Гапееў Валеры

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982 — 1984 гг.). Пасля працаваў на «Інтэграле» наладчыкам.

У 1992 г. пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе: токар, аператар станкоў з ЧПУ, інжынерам. У гэты ж час пачаў пісаць прозу. Першае сур’ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць» у 1995 годзе. Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке» у 1994 г.. Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах. Працаваў у раённай газеце ў якасці пазаштатнага карэспандэнта.

У 1995 г. быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 г. перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Цяпер працуе ў рэдакцыі раённай газеты адказным сакратаром.

Жанаты, сын нарадзіўся ў 1989 г., дачка — ў 1998 г.

 

Гапееў Валеры :: Выданьні

mp3
Гапееў Валер, Пазл

Пазл

Гапееў Валер

Здаецца, Валеру Гапееву ўдалося вынайсці рэцэпт ідэальнага вострасюжэтнага рамана. Бярэм графа Монтэ Крыста. З ягоным імпэтам халоднай і страшнай помсты. Дадаем вострай містыкі ў стылі Стывена Кінга. Крыху падсольваем ненавязьлівай эротыкай. І ўсё гэта запраўляем беларускімі рэаліямі сярэдзіны дзясятых гадоў. У выніку атрымліваецца не пародыя і не падробка пад вядомых класікаў. А абсалютна непаўторны беларускі твор. Бо пісьменнік - гэта... Болей »


Гапееў Валеры, Вольнэры

Вольнэры

Прадвесце

Гапееў Валеры

Цяпер я ведаю, як вар’яцеюць. Не ў сэнсе «раз’юшваюцца», калі ўскіпае злосць і табой кіруе крыўда ці прага помсты, а ў сэнсе «едуць з глузду». Вось я — еду з глузду. I гэта адбываецца паступова. Бо цені паволі набрыньваюдь, набываюць формы. 3 колішніхамаль празрыстых аблачынак, што злёгку зацямнялі сцяну, падлогу, бацькавы ногі, дзверы, кут у пакоі, яны за гэтыя два месяцы ператварыліся ў паўпразрыстых істот, і ў некаторых я выразна бач... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Быць тваім сабакам…

Быць тваім сабакам…

Апавяданне

Гапееў Валеры

Ліст быў і не жоўтым, і не чырвоным. А такім, як чалавечая далонь, што паружавела ад холаду. І адсюль, з пакоя, Антон, здавалася, адчувае, як холадна і зябка гэтаму кляноваму лісту. Невядома, адкуль прынёс яго сюды сыры вецер і панёс бы куды далей, ды ліст вось прыляпіўся да вугла шыбіны. І цяпер здаецца, што нечая далонь адтуль, з восеньскай халадэчы, просіць літасці. Як хутка яна надышла – восень! Пажоўклую і пачарнелую лістоту неяк р... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Бярозкі за ваколіцай

Бярозкі за ваколіцай

Апавяданне

Гапееў Валеры

Яго звалі Сашкам, яе — Аляксандрай. Яго пабойваліся і дарослыя, і дзеці, а яе рэдка можна было пабачыць адну — дзяўчынкі пастаянна акружалі яе, прыпынялі на вуліцы кабеты. У яе быў адкрыты, незвычайна светлы позірк. Ён паглядваў на ўсіх і ўсё з-пад ілба, быў дзікаватым, і за спінай яго так і клікалі: “Дзічок”. Яна вырасла без бацькі, ён — без маці. Ён быў вучань адзінаццатага класа, другагоднік і, высокі, шырка-плечы, выглядаў куды стар... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Альтэрнатыва

Альтэрнатыва

Апавяданне

Гапееў Валеры

Віцька крычыць на адной ноце, крычыць з усяе моцы, а крычаць так цяжка, не хапае паветра, быццам крычыш пад вадой. І голасу свайго не чуеш. Гэта не дзіўна, гэта жудасна, бо Віцька не аглух, ён толькі чуў, як трашчаў сук той вярбы, што нахілілася над вадой, чуў плёскат, з якім упаў у ваду, нязграбна хапаючы паветра рукамі, Сёмка. Чуў Віцька і той страшэнны, ніколі раней не чуты гук — ці то нейкі ўсхліп, ці то выдых — то жалезны, тоўсты, ... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Работа над памылкамі

Работа над памылкамі

Апавяданне

Гапееў Валеры

За дзевяць год вучобы ў школе Аксана ні аднога разу не забыла пра дамашняе заданне. Нават калі прыкрая ангіна ўклала яе ў ложак, усё роўна яна кожны вечар, патэлефанаваўшы сяброўцы, выконвала не толькі пісьмовыя заданні, але чытала і вусныя. Аднойчы і назаўсёды яна вырашыла, што калі ты нешта абавязаны зрабіць, значыць гэта павінна быць выканана. Складзены ёю і вывешаны над сталом распарадак дня быў для яе найвышэйшым законам, кожны пун... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Хрышчэнне

Хрышчэнне

Апавяданне

Гапееў Валеры

Учора днём возера здавалася зусім побач. З бабулінага агарода было відаць прыбярэжнае кустоўе. А цяпер нізкі кудлаты туман заслаў луг, і росная сцяжынка, што студзіць ногі, казыча мяцёлкамі цімафееўкі, здаецца бясконца доўгай — не відаць канца — а ракітнік на беразе возера хаваецца недзе далёка ў тумане. Яшчэ не вельмі зыркім чырвоным кругам сонца толькі прыўзнялося над жытам і павольна набаўляе свой бляск, меншае ў памерах, увачавідкі... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Туман

Туман

Апавяданне

Гапееў Валеры

Цішыня... Яна цяпер такая, як ніколі. Не такая, як увесну — звонкая, крохкая, бы шкляная. Не такая стомленая, як улетку і не такая, як зімой — насцярожаная, гатовая падхапіць, разнесці па збялелых абшарах самы ціхі хрумст снегу пад нагой. Гэта восеньская цішыня... Яна ахутвае наваколле, глушыць гукі і крокі, ахінае спакоем, развагай, нетаропкасцю. Сівы туман, што нават і рукой крануць можна — такія буйныя на выгляд кроплі плаваюць неміт... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Кантрольная па фізіцы

Кантрольная па фізіцы

Апавяданне

Гапееў Валеры

“...З лодкі, якая плыве па цячэнню з хуткасцю 25 метраў у мінуту, стрэлілі з ружжа...” Настаўніка фізікі ўсе пабойваюцца. Яшчэ б! Тут, у лагеры “Зубраня” сабраліся, лічы, адны выдатнікі. А ён, высокі і худы, незвычайна строгі, ужо на другім уроку, калі і імя яго яшчэ добра не запомнілі, ужо паставіў дзве “тройкі” і “двойку” тром дзяўчынкам. Адна нават заплакала. Тут не паплачаш! Адзнакі гэтыя павязеш з сабой у сваю школу, вось там будзе... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Галка

Галка

Апавяданне

Гапееў Валеры

Вось калі добра-добра падумаць, то быць непрыгожай не так ужо і дрэнна. Галя непрыгожая, так усе лічаць. Нос у яе маленькі, востранькі, тварык хударлявы, а вочы амаль чорныя, у тонкім паўкружжы брывоў. То Галя іх надта не паказвае. Гэта няцяжка — глядзі сабе пад ногі, калі па вуліцы крочыш. А ў клубе на танцах можна на касету глядзець. Галя каля магнітафона — гаспадыня. Бо ніхто акрамя яе гэтулькі новых касет у райцэнтры не купляе — гро... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-8]   Наступная   Апошняя