Быкаў на Свабодзе

Быкаў на Свабодзе

Выданьне другое, дапоўненае

Publication Place: Прага

Publication Date: 2005

Editor: Навумчык Сяргей

Graphics Design: Мацур Генадзь

Publisher: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Book Series: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе

Sizes: 662с.: iл.

ISBN: 0-929849-08-6

Category: History; Belles-Lettres; Politics; Society; Sources

Copyright © 2005 Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy)

Copy Numbers: MiOKB — [9285]

Supplementary Data: Крыніца: http://svaboda.org/; Заснавальнік і каардынатар сэрыі Аляксандар Лукашук.; У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Алеся Адамовіча, Ірыны Быкавай, Юрыя Дзядзінкіна, Уладзімера Кармілкіна, Глеба Лабадзенкі, Андрэя Лянкевіча, Сяргея Навумчыка, Марыі Сэдэрбэрг, Сяргея Шапрана, Уладзіслава Яндзюка, а таксама фотаматэрыялы з архіваў сям’і Васіля Быкава.

...Быкаў сьмяецца ў трубку і кажа: «Ну, калі я вам яшчэ не надакучыў, калі ласка — прышлю». Праз пару дзён пошта прыносіць цяжкую капэрту з новай прыпавесьцю, у лісьце абавязковая прыпіска: «Перадайце прывітаньне вашым мілым дзяўчатам і хлопцам, якія так хораша чытаюць...» У 1965-м супрацоўнікі радыё выдалі ў Мюнхэне аповесьць «Мёртвым не баліць». І вось мы зноў выдаём кнігу Быкава. Шмат гадоў нашыя слухачы першыя знаёміліся зь яго новымі творамі, а таксама меркаваньнямі, ацэнкамі й прагнозамі. Пераважна гэта былі невясёлыя прагнозы, але Быкаў не пагаджаўся, што гэта пэсымізм. Сьвечка надзеі ніколі ня гасла ў ягоных выступах. І ў рэдакцыйных сьценах ён запомніўся заўсёды з прыязнай цёплай усьмешкай, — мы спадзяёмся, ён пачуваў сябе на «Свабодзе» добра і лёгка, сярод сяброў. Апошнія месяцы мы мелі шчасьце сустракацца часьцей — у прагулках па Празе, на імпрэзах, у вулічных кавярнях, дома. І ў шпіталі. За тоўстымі сьценамі «Свабода» лавілася дрэнна, мы прынесьлі яму магнітафон, і ён атрымліваў навіны зь Беларусі ў запісе. Быкаў слухаў «Свабоду» даўно, але пасьля таго, як жыцьцё ў Менску стала нясьцерпным і пачаўся апошні вандроўны пэрыяд ягонай творчасьці, ён не расставаўся з караткахвалевым прымачом. Мы рабілі праграму, ведаючы, што яе будзе слухаць Быкаў. Мы так і будзем рабіць надалей, Васіль Уладзімеравіч. (Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода, Прага)

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

Worth reading:

Быкаў на Свабодзе

Быкаў на Свабодзе

Быкаўскія тэксты ў эфіры “Свабоды” чыталі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, заснавальнік Беларускага Наронага Фронту Зянон Пазьняк, першы кіраўнік адноўленай беларускай дзяржавы Станіслаў Шушкевіч, амбасадар Ізраілю Зэеў Бен Ар’е і амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан, паэты Вальжына Морт і Андрэй Хадановіч, Генадзь Бураўкін і Сяргей Законьнікаў, празаікі Барыс Пятровіч і Альгерд Бахарэвіч, мастак Алякс... More »


pdf
Быкаў на Свабодзе

Быкаў на Свабодзе

The Belarusian Service of Radio Free Europe/Radio Liberty published the collection after renowned novelist Vasil Bykau’s death. After the fall of the iron curtain and until his death Vasil Bykau worked closely with the radio station, which had broadcast free news to the Belarusians when the nation was part of the Communist bloc. The radio station should be credited for broadcasting Bykau’s voice to Belarus when the writer lived abroad. ... More »