Выдавецкі дом "Беларуская навука" (былое выдавецтва "Навука і тэхніка") выдае навуковыя працы вучоных акадэміі, а таксама даследчыкаў з іншых навуковых арганізацый і вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. Спецыялізуецца на выпуску навуковай літаратуры па гісторыі, філасофіі, сыцыялогіі, мове, літаратуры, мастацтву, медыцыне, фізіцы, геалогіі, тэхніцы, хіміі. Выдае таксама навукова-папулярную і даведачную літаратуру, навуковыя часопісы. У прыватнасці, "Беларуская навука" выдае галоўныя часопісы акадэміі Доклады Национальной академии наук Беларуси и Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Кніга ўпершыню прадстаўляе гісторыю еўрапейскай картаграфіі са старажытных часоў да XIX ст. і адлюстраванне ў ёй тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя эпохі. Каб твор сапраўды меў асветніцкі характар, тэкст падаецца ў навукова-папулярным стылі, а малюнкі служаць для азнаямлення з працамі знакамітых картографаў і штыхароў. У шэрагу выпадкаў з дапамогай картаграфічных крыніц адкрываюцца новыя старонкі ў апісаннях мінулага. А галоўнае – ... Болей »
Язэп Лёсік (1993-1940) — адзін з самых актыўных дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння першай чвэрці мінулага стагоддзя. Яго літаратурная творчасць (вершы, апавяданні) была высока ацэнена крытыкай. Але найбольшы водгалас атрымала яго баявая публіцыстыка, скіраваная на барацьбу за палітычную незалежнасць Беларусі як ад заходніх, так і ад усходніх суседзяў. У кнізе — усё самае значнае з творчага набытку нашага таленавітага творцы і ... Болей »
Зборнік прысвечаны розным аспектам станаўлення і развіцця Вялікага Княства Літоўскага, яго грамадска-палітычнай і культурнай спадчыны. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
Зборнік прысвечаны розным аспектам станаўлення, развіцця Вялікага Княства Літоўскага, яго грамадска-палітычнай і культурнай спадчыны. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
У аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка Алеся Наўроцкага (1937-2012) увайшлі як раней апублікаваныя творы, так і тыя, што засталіся ў рукапісе. Упершыню чытач пазнаёміцца як з яго новымі вершамі, так і з буйнымі празаічнымі творамі — раманам «Прыпяць» (пра ўчастковую бальніцу на Палессі, дзе аўтар працаваў яе загадчыкам) і аповесцю «Дома», якія пры жыцці пісьменніка не былі апублікаваныя, бо не «ўпісваліся» ў цесныя рамкі «с... Болей »
У манаграфіі разгледжаны шляхі інтэграцыі прадстаўніц вышэйшага саслоўя былой Рэчы Паспалітай у склад дваранства Расійскай імперыі; выяўлены агульныя і рэгіянальныя тэндэнцыі развіцця шлюбна-сямейнай сферы ў беларуска-літоўскіх губернях; прааналізавана спецыфіка жаночай адукацыі; раскрыты прычыны і формы праяўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці прадстаўніц дваранскага саслоўя. Прызначаецца для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі... Болей »
Выданне прысвечана 70-годдзю вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Зборнік змяшчае артыкулы, якія раскрываюць розныя аспекты жыцця насельніцтва Віцебшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Асвятляецца ўдзел насельніцтва Віцебскай вобласці ў барацьбе з германскімі акупантамі на фронце і ў тыле ворага. Адрасуецца гісторыкам, архівістам, краязнаўцам, музейным ра... Болей »
Рассмотрена история военных конфликтов на территории Китая, Монголии, советского Забайкалья и Приморья на протяжении двадцатилетнего периода между двумя мировыми войнами. Основное внимание уделено причинам и обстоятельствам участия в них представителей белорусского народа и военнослужащих Белорусского военного округа. Приведены примеры гуманитарных акций солидарности жителей БССР с борьбой китайского и монгольского народов за национальн... Болей »
Аднатомнік Міколы Лобана (1911-1984) пачынаецца з рамана «На парозе будучыні». У ім — драматычныя падзеі Першай сусветнай вайны, прыход савецкай улады ў палескую вёску, барацьба сялянства за свае правы. Вельмі зацікавяць чытача жывыя ўспаміны пісьменніка і асабліва яго дзённікі, якія ён вёў з першага дня вайны з нямецка-фашысцкімі захопнікамі як яе ўдзельнік. Восемдзесят пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
Прапануемы чытачу том Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага – копія кнігі Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага № 272 па агульнай нумарацыі кніг. Гэта адна з тыпопых кніг Метрыкі ВКЛ з дакументамі судовых спраў, якія разглядаліся ў часы княжання Стэфана Баторыя. Кніга ўводзіць у навуковы абарот цэлы шэраг матэрыялаў, невядомых дагэтуль даследчыкам, якія адносяцца непасрэдна да штодзённага жыцця розных саслоўяў ВКЛ канца XVI ст. Разлічана на... Болей »