Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.

У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.

Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.

Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах „Блакітны ліхтар” і „Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.

Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены „за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.

Дэбютны празаічны зборнік „Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986 годзе, пасьля чаго выйшлі яшчэ многія кнігі прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку „Таямніцы полацкай гісторыі”, „Адкуль наш род”, „Ордэн Белай Мышы”, „Час чумы”, „Каханак яе вялікасьці”, „Сланы Ганібала”, „Адкусі галаву вароне”, „Фаўна сноў”, „Краіна Беларусь”, „Паром празь Ля-Манш”, „Айчына” ці „Танцы над горадам ”.

„Таямніцы полацкай гісторыі” і „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай „Наша Ніва”.

Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі „Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990 узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны. У 2010 за кнігу вершаў „Паром праз Ла-Манш” атрымаў заснаваную муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск прэмію „Еўрапейскі паэт свабоды”. У. Арлоў таксама ляўрэат прэміі часопіса „Дзеяслоў” „Залаты апостраф” (2015) ды Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу „Танцы над горадам” (2018).

Марыць, каб ягонае эсэ „Незалежнасьць — гэта...”, напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.

 

Арлоў Уладзімер :: Выданьні

pdf
djvu
Наша Ніва, 3/1991

Наша Ніва

беларуская газэта

3/1991

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »


pdf
djvu
Наша Ніва, 1/1991

Наша Ніва

беларуская газэта

1/1991

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »


Беларусь (часопіс), 9 (621) 1990

Беларусь (часопіс)

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

9 (621) 1990

Новы Запавет. Апакаліпсіс Арлоў Уладзімер, Апавяданні, вершы Брандабоўская Лілія, Карабель у бурным моры Вайцяшонак Марыя, Хто ведае дарогу да ракі? Васілевіч Алена, Араукарыя Гардзей Віктар, Вершы. Грахоўскі Сяргей, Вершы. Казбярук Уладзімір, Ён не дачакаўся ўдзячнасці... Казько Віктар, Дзікае паляванне каралёў сталіншчыны Кляшчук Анатоль, Ліст з фронту Лапін Валерый, Указана: граніцу п... Болей »


Беларусь (часопіс), 8 (620) 1990

Беларусь (часопіс)

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

8 (620) 1990

Новы Запавет. Айзенштат Галіна, "Усе гавораць - я сэрца раскінуў..." Арлова Ірына, Як патраціць мільён? Арлоў Уладзімер, Безназоўнае Астроўскі Генадзь, Восень Баравікова Раіса, Усё павінна рабіцца своечасова Барадулін Рыгор, Вершы. Брандыс Аліцыя, Праграма вялікай тэрапіі Васько Уладзімір, Вершы. Гарадніцкі Яўген, "Не дай Божа сэрцам знікнуць і душой апасці..." Глушакоў Уладзімір, Улада ... Болей »


pdf
Маладосць, 04 (434) 1989

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

04 (434) 1989

* Арлоў Уладзімір, Вершы * Арочка Мікола, Пад гістарычным ветразем * Барадулін Рыгор, Вершы * Бельскі Уладзімір, Аўтарытэт. Рэгістрацыя. Блізкі бераг. Апавяданні * Дзюба Уладзімір, Доктар Русель. Драматычная адысея * Ждановіч Валянцін, Каб заяц не рабіў скідку * Жыгуноў Алесь, Вершы * Пранчак Леанід, Вершы * Рубін Іван, Вершы * Ткачоў Павел, Чатыры дні. Дакументальная аповесць * Фёдарава Людміла, Чаму людзям сняцца крылы? * Ч... Болей »


pdf
djvu
Спадчына, 2/1989

Спадчына

часопіс Беларускага фонду культуры і Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі

