![]() |
![]() |
Янка (Іван Антонавіч) БРЫЛЬ (4 жніўня 1917, Адэса — 25 ліпеня 2006), беларускі пісьменнік.
Янка Брыль нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля. У 1922 разам з бацькамі вярнуўся на іх радзіму, у вёску Загора (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці, на той момант у Другой Рэчы Паспалітай). У 1931 Я. Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагрудскую гімназію, але не змог вучыцца з-за матэрыяльных цяжкасцей. У 1939 прызваны ў армію, служыў у марской пехоце. Пасля пачатку вайны, у верасні таго ж году трапіў пад Гдыняй ў нямецкі палон, у 1941 уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў. У 1942 Я. Брыль стаў сувязным партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а ў 1944 — разведчыкам партызанскай брыгады «Камсамолец». Рэдагаваў газету «Сцяг свабоды» Мірскага падпольнага райкома партыі і сатырычны лісток «Партызанскае жыгала». Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам раённай газеты ў г.п. Мір, літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Вожык».
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні i мініядюры, напісаныя ў розныя гады, i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка». Болей »
Раман «Птушкі i гнёзды» i аповесць «Золак, убачаны здалёк» даволі даўно вядомыя нашаму чытачу, перакладзеныя на некалькі еўрапейскіх моў, а таксама i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка» ўтвараюць своеасаблівы таленавіты трыпціх, тройчы па-рознаму арыгінальна, яскрава гаворачы пра адно, найгалоўнейшае ў жыцці людзей i народаў,— свабоду, мір, чалавечнасць. Болей »
Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю. Болей »
На адной з дзвюх бліжэйшых ліп хаваецца ў кроне буслянка. Мноства разоў на дзень жыхары яе зверху абмахваюць бела-чорнымі крыламі зялёна-залацісты гуд, то асядаючы на гняздо, то зноў узлятаючы. Сям'я з трыма падлеткамі, што яшчэ чарнадзюба хекаюць ад спёкі i, стоячы ў гняздзе, з трывожнай цікаўнасцю разглядаюць бліжэйшае наваколле. Дрэвы, раку, траву, будынкі лесніковага двара, чырвоныя, сінія, жоўтыя скрыначкі вулляў — усё, над чым так... Болей »
«Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе i свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя i сумна-трагічныя праявы быцця, пра ўсё тое, што дапамагае па-сапраўднаму жыць, верыць i спадзявацца на Чалавечае ў чалавеку. Болей »
Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі і сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў і мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапле... Болей »
Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі на працягу 1970—1973 гадоў сведчанні ўцалелых жыхароў з многіх беларускіх вёсак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі. Болей »
За гады вандраванняў па роднай краіне, па блізкім i далёкім белым свеце ў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля замалёвак сабралася даволі шмат. Яны — па часе з'яўлення — расцярушаны па кнігах, а цяпер аўтару задумалася лепшыя з ix сабраць у адну кніжку i прапанаваць юнаму чытачу, як сведчанне любові пісьменніка да жыцця i роздуму над ім. Болей »
У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыл я розных жанраў—аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзя літаратурнай дзейнасці. Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору». Болей »
Творы народнага пісьменніка Беларусі, выдатнага майстра роднага слова Янкі Брыля, якія ўключаны ў гэты зборнік, выдаваліся раней. Яны знайшлі ў чытачоў шырокі водгук своеасаблівай аўтарскай адметнасцю, душэунай дабрынёй і мудрасцю. Болей »