Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Багровіч Андрэй, Жыхарства Беларускае ССР у святле перапісу 1959 году

Жыхарства Беларускае ССР у святле перапісу 1959 году

Багровіч Андрэй

Месца выхаду: Нью-Ёрк-Мюнхен

Дата выхаду: 1962

Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва

Выдавецтва/ друкарня: Коштам фундацыі ім. Пётры Крэчэўскага

Памеры: 88с., 24см

Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [569]; MiOKB — [5140], [3001]

УДК: 947.6

Дакладны поўны абраз усіх дэмаграфічных зьменаў і стратаў жыхарства тэрыторыі Беларусі за гады панаваньня на ей Масквы савецкае зможа даць толькі будучыня, тады, калі гісторыя здыме эамкі сакрэтнасьці із савецкіх архіваў і статыстычных установаў. Але й перапіс 1959 году, некаторыя дадзеныя якога апублікаваў савецкі друк, дае, калі й не ўсебаковае й поўнае, дык усё-ж дастаткова яскравае ўяўленьне аб памерах таго нязвычайна вялікага ўбытку жыхарства Беларусі, які скрывала доўгімі гадамі ўпорыстым маўчаньнем савецкая дэмаграфічная статыстыка. Лікі вось гэтага перапісу й разгледжаныя ў працы ў супастаўленьні зь гістарычнымі падзеямі й фактамі ды існуючымі дадзенымі папярэдніх перапісаў тэрыторыі. Аддаючы ў рукі чытачоў гэты кароткі нарыс дэмаграфічнага стану Беларускае ССР, аўтар пачуваецца да абавязку выказаць сваю глыбокую ўдзячнасьць д-р Вітаўту Кіпелю за аказаную выдатную дапамогу цэннымі заўвагамі ды патрэбнымі статыстычнымі й дэмаграфічнымі матарыяламі.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле