![]() |
![]() |
Том: 2011
Месца выхаду: Каўнас
Дата выхаду: 2011
Рэдактар: Дарашкевіч Юлія
Выдавец: Логвінаў
ISSN: 978-985-6991-63-3
Катэгорыя: Культура; Палітыка; Грамадзтва
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4082]
Гэты альбом стаўся вынікам другога конкурсу «Прэс-фота Беларусі». Мы атрымалі больш за 2000 конкурсных здымкаў за 2010 год ад 72 айчынных фотажурналістаў, супрацоўнікаў дзяржаўных і недзяржаўных медыяў. Пад гэтай вокладкай вы знойдзеце фатаграфіі пераможцаў і некаторых фіналістаў конкурсу ў 8-мі намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Штодзённае жыццё», «Спорт», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода» і «Народныя традыцыі» (апошняя рубрыка з'явілася ў конкурсе ўпершыню). Сёлета журы ацэньвала асобна адзінкавыя здымкі і серыі. Мяркуем пакінуць гэтую практыку і надалей. Конкурс прэс-фатаграфіі паўстаў у мінулым годзе. Арганізатарамі выступілі прафесійныя беларускія фотарэпарцёры. За два гады існавання конкурсу здымкі нашых пераможцаў дэманстраваліся ў Мінску, Гродне, Брэсце, а таксама за мяжой - у Маскве, Кіеве, Львове, Кракаве, Варшаве ды іншых гарадах.
Альбом з фотаздымкамі пераможцаў конкурсу “Прэс-фота Беларусі — 2015”. У альбом увайшлі фатаграфіі, якія занялі прызавыя месцы. Адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі быў арганізаваны ў 2009 годзе беларускімі фотарэпарцёрамі пры падтрымцы фотапартала ZНЯТА. Конкурс аказвае падтрымку прафесійнай прэс-фатаграфіі, а таксама стымулюе развіццё фотажурналістыкі і дакументальнай фатаграфіі. У рамках праекта штогод праводзіцца шэр... Болей »
У гэтым альбоме вы знойдзеце працы пераможцаў трэцяга конкурсу «Прэс-фота Беларусі». Мы атрымалі больш як 2500 конкурсных здымкаў за 2011 год ад 90 айчынных фотажурналістаў, супрацоўнікаў дзяржаўных і недзяржаўных медыяў. Фатаграфіі ацэньваліся ў 8-мі намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Штодзённае жыццё», «Спорт», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода» і «Народныя традыцыі». Конкурс прэс-фатаграфіі паўстаў у 2009 годзе. Аргані... Болей »