![]() |
![]() |
Uładzimier Arłou (Уладзімер Арлоў) urodził się w najstarszym mieście Białorusi, w Połocku, w Roku Smoka według kalendarza Wschodniego i w roku śmierci Stalina (1953) według kalendarza radzieckiego.
W dzieciństwie marzył, żeby być dziewczynką, potem - nurkiem, anatomopatologiem, dziennikarzem, szpiegiem.
Studiował historię na Białoruskim Uniwersytecie Państwowym (BDU), dla którego czuje wdzięczność nie za zdobytą tam wiedzę o przeszłości Białorusi, lecz za zrozumienie tego, że akurat takiej wiedzy tam nie dawano.
Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе. Więcej »
Героі твора, які даў назву кнізе, -- самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Аповесці “Дом з дамавікамі” і “Чорны чалавек на зялёнай канапе” таксама ўразяць чытача незвычайнымі для беларускай літаратуры сюжэтамі і вобразамі, падараваўшы не толькі асалоду ад таленавітага мастацкага слова, але і вострыя адчуванні. Więcej »
Гістарычную прозу Уладзіміра Арлова параўноўваюць з творамі графікі. Але гэта не замінае таму, каб у ягоных аповесцях і апавяданнях побач з глыбокім веданнем гісторыі прысутнічала вострасюжэтнае дзеянне, сагрэтае цёплым гумарам і неўтаймоўнай эротыкай. Сярод герояў кнігі паўстанцы 1863 года і забойца цара Аляксандра ІІ беларускі шляхціч Ігнат Грынявіцкі, Напалеон Банапарт і гетэра Дамініка. Więcej »
Другая частка кнігі „Айчына” распавядае пра гісторыю Беларусі ХІХ стагоддзя. Наш край тады быў гвалтоўна захоплены Расейскай імперыяй. Яна карысталася чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі беларускай зямлі, а наўзамен толькі павялічвала прыгнёт. Беларусаў лічылі не самастойным народам, а часткаю „общерусского племени”. Але барацьба за адраджэнне сваёй дзяржавы ніколі не спынялася. Па ўсім краі дзейнічалі таемныя патрыятычныя таварыствы. Ле... Więcej »
Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага цэ... Więcej »
Кнігу склалі выбраныя творы зь пяці паэтычных кніг Уладзіміра Арлова. За адну з іх — «Паром празь Ля-Манш», пераствораную па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, аўтар быў уганараваны міжнароднай прэміяй «Эўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, 2010). Więcej »
«Пакуль ляціць страла» – сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрніках і ва ўнівэрсытэтах. Дасьціпна, глыбока, дакладна – раз за разам страла дасягае мэты. Więcej »
Балады вядомага пісьменніка вельмі розныя па тэматыцы, месцы і часе дзеяння. Яны далёкія ад звыклых жанравых канонаў. Але ўсе балады кнігі лучыць асоба аўтара — паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы. Więcej »
Сёння не будзем гаварыць ні пра паэта, якога амаль год трымаюць у турме за легкадумны вершык, ні пра чыесьці спаленыя партрэты, ні пра новыя арышты. Давай уявім, што там, за вакном, звычайная для Эўропы прыпозненая вясна, і я раскажу табе якую-небудзь займальную гісторыю, штосьці такое, аб чым мужчына і жанчына, якія адчулі прыхільнасць адно да аднаго і ўжо не першы год адчуваюць яе да добрага чырвонага віна, могуць гутарыць зараз за ст... Więcej »
Уявіце гарадскую травеньскую раніцу з рэдзенькім туманам, што пахне чаромхаю і хімічнымі злучэннямі. У белай квецені на беразе ракі астатні раз усхліпвае ачмурэлы ад гэтых водараў салавей. Паблізу ягонага схову над аднапавярховымі мяшчанскімі мураванкамі канца мінулага стагоддзя падымаецца абшарпаны белы сабор з іржавымі купаламі, а трохі далей - былая кірха з чырвонае цэглы. Яшчэ вельмі рана, і на прыбярэжнай вуліцы можна ўбачыць хіба ... Więcej »
Твор Уладзімера Арлова намінаваны да прэміі Залаты апостраф Карэктура зноў вычытваю карэктуру твайго цела тэкст штораз зьлёгку іначыцца зьдзіўляючы сьвежымі сэнсамі рухомай пунктуацыі (...) Więcej »
ПОЛАЦАК у даўкім віне восеньскага паветра іду па бруку сярод старых камяніц пад сьцягам адзіноты ТАЛІНСКАЯ ГАЛУБКА талінская галубка жыве на царкве Олевістэ зь якой у яснае (...) Więcej »
Незалежнасьць - гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма сама стэрыльных на зямлі прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі.Незалежнасьць - гэта калі твой бацька пойдзе ў ЗАГС, (...) Więcej »