Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1987
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопісу "Маладосць"
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1987 by Масляніцына І.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Кніга легенд Ірыны Масляніцынай будзе цікавай для шырокага кола чытачоў. Аўтарка засяродзіла ўвагу на паданнях і легендах, на якія вельмі багатая наша славутая зямля. Зыходзячы з пачутых сярод народа легенд, яна дае тлумачэнне назвам беларускіх гарадоў і мястэчкаў, рэк і азёраў. Спалучаючы фальклорныя матывы з літаратурнай апрацоўкай, яна дасягае своеасаблівага і яркага каларыту, багатага як эмацыянальным, так і фактычным матэрыялам.
Беларускія аўтары: Масляніцына Ірына
Каталёг: Kamunikat.org
У кнізе змешчаны легенды і паданні, сабраныя па ўсёй Беларусі, якія апавядаюць пра паходжанне назваў вёсак, мястэчак, гарадоў, асобных мясцін. Усю ноч не магла заснуць Лебедзь. Быццам ліхаманка трэсла яе, i здавалася, што вось зараз затрасецца разам з ёй уся зямля. Так было ўжо аднойчы. Тады Лебедзь была зусім яшчэ дзяўчо i доўга плакала ca страху. Бацька не супакойваў. Стары вяшчун, ён сам адчуваў набліжэнне чагосьці нядобрага. Усю ноч... Болей »