Сцепанюк Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Сцепанюк.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Гапееў Валеры, Назіральнік

Назіральнік

Апавяданне

Гапееў Валеры

Publication Date: 2022

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2002 by Валеры Гапееў; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Гапееў Валеры, Пастка на рыцара. Аповесць, апавяданні; для дзяцей сярэд. i ст. шк. узросту. — Мінск: Юнацтва, 2002, 191 с.

Дзіўная птушка бусел. Іван Каўтун, у якога жонка Марыся ніяк не магла жывое дзіця нарадзіць, і верхавіну бярозкі каля свайго дома ссек, і драўляную барану туды зацягнуў, і голля сухога на яе накідаў — а пара буслоў дзве вясны запар кружыла над вёсачкай, ды так і не прысела на тую барану. А ўзімку абламалася верхавіна бярозкі каля дома бабы Адаркі. Тады ўвесь дзень ішоў мокры снег, а ўночы падмерзла — вось і не вытрымала цяжару нахіленая ўбок верхавіна. (фрагмент)

Belarusian Authors: Гапееў Валеры

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь твор у адным файле

Worth reading:

Гапееў Валеры, Вольнэры

Вольнэры

Прадвесце

Гапееў Валеры

Цяпер я ведаю, як вар’яцеюць. Не ў сэнсе «раз’юшваюцца», калі ўскіпае злосць і табой кіруе крыўда ці прага помсты, а ў сэнсе «едуць з глузду». Вось я — еду з глузду. I гэта адбываецца паступова. Бо цені паволі набрыньваюдь, набываюць формы. 3 колішніхамаль празрыстых аблачынак, што злёгку зацямнялі сцяну, падлогу, бацькавы ногі, дзверы, кут у пакоі, яны за гэтыя два месяцы ператварыліся ў паўпразрыстых істот, і ў некаторых я выразна бач... More »


epub
Гапееў Валеры, Быць тваім сабакам…

Быць тваім сабакам…

Апавяданне

Гапееў Валеры

Ліст быў і не жоўтым, і не чырвоным. А такім, як чалавечая далонь, што паружавела ад холаду. І адсюль, з пакоя, Антон, здавалася, адчувае, як холадна і зябка гэтаму кляноваму лісту. Невядома, адкуль прынёс яго сюды сыры вецер і панёс бы куды далей, ды ліст вось прыляпіўся да вугла шыбіны. І цяпер здаецца, што нечая далонь адтуль, з восеньскай халадэчы, просіць літасці. Як хутка яна надышла – восень! Пажоўклую і пачарнелую лістоту неяк р... More »


epub
Гапееў Валеры, Чырвоны радок

Чырвоны радок

Апавяданне

Гапееў Валеры

Ну, вось я і ў Мінску. Мне 15 з паловай, я стаў самастойным ча-лавекам. Тры месяцы таму быў яшчэ вучанем сярэдняй школы. Праўда, вучанем не простым: я — круглы выдатнік ад першага класа, намеснік старшыні Савета школы. Там, у той вясковай школе, я быў на асаблівым уліку, я быў першы. Уга, як мяне адгаворвалі ад паступлення, угаворвалі заканчваць школу і атрымаць залаты медаль. А мне надакучыла. Быць першым, быць лепшым добра, але сярод ... More »


epub
Гапееў Валеры, Уступны экзамен

Уступны экзамен

Апавяданне

Гапееў Валеры

Усе адзінаццаць год вучобы ў школе ў Андрэя жыло гэтае хваляванне — хваляванне перад чыстай старонкай сшытка. Ён ўвесь час быў унутрана перакананы, што ад таго, як ён напіша самую першую літару, будзе залежаць канчатковы вынік усяго напісанага. Андрэй хвалюецца і цяпер — сёння апошні ўступны экзамен, сачыненне, — хаця і ведае, што паступіць. Ён можа зрабіць у сачыненні процьму памылак — і паступіць. Бо паступленне не залежыць ад яго — м... More »


