Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва

Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва


Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у Нью-Йорку, грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША. Заснаваны 16.12.1951 г., зарэгістраваны 13.8.1953 г. як арганізацыя са штаб-кватэрай у г. Нью-Йорк з абсягам дзейнасці на ўсю тэрыторыю ЗША. Мае філіялы ў Германіі (Мюнхен, з 1955), Канадзе (Таронта, з 1967). Друкаваны орган – навуковы штогоднік «Запісы». У 1954-1963 гг. выдаваў літаратурна-мастацкі часопіс «Конадні», у 1953 – 1969-м – інфармацыйны часопіс «Абежнік». Інстытут падтрымлівае сувязі з многімі бібліятэкамі свету, асабліва з Публічнай бібліятэкай у Нью-Йорку. У розны час інстытут узначальвалі У. Тамашчык, Я. Ліманоўскі, В. Тумаш, А. Адамовіч, з 1982-га В. Кіпель. З канца 1980-х гг. інстытут наладжвае кантакты з арганізацыямі Беларусі.

Адам Мальдзіс

Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва :: Выданьні

Віцьбіч Юрка, Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба ...

Віцьбіч Юрка

This manuscript was written in the late forties—early fifties, some forty years back. One can only sincerely regret that it was not published earlier. Fortunately, however, the content of the publication has not lost its significance and importance today. Although the "evil empire" is long gone, collapsed, many thousand points concerning this tragic period — which historians call the era of the Soviets — have to be explained, clarified,... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Архіўная кніга

Архіўная кніга

Юрэвіч Лявон

„Архіўная кніга”, створаная Лявонам Юрэвічам, складаецца як-бы з трох частак: адна -- гэта малаведамыя старонкі жыцьця пісьменьніка, раскрытыя аўтарам артыкулаў пра Ўладзімера Дудзіцкага, Хведара Ільляшэвіча, Уладзімера Клішэвіча, Уладзімера Сядуру-Глыбіннага, Міколу Вярбу, Юрку Віцьбіча на багатым архіўным матар’яле: афіцыйных дакумэнтах, манускрыптах -- пэрсанальных нататках, успамінах, ліставаньні, дзе найбольш поўна адлюстраваліся п... Болей »


Турэцка-беларускі размоўнік 1836 году

Турэцка-беларускі размоўнік 1836 году

з збораў Нацыянальнага Музэю Літоўскай Рэспублікі ў Вільні

Сярод усіх ведамых дагэтуль помнікаў пісьменства беларускіх татараў, створаных у беларускай мове на графічнай аснове арабскага альфабэту, прапанаваны тут увазе шаноўных чытачоў рукашс вылучаецца сваёй унікальнасьцю. Сярод дзясяткаў кітабаў, тэфсіраў, хамаілаў і зборпікаў іншага роду, ён адзІны прадстаўляе жанр слоўніка-размоўніка, практычна-дыдактычнага дапаможніка, значэньне якога выходзіць за межы замкнёнай этварэлігійнай супольнасьці... Болей »


pdf
Цэлеш Мікола, Хмары над Бацькаўшчынай

Хмары над Бацькаўшчынай

Апавяданьні

Цэлеш Мікола

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Кане... Болей »


pdf
Максімюк Ян, Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)

Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеч...

Максімюк Ян

Ян Максімюк адзін з нямногіх даследчыкаў, які прыкладваў намаганні ў вывучэнні беларускай сістэмы адукацыі эмігрантаў з Беларусі. Бадай найбольш значным даследаваннем у гэтым накірунку з'яўляецца яго праца "Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)". Вывучаючы стварэнне беларускай гімназіі ў нямецкім горадзе Рэгэнсбургу, аўтар падрабязна распавядае перадумовы. У прыватнасці даследуе тое, якім чынам у Нямеччыну... Болей »


pdf
Дудзіцкі Уладзімер, Напярэймы жаданьням

Напярэймы жаданьням

Збор твораў

Дудзіцкі Уладзімер

„Збор твораў” Уладзімера Дудзіцкага выходзіць у сьвет упяршыню. Падрыхтаваныя пры жыцьці аўтара два зборнікі „Песьні і думы” і „Напярэймы жаданьням” загінулі. Нават невядома, якія вершы ўключыў паэт у кожны з названых зборнікаў. Прапанаваная чытачу кніга аб’ядноўвае ўсе мастацкія друкаваныя і ненадрукаваныя творы Уладзімера Дудзіцкага, якія на сёньняшні дзень вядомыя рэдактару. Творы Ул. Дудзіцкага падаюцца храналягічна, датуюцца паводл... Болей »


Курапаты

Курапаты

Ня трэба думаць, дарагі чытач, што гэта нейкая асаблівая, праклятая людзьмі і Богам зямля, - па сутнасьці, гэта тыя-ж самыя мясьціны, па якіх штодня ходзім мы, дзе адпачываем на лагоднай прыродзе ў выхадныя і сьвяточныя дні, дзе весяла гуляюць, нічога ня ведаючы аб мінулым, нашы бесклапотныя дзеці. Так, яны ня шмат што ведаюць з тых жахлівых часоў, ды і мы, дарослыя, інфармацыю такога роду пачалі атрымліваць толькі ў апошні час. Шмат го... Болей »


Кавыль Міхась, Міжагнёўе

Міжагнёўе

Выбраныя твроы

Кавыль Міхась

Я нарадзіўся 1-га сьнежня 1915 году ў вёсцы Покаршаў на Случчыне. Хоць мы паводле колькасьці зямлі (чатыры дзесяціны ворнай) лічыліся сераднякамі, але жылі бедна, часта недаядалі. Рэч у тым, што бацьку забілі на Першай сусьветнай вайне, і маці сама не магла даваць рады з гаспадаркай. А нас, дзяцей, было ажно пяцёра. Самая старэйшая сястра Франуся ў часе маіх нарадзінаў мела якіх восем гадоў. Па ёй прыйшла на сьвет Броня, а па Броні — Яд... Болей »


pdf
Туронак Юрка, Памяці Браніслава Туронка

Памяці Браніслава Туронка

Туронак Юрка

У чэрвені 1942 году закончыў я пачатковую школу ў Дукштах, пасьля чаго рыхтаваўся паступіць у гімназію. Час быў ваенны, але ўсходні фронт знаходзіўся недзе далёка і ў Летуве было параўнальна спакойна, ва ўсякім выпадку для нас, дзяцей. Працавалі нс толькі пачатковыя і сярэднія школы, але і ўнівэрсытэт. Усё-ж мая задума паступіць у віленскую гімназію магла здавацца мала рэальнай. Па-першае ня было ў нас на тое патрэбных сродкаў і па-друг... Болей »


pdf
Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль, Праз рок-прызму

Праз рок-прызму

Зборнік артыкулаў і інтэрв'ю

Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль

Кніга Вітаўта Мартыненкі й Анатоля Мяльгуя — першая для Беларусі гэткая публікацыя — пісалася з думкаю галоўна пра маладога беларускага мэлямана. Абодва аўтары, у памяці якіх яшчэ сьвежыя іхныя юнацкія гады, адкрываюць перад чытачом далягляды музычнага жанру, супраць якога і ў гадох перабудовы афіцыйная ідэялёгія ня спыніла наступу. Тыповым прыкладам вульгарнага насьвятленьня пытаньня музыкі, якой захапляецца моладзь цэлага сьвету, можа... Болей »