![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 2020
Publisher: Галіяфы
Sizes: 274 с.
ISBN: 978-985-7209-58-3
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2020 by Алесь Паплаўскі, Галіяфы - афармленне
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
У кнігу ўвайшлі тры аповесці. «Размовы са стодзівамі» — гэта псіхалагічная прытча. Чытачу давядзецца вырашыць, каму суперажываць. Трагічныя лёсы людзей дзіўным чынам пераплятаюцца. У аповесці «Lapido» Павал, ахвяра рэпрэсіўнай дзяржаўнай сістэмы, вымушаны ратавацца ў краіне, дзе ў далёкія савецкія гады ягоны бацька жорстка распраўляўся з паўстанцамі. Дзеянні разгортваюцца на фоне містычнай Прагі. Галоўны герой аповесці «Гульні з нулявымі сумамі» трапляе ў далёкую Палесціну, дзе раздумвае пра свой лёс, спрабуе разабрацца ў мінулым. Самалёт, у якім ён вяртаецца на радзіму, церпіць катастрофу. Што можа выратаваць галоўнага героя?
Я ўсё яшчэ шукаю сябе. Пражываю звыклае, будзённае «сёння», з недаверам узіраюся ў безвыходную прывіднасць невядомага мне «заўтра». Верагодна, людзям, такім як я, наканавана лёсам шукаць сябе пажыццёва. Малюнкі быцця змяняюцца. Відзежы ілюзорнага свету, намаляваныя ўяўленнямі, з зайзроснай абыякавасцю сціраюцца ўсюдыісным часам, але я настырна працягваю маляваць. Я мастак, і мая мэта ствараць сябе. Але, спазнаючы новыя сэнсы існавання, ... More »
The Echo Trap, a collection of prose by Ales Paplauski, a writer from the Brest region, won the Uladzimir Kalesnik literary award in 2009. What the future holds for us, Great Madness or Great Aspiration? Ales Paplauski asks his readers without offering any other options. Obviously, the writer’s question comes from his heart, from his communication with God. All we are echoes of God. If time is an echo trap, everyone of us is time. Ales ... More »