Publication Place: Мінск
Publication Date: 1998
Editor: Масляніцына І. А., апрацоўка
Graphics Design: Рыжы М. Д.
Publishing/ Printing House: Юнацтва
Sizes: 334с.: іл.
ISSN: 985-05-01
Category: Ethnography; Culture; Belles-Lettres; Children’s Books
Copyright © 1998 by Масляніцына І.
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy)
Copy Numbers: EEDC — [402]; MiOKB — [3170]
Call Number: VI.MLY; IV.1.Mas
У кнізе змешчаны легенды і паданні, сабраныя па ўсёй Беларусі, якія апавядаюць пра паходжанне назваў вёсак, мястэчак, гарадоў, асобных мясцін. Усю ноч не магла заснуць Лебедзь. Быццам ліхаманка трэсла яе, i здавалася, што вось зараз затрасецца разам з ёй уся зямля. Так было ўжо аднойчы. Тады Лебедзь была зусім яшчэ дзяўчо i доўга плакала ca страху. Бацька не супакойваў. Стары вяшчун, ён сам адчуваў набліжэнне чагосьці нядобрага. Усю ноч не гаслі ў свяшчэнным гаі вогнішчы — вешчуны спрабавалі ўміласцівіць Перуна i Дажбога. Спалоханыя, прыносілі свае ахвяры рыбакі. Перад раніцай моцны шквал ветру задзьмуў агонь ахвярніка — пачалася навальніца. Тады ўпершыню зразумела яна, што Пярун не ўсясільны. Даўно ўжо няма на свеце бацькі, якога многія лічылі чарадзеем, разышліся хто куды яго былыя памочнікі-вешчуны, спалены свяшчэнны гай, i знайшлі недзе ў глыбіні Лукаўскага возера прытулак ідалы Пярун i Дажбог.
Belarusian Authors: Масляніцына Ірына
Catalog: Kamunikat.org | EEDC | MiOKB
Кніга легенд Ірыны Масляніцынай будзе цікавай для шырокага кола чытачоў. Аўтарка засяродзіла ўвагу на паданнях і легендах, на якія вельмі багатая наша славутая зямля. Зыходзячы з пачутых сярод народа легенд, яна дае тлумачэнне назвам беларускіх гарадоў і мястэчкаў, рэк і азёраў. Спалучаючы фальклорныя матывы з літаратурнай апрацоўкай, яна дасягае своеасаблівага і яркага каларыту, багатага як эмацыянальным, так і фактычным матэрыялам. More »