Беларуская навука

Беларуская навука


Выдавецкі дом "Беларуская навука" (былое выдавецтва "Навука і тэхніка") выдае навуковыя працы вучоных акадэміі, а таксама даследчыкаў з іншых навуковых арганізацый і вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. Спецыялізуецца на выпуску навуковай літаратуры па гісторыі, філасофіі, сыцыялогіі, мове, літаратуры, мастацтву, медыцыне, фізіцы, геалогіі, тэхніцы, хіміі. Выдае таксама навукова-папулярную і даведачную літаратуру, навуковыя часопісы. У прыватнасці, "Беларуская навука" выдае галоўныя часопісы акадэміі Доклады Национальной академии наук Беларуси и Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Беларуская навука :: Выданьні

Жыгоцкі Мікалай, Побач з Коласам

Побач з Коласам

Жыгоцкі Мікалай

Змешчаны цікавыя матэрыялы пра Якуба Коласа, яго творы, сустрэчы з Купалам, Горкім, Твардоўскім, Рыльскім, Лыньковым, выкарыстаны ўспаміны пісьменнікаў, настаўнікаў, родных і блізкіх. Асобныя старонкі прысвечаны мясцінам, дзе жыў і працаваў класік беларускай літаратуры. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »


Яскевіч Алена, Старабеларускія граматыкі

Старабеларускія граматыкі

Да праблемы агульнафілалагічнай цэласнасці

Яскевіч Алена

Выданне і даследаванне найкаштоўнейшых помнікаў XVI — XVII стст. — "Граматыкія-буквар" (1574) і астрожская "Азбука" (1578) Івана Фёдара^а, "Граматыка славенска" (1596) Лаўрэнція Зізанія, Граматыка славенская" (1645) Івана Ужэвіча — такую задачу паставіла перад сабой аўтар гэтай кнігі. Зроблена навуковая рэстаўрацыя і каменціраванне помнікаў, пераклад тэкстаў на сучасную графіку, дапушчальнае адаптаванне тэкстаў для сучаснага чытача. Адр... Болей »


pdf
Юрчанка Георгій, Сучасная народная лексіка

Сучасная народная лексіка

З гаворак Мсціслаўшчыны

Юрчанка Георгій

У слоўнік уключана дыялектная лексіка, сабраная ў апошнія дзесяцігоддзі. У кожным слоўнікавым артыкуле даецца тлумачэнне слова, прыводзяцца неабходныя граматычныя і стылістычныя паметы. Шырока паказана слова- і формаўтваральная сістэма гаворкі. Усе словы забяспечаны ілюстрацыйным матэрыялам. Адрасуецца мовазнаўцам, пісьменнікам, журналістам, выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ. Болей »


Гістарычна-археалагічны зборнік, 28

Гістарычна-археалагічны зборнік

28

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягвае выданне “Гістарычна-археалагічнага зборніка”. У гэтым выпуску змешчаны артыкулы гісторыкаў і археолагаў краіны, прысвечаныя актуальным праблемам айчыннай гісторыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў (раздзелы «Метадалогія гісторыі», «Археалогія»). Таксама друкуюцца матэрыялы, якія ўтрымліваюць вынікі навуковых даследаванняў супрацоўнікаў Інстытута гісторыі за 2011–2012... Болей »


Першая   Папярэдняя   [8-8]   Наступная   Апошняя