epub
Гапееў Валеры, Крыж у жыце

Крыж у жыце

Апавяданне

Гапееў Валеры

Памірала вёска. Цяпер ужо кожнаму, хто праходзіў доўгай вуліцай з прарэджанымі радамі хат, было зразумела, што яшчэ колькі год — і каля адзінае студні з галосна рыпучым жоравам не натоліш смагу, бо вада пазелянее, набудзе непрыемны пах старасці і затхласці. Як і не паласуешся са здзічэлага саду яблыкам маленькім і кісла-горкім. Вёска памірала. Толькі некалькі хат насцярожана ўглядваліся з-пад стрэх-брывоў жоўтымі вачамі вокнаў у шэрае ... More »


epub
Гапееў Валеры, Бярозкі за ваколіцай

Бярозкі за ваколіцай

Апавяданне

Гапееў Валеры

Яго звалі Сашкам, яе — Аляксандрай. Яго пабойваліся і дарослыя, і дзеці, а яе рэдка можна было пабачыць адну — дзяўчынкі пастаянна акружалі яе, прыпынялі на вуліцы кабеты. У яе быў адкрыты, незвычайна светлы позірк. Ён паглядваў на ўсіх і ўсё з-пад ілба, быў дзікаватым, і за спінай яго так і клікалі: “Дзічок”. Яна вырасла без бацькі, ён — без маці. Ён быў вучань адзінаццатага класа, другагоднік і, высокі, шырка-плечы, выглядаў куды стар... More »


epub
Гапееў Валеры, Работа над памылкамі

Работа над памылкамі

Апавяданне

Гапееў Валеры

За дзевяць год вучобы ў школе Аксана ні аднога разу не забыла пра дамашняе заданне. Нават калі прыкрая ангіна ўклала яе ў ложак, усё роўна яна кожны вечар, патэлефанаваўшы сяброўцы, выконвала не толькі пісьмовыя заданні, але чытала і вусныя. Аднойчы і назаўсёды яна вырашыла, што калі ты нешта абавязаны зрабіць, значыць гэта павінна быць выканана. Складзены ёю і вывешаны над сталом распарадак дня быў для яе найвышэйшым законам, кожны пун... More »


epub
Гапееў Валеры, Падарунак

Падарунак

Апавяданне

Гапееў Валеры

Красці трэба ўдвух! Ігар ужо больш за паўгадзіны назірае за кіёскам і ўсё больш баіцца, што яго заўважаць. Не адтуль, ад кіёскаў, а вось адсюль, ад гэтай лаўкі, на якой ён так доўга чакае. Здаецца, сцяжынка тут глухая, ніхто на ёй не павінен з’явіцца, а за той час, як Ігар тут сядзіць, ужо двойчы міма яго прайшлі. Калі ён будзе там, каля кіёска, а тут нехта будзе ісці і кіне адзін толькі позірк у прагал яловых лапкаў — ён убачыць Ігара.... More »


epub
Гапееў Валеры, Хрышчэнне

Хрышчэнне

Апавяданне

Гапееў Валеры

Учора днём возера здавалася зусім побач. З бабулінага агарода было відаць прыбярэжнае кустоўе. А цяпер нізкі кудлаты туман заслаў луг, і росная сцяжынка, што студзіць ногі, казыча мяцёлкамі цімафееўкі, здаецца бясконца доўгай — не відаць канца — а ракітнік на беразе возера хаваецца недзе далёка ў тумане. Яшчэ не вельмі зыркім чырвоным кругам сонца толькі прыўзнялося над жытам і павольна набаўляе свой бляск, меншае ў памерах, увачавідкі... More »


epub
Гапееў Валеры, Адарваны гузік

Адарваны гузік

Апавяданне

Гапееў Валеры

Цяпер я зрэдку бываю дома, іншы год і аднаго разу не даводзіцца наведаць неяк незаўважна пастарэўшых і ссівеўшых бацькоў. Але ўжо колькі гадоў запар, калі аўтобус падвозіць мяне да Доўска, і я іду на спадарожную машыну, прыпыняю ў гэтым месцы крок. Хутка, каб зусім не спыняцца, абглядваю вялікі лапік зямлі. Розум супярэчыць — немагчыма праз столькі год знайсці на зямлі шэры гузік. Тым больш, што гэтулькі аўтобусаў тут прыпынялася, гэтул... More »