Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2020
Выдавец: Галіяфы
Памеры: 274 с.
ISBN: 978-985-7209-58-3
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2020 by Алесь Паплаўскі, Галіяфы - афармленне
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У кнігу ўвайшлі тры аповесці. «Размовы са стодзівамі» — гэта псіхалагічная прытча. Чытачу давядзецца вырашыць, каму суперажываць. Трагічныя лёсы людзей дзіўным чынам пераплятаюцца. У аповесці «Lapido» Павал, ахвяра рэпрэсіўнай дзяржаўнай сістэмы, вымушаны ратавацца ў краіне, дзе ў далёкія савецкія гады ягоны бацька жорстка распраўляўся з паўстанцамі. Дзеянні разгортваюцца на фоне містычнай Прагі. Галоўны герой аповесці «Гульні з нулявымі сумамі» трапляе ў далёкую Палесціну, дзе раздумвае пра свой лёс, спрабуе разабрацца ў мінулым. Самалёт, у якім ён вяртаецца на радзіму, церпіць катастрофу. Што можа выратаваць галоўнага героя?
Я ўсё яшчэ шукаю сябе. Пражываю звыклае, будзённае «сёння», з недаверам узіраюся ў безвыходную прывіднасць невядомага мне «заўтра». Верагодна, людзям, такім як я, наканавана лёсам шукаць сябе пажыццёва. Малюнкі быцця змяняюцца. Відзежы ілюзорнага свету, намаляваныя ўяўленнямі, з зайзроснай абыякавасцю сціраюцца ўсюдыісным часам, але я настырна працягваю маляваць. Я мастак, і мая мэта ствараць сябе. Але, спазнаючы новыя сэнсы існавання, ... Болей »
«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэ... Болей »