БелсатTV

БелсатTV

«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.

Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.

Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».

БелсатTV :: Выданьні

video
Intermarium, 18.10.2020

Intermarium

Былі расстраляныя 3 рэктары БДУ, 10 рэдактараў газеты «Звязда». Як знішчалі Беларусь

Пасля правядзення выбараў дзейны рэжым ужывае надзвычайны ў сваіх маштабах фізічны гвалт, арышты, масавыя звальненні і далейшае закручванне гаек. Такое развіццё падзеяў выклікае натуральныя асацыяцыі з тым, што адбывалася ў БССР у канцы 1920-х – 1930-я гг. Станаўленне таталітарызму суправаджалася ламаннем традыцыйнага ладу жыцця і сацыяльнага ўкладу грамадства. Важным элементам усіх гэтых пераўтварэнняў сталі масавыя рэпрэсіі.
<cen... Болей »

video
Беларускі свет, 13.10.2020

Беларускі свет

Вартаўнік чарапахі, чысцільшчык басейнаў і фотамастак

Жыццё як бясконцае падарожжа: беларус Аляксандр Касперскі вось ужо больш за 10 гадоў пераязджае з месца на месца. За гэты час ён паспеў пажыць больш як у дваццаці краінах. Грошай яму на гэта амаль не трэба, толькі быць гатовым узяцца за любую працу і з лёгкасцю прымаць любыя павароты лёсу. Аляксандр нарадзіўся ў Менску. Атрымаў вышэйшую адукацыю, адслужыў у войску і пераехаў у Ізраіль. Працаваў там праграмістам больш за 20 гадоў, пакуль... Болей »

video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 13.10.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Канфесія, якая ўзнікла ў Беларусі

Краўцэвіч Аляксандр

Грэка-каталіцтва або ўніяцтва магло стаць нацыянальнаю рэлігіяй Беларусі. Але замест гэтага яно амаль знікла. Украінцы выратавалі яго для беларусаў. Пра гісторыю гэтай канфесіі і яе значэнне для Беларусі – у новым выданні праграмы «Загадкі беларускай гісторыі». Гісторыя ўніяцтва ў Беларусі паказвае, што наш шматканфесійны край не заўсёды быў талерантны і цярпімы. Гэтак, канфлікт паміж уніятамі і праваслаўнымі, які скончыўся смерцю ўніяц... Болей »

video
Беларускі свет, 06.10.2020

Беларускі свет

Як адкрыць свой бізнес у Чарнагорыі ды Нямеччыне

Ці складана зарэгістраваць сваю фірму ў Чарнагорыі? Якія дакументы патрэбныя для легалізацыі ў Нямеччыне? Як змяніўся турыстычны бізнес у Албаніі падчас пандэміі? Пра ўсё гэта – у новым выданні «Беларускага свету». Антону 28 гадоў. Ён пераехаў у Чарнагорыю разам з бацькамі ды адкрыў тут сваю справу: займаецца хімчысткай аўтамабіляў і мэблі. Каб зарэгістраваць бізнес, хлопцу спатрэбілася ўсяго некалькі дзён.

<iframe ... Болей »

video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 06.10.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Скарбы касцёлу-замку ў Камаях

Краўцэвіч Аляксандр

Малы аграгарадок Камаі вылучаецца сярод падобных паселішчаў перш за ўсё грозным касцёлам-замкам XVII ст. з дзвюма вежамі, які мае зберагае шмат скарбаў і шмат таямніц. Яго чашападобныя байніцы калісьці глядзелі ва ўсе бакі для кругавой абароны. Такая абарончая святыня – не ўнікальны, але рэдкі помнік архітэктуры. Доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч раскажа гісторыю касцёлу ў Камаях і пакажа яго фартыфікацыйныя асаблівасці.<br /... Болей »

video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 02.10.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Царскія навукоўцы шукалі рускіх, а знайшлі беларусаў

Краўцэвіч Аляксандр

Асобнасць беларускага народа не выклікае сумневаў у этнографаў. Але расейскія ўлады ва ўсе часы прытрымліваліся іншага погляду на гэтае пытанне, адмаўляючы беларусам у праве на існавання. «Няма ніякіх беларусаў, няма ніякай Беларусі – ёсць рускія родам з паўночна-заходніх ускраін Расеі». Тых жа, хто кажа пра асобную беларускую нацыю, называюць нацыстамі. Расейская ўлада ўсталявалася на беларускіх землях пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у ... Болей »

video
Беларускі свет, 29.09.2020

Беларускі свет

«Ні на шпалеры, ні на вокны, ні на камп’ютары ў школу грошы не здаём»

Сабраць дзіцё ў школу танней у Чарнагорыі ды Албаніі ці ў Беларусі? Ці сталі школьнікі менш займацца пасля ўвядзення каранціну? Ці лёгка падлеткам змяніць беларускую школу на нямецкую? Пра гэта – у новым выданні праграмы «Беларускі свет». Навучальны год у Чарнагорыі праз пандэмію каронавіруса пачнецца з кастрычніка. Але Ян і Дзямід за парты не сядуць: у краіне ўсе акрамя першакласнікаў будуць вучыцца дыстанцыйна.

<i... Болей »

video
Intermarium, 27.09.2020

Intermarium

Ці мы гэтак жа пераможам Лукашэнку, як палякі перамаглі камуністаў?

Сорак гадоў таму Еўропа была падзеленая жалезнаю заслонай, што размяжоўвала кантынент на свабодныя, дэмакратычныя дзяржавы ды пазбаўленыя суверэнітэту і цалкам залежныя ад савецкай імперыі. Сярод такіх краін была і Польшча. Ці поспех масавага мірнага пратэсту польскай «Салідарнасці» 80-ых гадоў мінулага стагоддзя, які перамог камуністычную тыранію, можа цяпер паўтарыцца ў Беларусі?
<a href="http://belsat.eu" target="_blank... Болей »

video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 24.09.2020

Загадкі беларускай гісторыі

Хто скасаваў ордэн імя Каліноўскага?

Краўцэвіч Аляксандр

Кастусь Каліноўскі – адзін з найбольш шанаваных беларускіх нацыянальных герояў. Шанаваных патрыётамі, але не дзяржавай. Улады Беларусі быццам не могуць вызначыць, як ставіцца да гэтае гістарычнае фігуры. Як ушаноўваецца памяць Каліноўскага на радзіме, высветліў Аляксандр Краўцэвіч. Кастусь Каліноўскі (1838–1864) стаіць ля вытокаў сучаснае беларускае нацыі, беларускага нацыянальнага руху. Ён выдаваў газету «Мужыцкая праўда» і кіраваў ант... Болей »

video
Беларускі свет, 22.09.2020

Беларускі свет

«Беларусы імкнуцца без гвалту скінуць дыктатара»

Як нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская адсвяткавала свой дзень народзінаў у Вільні, новае жыццё дыджэяў перамен і акцыі салідарнасці ў Гамбургу і Празе – глядзіце ў праграме «Беларускі свет». Літва дала прытулак Святлане Ціханоўскай, дыджэям пераменаў ды іншым беларусам, якія палічылі, што заставацца на радзіме небяспечна.

<iframe allowfullscreen="" marginheight="0" marginwidth="0" name="bel_tvp" scrolling="no... Болей »