![]() |
![]() |
Tom: 2015
Miejsce wydania: Вільня
Data wydania: 2015
Wymiary: 160 с.
ISBN: 978-9955-488-99-6
Kategoria: Kultura; Polityka; Społeczeństwo
Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy); EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [4084]; EEDC — [3128]
Альбом з фотаздымкамі пераможцаў конкурсу “Прэс-фота Беларусі — 2015”. У альбом увайшлі фатаграфіі, якія занялі прызавыя месцы. Адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі быў арганізаваны ў 2009 годзе беларускімі фотарэпарцёрамі пры падтрымцы фотапартала ZНЯТА. Конкурс аказвае падтрымку прафесійнай прэс-фатаграфіі, а таксама стымулюе развіццё фотажурналістыкі і дакументальнай фатаграфіі. У рамках праекта штогод праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія дазваляюць падтрымліваць абмен вопытам і ведамі паміж пакаленнямі беларускіх фатографаў, а таксама з фотарэпарцёрамі з іншых краін. Усё гэта павінна падтрымліваць высокі ўзровень прафесійных стандартаў у фотажурналістыцы, садзейнічаць свабоднаму і неабмежаванаму абмену прафесійнай інфармацыяй. У 2015 годзе ў конкурсе “Прэс-фота Беларусi” ўзялі ўдзел 137 аўтараў, 48 з іх выйшлі ў фінал. Больш за 2000 працаў прэтэндавалі на перамогу ў серыях і адзіночных здымках у 8 намiнацыях конкурсу. У міжнароднай катэгорыі “Адкрытая намінацыя / Украіна” прынялі ўдзел 20 аўтараў з чатырох краін: Беларусь, Літва, Расія, Украіна.
У гэтым альбоме вы знойдзеце працы пераможцаў трэцяга конкурсу «Прэс-фота Беларусі». Мы атрымалі больш як 2500 конкурсных здымкаў за 2011 год ад 90 айчынных фотажурналістаў, супрацоўнікаў дзяржаўных і недзяржаўных медыяў. Фатаграфіі ацэньваліся ў 8-мі намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Штодзённае жыццё», «Спорт», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода» і «Народныя традыцыі». Конкурс прэс-фатаграфіі паўстаў у 2009 годзе. Аргані... Więcej »
Гэты альбом стаўся вынікам другога конкурсу «Прэс-фота Беларусі». Мы атрымалі больш за 2000 конкурсных здымкаў за 2010 год ад 72 айчынных фотажурналістаў, супрацоўнікаў дзяржаўных і недзяржаўных медыяў. Пад гэтай вокладкай вы знойдзеце фатаграфіі пераможцаў і некаторых фіналістаў конкурсу ў 8-мі намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Штодзённае жыццё», «Спорт», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода» і «Народныя традыцыі» (апошняя... Więcej »