Эдвард Зайкоўскі (18 лістапада 1952, вёска Дубашы Валожынскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1985).
У 1975 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1980 працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Дасьледуе помнікі нэаліту і бронзавага веку, паганскія вераваньні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі, старажытную кулінарыю. Аўтар брашуры «Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі» (1990) і кнігі «Старажытная беларуская кухня» (у сааўтарстве, 1995), а таксама шматлікіх артыкулаў.
Крыніца: be.wikipedia.org
Наша краіна багатая дзівоснымі крыніцамі, азёрамі і рэкамі. Кожны з вадаёмаў — гэта не толькі асобая экасістэма, але і пэўны навакольны духоўны асяродак, што мае сваю гісторыю, свой сакральны свет. Нездарма ж блакітным «вачам» Радзімы прысвечана столькі песень, казак, паданняў. Выкладзеныя ў кнізе звесткі пра жыватворныя крыніцы адкрываюць яшчэ адну старонку ў духоўнай культуры нашага народа. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў, які... Болей »
Вялес (Волас) як адзін са славянскіх язычніцкіх багоў здаўна прыцягваў увагу даследчыкаў. Вывучэнню гэтага вобраза дахрысціянскай міфалогіі прысвечана вялікая колькасць навуковых прац. У апошнія дзесяцігоддзі выйшлі грунтоўныя працы Р. Якабсона, В.У. Іванова і У.М. Тапарова, БА. Рыбакова, Б.А. Успенскага, Ю.Г. Пісарэнкі. Коратка высновы гэтых і іншых аўтараў заключаюцца ў тым, што Вялес з'яўляўся апекуном свойскіх жывёлаў, звяроў і бога... Болей »
Першыя друкаваныя крыніцы кулінарных рэцэптаў, што з'явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, датуюцца XVII стагоддзем. Шмат рэцэптаў страў вядомы па мастацкіх творах і іншых выданнях, а самыя старыя стравы (магчыма, з дахрысціянскіх часоў) аўтары аднавілі па этнаграфічных матэрыялах. Грунтоўны аўтарскі агляд гісторыі кулінарыі на Беларусі, з якога пачынаецца кніга, як і рэцэпты страў, пераконваюць у тым, што беларусы маюць багатыя гастр... Болей »
Асвятляецца старажытная гісторыя паўночнай Беларусі ад мезаліту да ІХ ст. н. э. Паказваюцца асноўныя этапы першабытнай гісторыі Беларускага Падзвіння, роля прыродных умоў і іх сувязь з гаспадарчай дзейнасцю. Для раскрыцця пытанняў духоўнага жыцця нашых продкаў выкарыстаны фальклорны матэрыял. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »
У зборніку змешчаны матэрыялы ІІ Міжнародных чытанняў, прысвечаных памяці першага консула Расіі ў Японіі ўраджэнца Беларусі Іосіфа Гашкевіча. У іх гаворыцца пры жыццёвы шлях і спадчыну гэтага вучонага, беларуска-руска-японскае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне, мінулае і сучаснасць Астравецкай зямлі, на якой жыў і памёр дыпламат. Дадаткова ў зборнік уключаны лепшыя публікацыі беларускага друку апошніх гадоў, прысвеячаныя Японіі. Прызна... Болей »
У другім томе “Terra Alba” - “Homo venerius: Сексуальная прастора беларускай культуры” ў шэрагу арыгінальных даследаванняў, публікацый археаграфічных крыніц. фальклорных тэкстаў і эпісталярнай спадчыны робіцца спроба прасачыць адлюстраванне ў беларускай культуры інтымных бакоў чалавечага жыцця на ўсім працягу існавання беларускага этнасу. Цытаванне і перадрукоўка археаграфічных крыніц і перакладаў толькі з дазволу МТ “Брама”. Усе правы ... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры Гродзеншчыны. Болей »
У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. Болей »
Зборнік «Тутэйшыя» прадстаўляе творчасць сябраў аднайменнага незалежнага аб'яднання маладых літаратараў-нонканфармістаў. Аб'яднанне «Тутэйшыя» было заснавана ў 1987 г., праз некалькі гадоў спалучала больш за шэсць дзесяткаў літаратараў з усяе Беларусі. Гэта было не толькі і не столькі літаратурнае, колькі грамадска-палітычнае аб'яднанне. Што да літаратуры, то даследчык айчыннага літаратурнага працэсу Максім Шчур сярод галоўных заслуга... Болей »
* ВАЛОЖЫНШЧЫНА Ў ЛЕГЕНДАХ І ПАДАННЯХ * ВЯСЁЛЫЯ ПЫРСКІ МАЛАДОЙ ДУШЫ * ДА НАПІСАНЬНЯ КАМЭДЫІ КУПАЛЫ "ПАЎЛІНКА" * ЗЫГМУНТ НАГРОДЗКІ І ЯГО АДНОСІНЫ ДА БЕЛАРУСАЎ * ЗЬ НЯЗНАНЫХ РУКАПІСАЎ ЯНКІ КУПАЛЫ * Аблажэй Алег, БРОЎНАЎСКІЯ ДУМКІ * Бічэль-Загнетава Данута, "З КРЫНІЧКІ НАПАІ МЯНЕ СВЯТОЕ..." * Бярэзіна Тамара, ДЗЕ ШЭПЧУЦЦА ХВАЛІ ГАЛЬШАНКІ * Вашкевіч Андрэй, ЯШЧЭ РАЗ ПРА ВАЦЛАВА ПАНУЦЭВІЧА * Галубо... Болей »