Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.
У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.
Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.
Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах „Блакітны ліхтар” і „Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.
Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены „за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.
Дэбютны празаічны зборнік „Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986 годзе, пасьля чаго выйшлі яшчэ многія кнігі прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку „Таямніцы полацкай гісторыі”, „Адкуль наш род”, „Ордэн Белай Мышы”, „Час чумы”, „Каханак яе вялікасьці”, „Сланы Ганібала”, „Адкусі галаву вароне”, „Фаўна сноў”, „Краіна Беларусь”, „Паром празь Ля-Манш”, „Айчына” ці „Танцы над горадам ”.
„Таямніцы полацкай гісторыі” і „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай „Наша Ніва”.
Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі „Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990 узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны. У 2010 за кнігу вершаў „Паром праз Ла-Манш” атрымаў заснаваную муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск прэмію „Еўрапейскі паэт свабоды”. У. Арлоў таксама ляўрэат прэміі часопіса „Дзеяслоў” „Залаты апостраф” (2015) ды Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу „Танцы над горадам” (2018).
Марыць, каб ягонае эсэ „Незалежнасьць — гэта...”, напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.
Балады Уладзімера Арлова, якія нарадзіліся на бязмежжы жанраў, лучыць асоба аўтара – паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.
Балады Уладзімера Арлова, якія нарадзіліся на бязмежжы жанраў, лучыць асоба аўтара – паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.
Уладзімір Арлоў чытае некалькі кароткіх аповедаў з новага выдання ягонай кнігі “Імёны Свабоды”. Яна прысвечаная тым, хто з часоў Тадэвуша Касцюшкі і да нашых дзён змагаўся на беларускай зямлі за свабоду ў самых розных яе вымярэннях і ўвасабленнях. Гераіні аповедаў Уладзіміра Арлова – паўстанкі і змагаркі розных эпох: ад Эміліі Плятэр да нашых сучасніц Алесі Фурс і Надзеі Дземідовіч.
<iframe width="560" height="315" sr... Болей »
Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, сярод якіх "Адкуль наш род", "Таямніцы полацкай гісторыі", "Божая кароўка з Пятай авэню", "Ордэн Белай Мышы", "Паром празь Ля-Манш", "Пакуль ляціць страла", "Сьвецяцца вокны ды нікога за імі", "... Болей »
Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, сярод якіх "Адкуль наш род", "Таямніцы полацкай гісторыі", "Божая кароўка з Пятай авэню", "Ордэн Белай Мышы", "Паром празь Ля-Манш", "Пакуль ляціць страла", "Сьвецяцца вокны ды нікога за імі", "... Болей »
"Жывая чытанка" - літаратурна-музычны праект Радыё Рацыя. З навінкамі беларускай літаратуры слухачоў знаёмяць самі аўтары твораў - паэты, пісьменьнікі, публіцысты. Героі "Жывой чытанкі" самі абіраюць месца чытання ды самі замаўляюць музыку. На гэты раз госьцем зьяўляецца Ўладзімер Арлоў які прадставіць кнігу з сэрыі "Кнігарня Нашай Нівы" - зборнік беларускага мужчынскага запавяданьня "Паветраны шар". У кнігу ўвайшлі найлепшыя мужчынскія... Болей »
Уладзімір Арлоў – найпапулярнейшы сёння беларускі пісьменнік, творы якога перакладзеныя на шмат якія мовы, грамадзкі дзеяч і публіцыст. Праз ягоныя кнігі краіна спазнае сваю гісторыю, ад якой пакаленнямі былa адлучанaя. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамолу за першую кнігу, цягам апошніх дзесяцігоддзяў Уладзімiр Арлоў працуе ў літаратуры як даследнік мінуўшчыны і нацыянальнага характару, мастацкімі сродкамі прапагандуе здабыткі і каштоўна... Болей »
Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага. У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам. Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі. (...) ... Болей »
У кожнай праграме Вы спаткаецеся са знакамітымі ды папулярнымі постацямі культурнага жыцця Беларусі. Яны распавядуць пра адметныя для іх рэчы: улюбёныя кнігі, музыку, фільмы. Адкрыюць перад намі свет сваіх захапленняў. Пакажуць, што іх натхняе і дадае творчых сілаў. Мы пазнаёмім Вас з самымі цікавымі падзеямі культурнага жыцця Беларусі. Падкажам, куды варта зазірнуць, і чаго ні ў якім разе нельга прапусціць. Глядзіце нас што другі паняд... Болей »
Твор Уладзімера Арлова намінаваны да прэміі Залаты апостраф Карэктура зноў вычытваю карэктуру твайго цела тэкст штораз зьлёгку іначыцца зьдзіўляючы сьвежымі сэнсамі рухомай пунктуацыі (...) Болей »
ПОЛАЦАК у даўкім віне восеньскага паветра іду па бруку сярод старых камяніц пад сьцягам адзіноты ТАЛІНСКАЯ ГАЛУБКА талінская галубка жыве на царкве Олевістэ зь якой у яснае (...) Болей »
Незалежнасьць - гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма сама стэрыльных на зямлі прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі.Незалежнасьць - гэта калі твой бацька пойдзе ў ЗАГС, (...) Болей »