2/1989

* Міхаіл Савіцкі. Шлях да абнаўлення бацькаўшчыны * Юрый Смірноў, Міналай Сташкевіч. Цана ісціны * Сяргей Мацюнім. Ці быць «навуцы пра Беларусь»? * Эдуард Загарульсні. Краязнаўства ўчора і сёння * Анатоль Цітоў. У цені двухгаловага арла * Генадзь Каханоўсні. Старыя музеі * Янка Купала. Публіцыстычныя артыкулы 1919—1920 гг. Прадмова Вадзіма Круталевіча * Адам Станкевіч. Прафесар Браніслаў Эпімах-Шыпіла * Ларыса Геніюш. Маёй бабусі. Паэма... Болей »


video
Арлоў Уладзімер, Незалежнасьць — гэта...

Незалежнасьць — гэта...

Эсэ

Арлоў Уладзімер

(...) Незалежнасьць — гэта калі ты будзеш служыць у войску не далей за памежны горад ці вёску твае зямлі, затое табе ніколі не загадаюць фарбаваць траву і прыбіраць тэрыторыю «вот от сюда и до обеда». У нядзелю ты зможаш прыехаць да бацькоў ці да свае дзяўчыны, затое ніхто не назаве цябе «бульбашом», а твайго сябра — «черножопым» за тое, што вы думаеце й гаворыце ў сьне па-свойму, і выдатнікі баявой і палітычнай падрыхтоўкі ня будуць у ... Болей »


video
Арлоў Уладзімір, Айчына

Айчына

Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі

Арлоў Уладзімір

Беларусь - еўрапейская краіна з багатай і слаўнай гісторыяй. Больш за 1000 гадоў таму ўжо існавала першая старажытнабеларуская дзяржава -- Полацкае княства. Наша дзяржаўнасць працягвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім, дзе панавала беларуская культура, а беларуская мова была дзяржаўнай. Гэтая кніга распавядзе вам пра знакамітыя падзеі і славутых асобаў тых далёкіх часоў, пачынаючы ад князя Рагвалода і княгіні Рагнеды да кіраўніка вызвольн... Болей »


video
Арлоў Уладзімір, Айчына

Айчына

Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі

Арлоў Уладзімір

Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе.<center><br /><br /><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/w9xjKTukVG0" title="YouTube video player" frameborde... Болей »


video
Арлоў Уладзімір, Айчына

Айчына

Маляўнічая гісторыя. Ад Агінскага да Багушэвіча

Арлоў Уладзімір

Другая частка кнігі „Айчына” распавядае пра гісторыю Беларусі ХІХ стагоддзя. Наш край тады быў гвалтоўна захоплены Расейскай імперыяй. Яна карысталася чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі беларускай зямлі, а наўзамен толькі павялічвала прыгнёт. Беларусаў лічылі не самастойным народам, а часткаю „общерусского племени”. Але барацьба за адраджэнне сваёй дзяржавы ніколі не спынялася. Па ўсім краі дзейнічалі таемныя патрыятычныя таварыствы. Ле... Болей »


Арлоў Уладзімер :: Іншыя выданьні

Апошняя жанчына Казановы. Вершы (0)

22-03-2010, 21:12

Твор Уладзімера Арлова намінаваны да прэміі Залаты апостраф Карэктура зноў вычытваю карэктуру твайго цела тэкст штораз зьлёгку іначыцца зьдзіўляючы сьвежымі сэнсамі рухомай пунктуацыі (...) Болей »

Так захочацца. Вершы. (0)

30-08-2009, 12:52

ПОЛАЦАК    у даўкім віне восеньскага паветра іду па бруку сярод старых камяніц пад сьцягам адзіноты   ТАЛІНСКАЯ ГАЛУБКА   талінская галубка жыве на царкве Олевістэ зь якой у яснае (...) Болей »

Незалежнасьць - гэта... (0)

01-12-2008, 09:50

Незалежнасьць - гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма сама стэрыльных на зямлі прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі.Незалежнасьць - гэта калі твой бацька пойдзе ў ЗАГС, (...) Болей »

< Previous 1 Next >