Дата выхаду: 2017
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2017 by Алесь Паплаўскі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Я ўсё яшчэ шукаю сябе. Пражываю звыклае, будзённае «сёння», з недаверам узіраюся ў безвыходную прывіднасць невядомага мне «заўтра». Верагодна, людзям, такім як я, наканавана лёсам шукаць сябе пажыццёва. Малюнкі быцця змяняюцца. Відзежы ілюзорнага свету, намаляваныя ўяўленнямі, з зайзроснай абыякавасцю сціраюцца ўсюдыісным часам, але я настырна працягваю маляваць. Я мастак, і мая мэта ствараць сябе. Але, спазнаючы новыя сэнсы існавання, я так пакуль і не здолеў распазнаць сярод гэтай размаітасці рэчаў, рэлігій, догмаў і ілюзій, створаных чалавекам і дзяржавай, свой сапраўдны сэнс, свой сапраўдны шлях, сваю патаемную мару. (фрагмент)
   Уся кніга ў адным файле
Беларускія аўтары: Паплаўскі Алесь
Каталёг: Kamunikat.org
У кнігу ўвайшлі тры аповесці. «Размовы са стодзівамі» — гэта псіхалагічная прытча. Чытачу давядзецца вырашыць, каму суперажываць. Трагічныя лёсы людзей дзіўным чынам пераплятаюцца. У аповесці «Lapido» Павал, ахвяра рэпрэсіўнай дзяржаўнай сістэмы, вымушаны ратавацца ў краіне, дзе ў далёкія савецкія гады ягоны бацька жорстка распраўляўся з паўстанцамі. Дзеянні разгортваюцца на фоне містычнай Прагі. Галоўны герой аповесці «Гульні з нулявым... Болей »
«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэ... Болей »