Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва

Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва


Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у Нью-Йорку, грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША. Заснаваны 16.12.1951 г., зарэгістраваны 13.8.1953 г. як арганізацыя са штаб-кватэрай у г. Нью-Йорк з абсягам дзейнасці на ўсю тэрыторыю ЗША. Мае філіялы ў Германіі (Мюнхен, з 1955), Канадзе (Таронта, з 1967). Друкаваны орган – навуковы штогоднік «Запісы». У 1954-1963 гг. выдаваў літаратурна-мастацкі часопіс «Конадні», у 1953 – 1969-м – інфармацыйны часопіс «Абежнік». Інстытут падтрымлівае сувязі з многімі бібліятэкамі свету, асабліва з Публічнай бібліятэкай у Нью-Йорку. У розны час інстытут узначальвалі У. Тамашчык, Я. Ліманоўскі, В. Тумаш, А. Адамовіч, з 1982-га В. Кіпель. З канца 1980-х гг. інстытут наладжвае кантакты з арганізацыямі Беларусі.

Адам Мальдзіс

Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва :: Выданьні

Пяць стагоддзяў Скарыніяны XVI-XX

Пяць стагоддзяў Скарыніяны XVI-XX = Five Centuries o...

Некалькі дзясяткаў гадоў мы сябравалі з д-рам Вітаўтам Тумашам. Кажу мы - гэта значыць Зора, Вітаўт К. і д-р Тумаш. Дзесяцігодзьдзі ён прыходзіў у бібліятэку, працаваў даўгія гадзіны, у выніку чаго зьявілася шмат працаў. Асноўным зацікаўленьнем д-ра Тумаша была Скарыніяна. Мы яму дапамагалі й шмат-шмат новага пазнавалі. Д-р Тумаш, сам будучы віленчуком (Вільня была ягоным улюбёным горадам), аддаваў пашану, а ў нейкім аспэкце і прыярытэт... Болей »


Кіпель Вітаўт, Кіпель Зора - укладальнікі, Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе / Janka Kupala and Jakub Kolas in the West

Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе / Janka Kupala a...

Бібліяграфія / Bibliography

Кіпель Вітаўт, Кіпель Зора - укладальнікі

У сувязі з узростаньнем вывучэньня беларускай літаратуры на Захадзе наагул ды выкліканым стагодзьдзем Купалы й Коласа зацікаўленьнем гэтымі паэтамі ў паасобку, паўстала думка ўлічыць матэрыялы аб паэтах, друкаваныя на Захадзе, у якіх спадчына гэтых Беларускіх Бардаў вывучаецца без савецкае цэнзуры й хвальшаваньня. Асноўнай думкай было ахапіць бібліяграфіяй тое, што ня ўлічалася ранейшымі бібліяграфіямі: каб не загубілася. Трэба разгляда... Болей »


Салавей Алесь, Нятускная краса

Нятускная краса

Збор твораў

Салавей Алесь

Кніга паэтычнае спадчыны Алеся Салаўя выходзіць з друку дзякуючы маральнаму й матар'яльнаму падтрыманьню раськіданых па краёх трох кантынэнтаў сьвету суродзічаў паэты ды карпатлівай рэдакцыйнай і выдавецкай працы. Новую кнігу свае паэзіі рыхтаваў да публікацыі ўжо сам паэта. Пасьля ягонае неспадзяванае сьмерці 22 студзеня 1978 году сталася ясным, што абавязак жывых выдаць ня толькі тое, што было дарыхтавана да друку, але пазьбіраць ды в... Болей »


pdf
Паўстаньне на Беларусі 1863 году

Паўстаньне на Беларусі 1863 году

„Мужыцкая Праўда” й лісты „з-пад шыбеніцы”. Тэксты й камэнтары

Сем нумароў нелегальнае беларускае газэты „Мужыцкая Праўда" становяць ці не найгалаўнейшую крыніцу для вывучэньня паўстаньня 1863 году на Беларусі й сьветагляду ягоных кіраўнікоў. Дасьледніцкая літаратура пра „Мужыцкую Праўду" даволі багатая. Не зважаючы на гэта, аднак, доступ да самых тэкстаў газэты вельмі ўскладнены, а ў савецкіх падкантрольных умовах для шмат каго проста немагчымы. Тым ня менш, савецкія аўтары аднадушна заяўляюць пра... Болей »


