Гапееў Валеры

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982 — 1984 гг.). Пасля працаваў на «Інтэграле» наладчыкам.

У 1992 г. пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе: токар, аператар станкоў з ЧПУ, інжынерам. У гэты ж час пачаў пісаць прозу. Першае сур’ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць» у 1995 годзе. Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке» у 1994 г.. Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах. Працаваў у раённай газеце ў якасці пазаштатнага карэспандэнта.

У 1995 г. быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 г. перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Цяпер працуе ў рэдакцыі раённай газеты адказным сакратаром.

Жанаты, сын нарадзіўся ў 1989 г., дачка — ў 1998 г.

 

Гапееў Валеры :: Выданьні

Маладосць, 06 (643) 2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

06 (643) 2007

“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск. Болей »


video
Гапееў Валеры, Ноч Цмока

Ноч Цмока

Раман

Гапееў Валеры

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі. Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…<center><br /><br /><iframe width="560" heigh... Болей »


video
Гапееў Валеры, Праклён

Праклён

фрагмент рамана чытае Валер Гапееў

Гапееў Валеры

Адвечная тэма барацьбы Святла і Цемры у рамане “Праклён” набывае канкрэтныя рысы. Гэтае змаганне ніколі не спынялася, гісторыя яго роўная гісторыі чалавецтва. Выбар, па якім мы аказваемся на тым ці іншым баку, аднойчы рабіць кожнаму з нас, што напаткае і галоўных герояў рамана. Містычнае ў рамане “Праклён” не проста пераплецена з рэальнасцю, але становіцца самастойная часткай, без якой не можа існаваць цэласнасць жыцця. Старажытныя артэ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [8-8]   Наступная   Апошняя