Месца выхаду: Нью-Ёрк
Дата выхаду: 1989
Рэдактар: Тумаш Вітаўт
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Выдавецтва/ друкарня: БІНіМ
Памеры: 282с., 21см
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Рэлігія; Літаратуразнаўства
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [840]
Некалькі дзясяткаў гадоў мы сябравалі з д-рам Вітаўтам Тумашам. Кажу мы - гэта значыць Зора, Вітаўт К. і д-р Тумаш. Дзесяцігодзьдзі ён прыходзіў у бібліятэку, працаваў даўгія гадзіны, у выніку чаго зьявілася шмат працаў. Асноўным зацікаўленьнем д-ра Тумаша была Скарыніяна. Мы яму дапамагалі й шмат-шмат новага пазнавалі. Д-р Тумаш, сам будучы віленчуком (Вільня была ягоным улюбёным горадам), аддаваў пашану, а ў нейкім аспэкце і прыярытэт, Полацку, адкуль, як д-р Тумаш заўсёды казаў, «паходзіць Вялікі Палачанін» Францішак Скарына. Д-р Тумаш уважаў, што канчаткова высьветліцца біяграфія Скарыны толькі пасьля таго, як дасьледуюцца архівы Полацку, калі яны дзе захаваліся. Да Скарыніяны ў д-ра Тумаша была інтуіцыя: на пачатку 50-х гадоў ён парадзіў д-ру Янку Садоўскаму праехаць у Падую, дзе быў «адкрыты» для беларусікі партрэт Скарыны ў залі сарака. Д-р Тумаш фарсаваў думку вывучэньня дзейнасьці Скарыны як батаніка, выказваў патрэбу дасьледаваньня, ці былі ў Скарыны сувязі з Усходам, а ў Заходняй Эўропе, уважаў Тумаш, Скарына мог пабываць у шэрагу гарадоў. Вельмі часта ў нававыяўленых дакумэнтах Скарыніяны былі зьвесткі й пра Полацак. Часта з д-рам Тумашам мы жартавалі: за Скарыніянай прыйдзе бібліяграфія «Полацак і Полаччына часоў Скарыны». Але зрабілася тое, што было магчымае: праз Скарыніяну мы ўсе вельмі наблізіліся да Полацку. (В.Кіпель)
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва
Каталёг: BTH | Прыватны кнігазбор