Арсеньнева Натальля, Між берагамі

Між берагамі

Выбар паэзіі 1920-1970

Арсеньнева Натальля

Наталля АРСЕННЕВА (КУШАЛЬ) (20.9.1903, Баку - 25.7.1997, ЗША), беларуская паэтка, перакладчыца, драматург. У час 1-ай сусветнай вайны (1914) сям'я Арсенневых жыла ў бежанстве ў Яраслаўлі, дзе будучая паэтка напісала свой першы верш на рускай мове. У 1920 сям'я вярнулася ў Вільню, там Наталля Арсеннева скончыла Віленскую беларускую гімназію, паступіла ва універсітэт. На яе паэтычныя здольнасці звярнуў увагу М. Гарэцкі. У 1922 Наталля ... Болей »


pdf
epub
Урбан Паўла, У сьвятле гістарычных фактаў

У сьвятле гістарычных фактаў

У сувязі з брашурай Л.С.Абэцэдарскага

Урбан Паўла

Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе зьмест брашуры Абэцэдарекага. Яна — звычайны набытак гэтак зваінага «савецкага гуманізму», што пачатак свой бярэ ў... сівой даўнасьц... Болей »


pdf
Брага Сымон, Пытаньне імя Доктара Скарыны ў святле актаў і літаратуры

Пытаньне імя Доктара Скарыны ў святле актаў і літара...

У 450-я ўгодкі беларускага друку

Брага Сымон

Ад часу апошняе сусьветнае вайны ў падсавецкіх публікацыях аб доктару Скарыну няма часта адналітасьці што да ягонага імя. Скарыну называюць і Франьцішкам, і Юрым, — ці, з расейскага, Георгіем, — або й абодвума гэтымі імямі адначасна. У СССР і, асабліва, у Беларускай ССР, паваеннымі гадамі выразна прапагавалася расейскае Георгий, як Скарынавае галоўнае й адзіна правілнае імя, заміж блізу вылучна перад гэтым ужыванага Франьцішак. У белару... Болей »


pdf
Варлыга Адам, Прыказкі Лагойшчыны

Прыказкі Лагойшчыны

Варлыга Адам

Беларуская народная мова багатая мініятурнымі пэрлінамі вуснага народнага творства, прыказкамі й прымаўкамі, якія надаюць красу, узьлёт і пераконлівую сілу думцы. У народзе заўсёды знаходзяцца. таленавітыя майстры прыказак, што знаюць іх тысячы дый ня мінуць нагоды, каб не падмацаваць імі сказанае, Здараюцца й гэткія мастакі прыказак, што «бяз прымаўкі й цераз парог ня ступяць», а «бяз прыказкі й з лаўкі ня зваляцца», бо «на ўсякую рэч ... Болей »


pdf
Брага Сымон, Лякалізацыя жыцьцяпісу Доктара Скарыны

Лякалізацыя жыцьцяпісу Доктара Скарыны

Брага Сымон

Нястрымная актыўнасьць, няўседны непакой, рухавасьць, з частымі пераездамі й падарожжамі, —. яскравыя, тыпова рэнэсансавыя прыкметы характару доктара Франьцішка Скарыны. Быў і жыў ёй шмат дзе, дзеіў, як ведама, у важнейшых палітычна-культурных цэнтрах найменш сямёх краёў Эўропы — Літвы (Беларусі), Полыпчы, Даніі, Італіі, Чэхіі, Прусіі, Маскоўшчыны. Дзеля гэтага, між іншым, і паўстаў не малы клопат пры раскрываньні фактаў ягонага геаграф... Болей »


pdf
Багровіч Андрэй, Жыхарства Беларускае ССР у святле перапісу 1959 году

Жыхарства Беларускае ССР у святле перапісу 1959 году

Багровіч Андрэй

Дакладны поўны абраз усіх дэмаграфічных зьменаў і стратаў жыхарства тэрыторыі Беларусі за гады панаваньня на ей Масквы савецкае зможа даць толькі будучыня, тады, калі гісторыя здыме эамкі сакрэтнасьці із савецкіх архіваў і статыстычных установаў. Але й перапіс 1959 году, некаторыя дадзеныя якога апублікаваў савецкі друк, дае, калі й не ўсебаковае й поўнае, дык усё-ж дастаткова яскравае ўяўленьне аб памерах таго нязвычайна вялікага ўбытк... Болей »