![]() |
![]() |
Алесь (Аляксандр Феадосавіч) ПАПЛАЎСКІ (нар.1958г. у в. Мазуры Кобрынскага р-на) — паэт і празаік.
Скончыў Полацкі лесатэхнікум і Беларускі тэхналагічны інстытут. Працаваў ў лясгасах Гродзеншчыны і Брэстчыны. Жыве і працуе ў Берасці. Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Аўтар двух паэтычных зборнікаў: «Спынены лістапад» (1997) і «Незваротнасць» (2001), а таксама кніжкі прозы «Тэрыторыя скразнякоў» (2000). Паэтычныя і празаічныя творы змяшчалі часопісы «Першацвет», «Маладосць», «Тэрмапілы».
У кнігу ўвайшлі тры аповесці. «Размовы са стодзівамі» — гэта псіхалагічная прытча. Чытачу давядзецца вырашыць, каму суперажываць. Трагічныя лёсы людзей дзіўным чынам пераплятаюцца. У аповесці «Lapido» Павал, ахвяра рэпрэсіўнай дзяржаўнай сістэмы, вымушаны ратавацца ў краіне, дзе ў далёкія савецкія гады ягоны бацька жорстка распраўляўся з паўстанцамі. Дзеянні разгортваюцца на фоне містычнай Прагі. Галоўны герой аповесці «Гульні з нулявым... Więcej »
Я ўсё яшчэ шукаю сябе. Пражываю звыклае, будзённае «сёння», з недаверам узіраюся ў безвыходную прывіднасць невядомага мне «заўтра». Верагодна, людзям, такім як я, наканавана лёсам шукаць сябе пажыццёва. Малюнкі быцця змяняюцца. Відзежы ілюзорнага свету, намаляваныя ўяўленнямі, з зайзроснай абыякавасцю сціраюцца ўсюдыісным часам, але я настырна працягваю маляваць. Я мастак, і мая мэта ствараць сябе. Але, спазнаючы новыя сэнсы існавання, ... Więcej »
„Pastka dla recha” (pułapka na echo) – zbiorek prozy Alesia Popławskiego, pisarza pochodzącego z Ziemi Brzeskiej, w 2009 roku otrzymała Nagrodę Literacką im. Uładzimira Kaleśnika na polu prozy. Co czeka nas: Wielkie Szaleństwo, czy Wielkie Oddychanie? Aleś Popławski pyta nas o to, nie dając jakichkolwiek trzecich, nieokreślonych, możliwości. Wiadomo: pisarskie pytanie - od sumienia. Od su - mienia z Bogiem. Wszyscy my - echo Boga. Jeśli... Więcej »»
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Więcej »
Сустрэча з Данутай Бічэль адбылася найперш завочна — праз яе паэзію. Удзячліва помняцца і непасрэдныя сустрэчы… Слова Паэткі — гэта падтрымка ў хадзе кожнага чалавека да спазнання сябе, свайго роду, Беларусі. Добра з паэткай гаварыць, бо найчасцей нічога не трэба пытацца, яна сама распавядае, і гэта заўсёды цікава. Не любіць гаварыць пра побытавае, хоць і ад яго нікуды не дзенешся… Жыве творчымі праблемамі, літаратурай... У свой юбілей... Więcej »
"Освобождён от занимаемой должности в связи с окончанием срока действия трудового договора" – такі запіс 31.12.1997 года быў зроблены ў маёй "Працоўнай кніжцы" інспектарам па кадрах на падставе Загада Дзяржаўнага камітэта па друку Рэспублікі Беларусь. Так завяршылася мая шматгадовая праца. На ноце казённай, абыякавай. Дзесьці і так то ўжо быў завяршальны момант скарачэння, а дакладней чысткі выдавецтва. Праведзенай новым кіраўніцтвам Дз... Więcej »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Więcej »
Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова». Абламейка Сяргей, Палац з акном у восень Аўчыннікава Ганна, Кропля бурштыну. Вершы Ахроменка Уладзіслаў, Як артысты “Харошак” танчылі для сына белагвардзейскага палкоўніка. З нізкі “Тэрпсіхора. Муза танцаў” Басалай Валянціна, Блакітны каптанік у карунках Безмацерных Кацярына, “Я буду малявац ь так, як хачу!” Гутарка з Глебам і Веранікай Герасімавымі Бычкова Ядзв... Więcej »
Цягнік “Сочы – Мінск” прыйшоў у Адлер апоўначы. Тыя, хто чакаў яго тут, каго прывезлі сюды з Піцунды, з санаторыя, вельмі зарана, амаль адразу ж пасля вячэры, стаміліся сноўдацца па вакзале, не ведаючы, чым заняцца, каб забавіць час: пра курортнае жыццё ім гаварыць не хацелася, бо яно ўжо мінулася, засталося там, ля мора, а ў новым – у кожнага з іх была свая дарога і свае клопаты. Саша таксама разам з усімі нецярпліва чакаў, калі нарэшц... Więcej »
Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Więcej »