынгавыя платформы «MolaMola» і «Вулей», яшчэ да выбараў перажыла не адзін ператрус і 8-гадзінны допыт.

<iframe allowfullscreen="" marginhe... Болей »