Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2014
Wydawca: Беларуская навука
Seria wydawnicza: Беларускі кнігазбор: Серыя 2. Гісторыка-літаратурныя помнікі
Wymiary: 592 с. : [8] с. іл.
ISBN: 978-985-08-1659-7
Kategoria: Etnografia; Historia; Literatura piękna; Społeczeństwo
Copyright © 2014 by Арсень Ліс; М. Казлоўскі - прадм.; Выдавецкі дом «Беларуская навука» - афармленне
Księgozbiór: prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка і фалькларыста А. Ліса (нар. 1934) увайшло ўсё самае значнае з яго творчага набытку. Першы раздзел «Дойліды беларускай дзяржаўнасці» склалі нарысы пра выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага Адраджэння. У раздзеле «Паэзія земляробчага календара» раскрываецца багацце і прыгажосць беларускай народнай творчасці. 3 цікавасцю сустрэне чытач і матэрыялы раздзелаў «Галасы зямлі беларускай», «Вётхаўскія эсэ», а таксама старонкі ўспамінаў А. Ліса. Семдзесят першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
Autorzy białoruscy: Ліс Арсень
Wydawnictwa białoruskie: Беларуская навука
Serie wydawnicze: Беларускі кнігазбор
Katalog: Прыватны кнігазбор
У кнізе можна знайсці артыкулы, кароткія манаграфіі і нарысы, прысвечаныя жыццю людзей, што распрацоўвалі нацыянальную беларускую канцэпцыю – Аляксандра Ўласава, Браніслава Тарашкевіча, Аркадзя Смоліча, Тамаша Грыба, і шматлікіх ншых. Аўтар не абмежаваўся гісторыкамі, палітыкамі і пісьменнікамі. "Gloria victis!" – кніга таксама і пра мастакоў ды беларускую літаратуру ў Польшчы. У прыватнасці, чытач можа знайсці тут артыкулы аб лёсах Мак... Więcej »
У манаграфіі даследуецца вобразная сістэма, паэтыка, тыпалогія вяснянак, юраўскіх, карагодных, купальскіх і жніўных песень беларускага народнага календара ў кантэксце песенных жанраў абрадавага фальклору балгар, рускіх, украінцаў. Выяўлены прыярытэты, агульнае і этнічна адметнае ў традыцыйнай культуры славянскіх народаў. Кніга разлічана на выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ, а таксама на шырокае кола чытачоў, неабыякав... Więcej »
Манаграфія прысвечана асноватворнаму раздзелу традыцыйнай духоўнай культуры — каляндарна-абрадавай творчасці беларусаў. У кнізе даследуецца генетычная, функцыянальная і мастацкая прырода каляндарна-абрадавага фальклору як сацыякультурны досвед народа, увасабленне яго творчага духу. Працы характэрны сістэмны падыход да вывучэння каляндарна-абрадавай паэзіі, увага да пытанняў народнай этыкі і эстэтыкі. Разлічана на шырокае кола гуманітары... Więcej »
Кніга з'яўляецца першым манаграфічпым даследаваннем, прысвечаным аднаму з самых багатых раздзелаў паэзіі беларускага земляробчага календара — жніўным песням. Аўтар разглядае паходжанне жніўных абрадаў і песень, сістэму іх вобразаў і паэтыку. Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў, а таксама практыкаў мастацтва і культуры. Więcej »
Вытокі валачобнай паэзіі — у працоўна-магічных уяўленнях старажытнага чалавека. У працэсе бытавання валачобныя песні развіліся ў эпічныя творы віншавальна-велічальнага характару. У ix услаўляюцца розум i працавітасць земляроба, паэтызуецца праца на зямлі. Даследуюцца гісторыя збірання валачобных песень, ix генезіс i ідэйна-мастацкая своеасаблівасць. Адрасавана навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам ВНУ, студэнтам, усім, хто цікавіцца куль... Więcej »
У кнігу Арсеня Ліса (нар. у 1934 г.), кандыдата філалагічных навук, вядомага даследчыка-фалькларыста, аўтара папулярных сярод чытачоў прац па гісторыі культуры, увайшлі артыкулы пра А. Грыневіча, М. і Г. Гарэцкіх, М. Агінскага, людзей, што пакінулі глыбокі след у грамадска-культурным жыцці Беларусі і Польшчы. Гэта кніга і пра людзей малавядомых, якія, аднак, шмат зрабілі для ўмацаваныя традыцый нацыянальнай культуры. Więcej »
Аўтар кніг пра дзеячаў беларускай культуры Браніслава Тарашкевіча, Міколу Шчакаціхіна, Пётру Сергіевіча Арсень Ліс у сваёй новай працы адкрывае спецыялістам і шырокаму колу чытачоў імя ўдзельніка рэваяюцыйнага руху ў былой Заходняй Беларусі, таленавітага мастака Язэпа Горыда. Więcej »
Манаграфія прысвечана аднаму з багацейшых раздзелаў паэзіі беларускага земляробчага календара. Даследуецца генезіс купальскіх песень. Асноўную ўвагу аўтар удзяляе праблеме адлюстравання народнага жыцця ў купальскай паэзіі, мастацкай прыродзе купальскай песні. Літ. у падрадк. заўвагах. Więcej »
Заслужаны дзеяч мастацтваў Літоўскай ССР Пётра Сергіевіч — адзін са старэйшых беларускіх мастакоў. Свой творчы шлях ён пачаў у Заходняй Беларусі ў той час, калі ўсё лепшае, сумленнае ў ёй жыло ідэаламі сацыяльнай і нацыянальнай свабоды і несла свой пасільны ўклад у ix здзяйсненне. Адразу ж пасля заканчэння Віленскага універсітэта Сергіевіч апынуўся ў асяроддзі людзей, захопленых грамадскімі клопатамі, трывогамі. Дэмакратычная творчая ін... Więcej »
Сярод старэйшых людзей у былой Заходняй Беларусі і сёння амаль не сустрэнеш чалавека, які б не ведаў імя Браніслава Тарашкевіча. Адны ўспамінаюць, што вывучалі родную мову па ягонай граматыцы, другім з даўніх год запала ў сэрца палымянае слова Тарашкевіча-дэпутата, сказанае ім на мітынгу, ці баявая антыўрадавая прамова ў польскім сейме, трэція сустракаліся з кіраўніком Беларускай сялянска-работніцкай грамады на суровых этапных шляхах па... Więcej »