Віктар Сямашка – паэта, музыка, журналіста. Нарадзіўся ў 1980 г. ў Менску. Упершыню публічна агучыў уласныя вершы ў 1992 г. ў этэры Беларускага радыё. У 1998 - 2001 гг. уваходзіў у склад музычна-паэтычнае фармацыі «Кузьнец і Сяманя». У 2001 г. удзельнічаў у Рэспубліканскім сэмінары маладых літаратараў, што ладзіў Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Зь 2001 г. працуе ў ансамблі інтуітыўнае імправізацыі «Князь Мышкін» (у некаторых праграмах выкарыстаныя яго вершы). Паралельна ў 2004 – 2007 гг. супрацоўнічаў з псыха-фольк-гуртом «Нагуаль». У складзе азначаных гуртоў выступаў у Беларусі, Польшчы, Летуве, Украіне, Расеі, Францыі. Зь 2010 г. выступае з бардамі Раманам Ярашам, Андрэем Касьценем, Максімам Іўкіным. У 2002 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Зь 2005 па 2009 гг. – аўтар і вядоўца праграмы пра беларускую музыку «Новая зямля» на Radio Unistar, зь 2010 г. – аналягічнае праграмы "Кракатук" на Radyjo Racyja. У 2006 г. выдаў кнігу вершаў “Марыя S.”, у 2011 г. – “ReRa”. Друкаваўся ў часопісе “Дзяслоў” (№1 (50), 2011 г.). У тэкставым выглядзе публікуе вершы ў блёгу vvsiamashka.blog.tut.by, у аўдыё-вэрсіі на vvsiamashka.podfm.ru.
У кнізе паэта, музыкі, журналіста Віктара Сямашкі сабраныя вершы, напісаныя цягам 2009 – 2011 гг., дапрацоўка якіх трывала да моманту публікацыі. Болей »
У сваёй чацьвертай па ліку кнізе паэта-авангардыста Віктар Сямашка ва ўласьцівай яму манеры аналізуе ды інтэрпрэтуе рэчаіснасьць і ўласнае жыцьцё з дапамогай інструмэнтаў прыродазнаўства, этнаграфіі, астраноміі, сацыялёгіі ды іншых дысцыплінаў. Шэсьць прадстаўленых цыкляў напісаныя цягам 2012 – 2014 гг. і канцэптуальна перагукваюцца між сабой. Цыклі можна ўмоўна падзяліць на дзьве тройкі (альбо “звышцыклі”) аналягічна з чаргаваньнем тро... Болей »
У зборнік “Габітацыя” ўвайшлі тры цыклі вершаў, створаныя Віктарам Сямашкам у перыяд з кастрычніка 2006 г. да траўня 2008 г.: “Габітацыя”, “Дафарэнцыя” і “Гзымс”. Імя кнізе дала вёска зь незвычайным назовам Габітацыя, якая месціцца ля Будслава. У перакладзе з лацінскае мовы habitatio значыць “пражываньне, жытло”. У прадстаўленых тэкстах аўтар апісвае рознабаковыя стасункі з рэчаіснасьцю й робіць тое бязь лішніх фантазіяў, але з наданьне... Болей »
У кнізе паэта, музыкі, радыёвядоўцы Віктара Сямашкі прадстаўлены цыкл вершаў «ReRa». Тэксты пісаліся пераважна ў другой палове 2008 г. падчас візітаў аўтара на Лагойшчыну. Рэра — гэта беларускае дыялектнае слоўца, якое абазначае неахайнага чалавека. Болей »
"Заліхвацкія віражы мысьленчых асацыяцыяў! Найдзіўнейшая кампаноўка словаў!" Валерыя Кустава. "Не адрываючыся, прачытаў рукапіс. Гэта будзе сьвежая цікавая кніга. У Вас ёсьць, што сказаць, і Вы выказваеце гэта па-свойму... Быў рады пачуць сьвежы голас у нашай паэзіі." Рыгор Барадулін Болей »
Паэзія * Рыгор Барадулін. Анёл спагады. Вершы * Андрэй Хадановіч. Урокі гісторыі. Вершы * Алесь Аркуш. Ля Дзвіны у высокіх травах. Вершы * Віктар Ярац. Зямныя эцюды. Вершы * Макс Шчур. Невідочная бібліятэка. Вершы * Уладзімір Папковіч. Самота. Вершы * * Проза * Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана. Раман. Кніга 1-я * Сяргей Рублеўскі. Святло лускі. З кнігі для тых, хто любіць лавіць рыбу ўсім сэрцам. Аповесць * Юрась... Болей »
Віктар Сямашка – паэт, музыка, журналіст. Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Менску. Упершыню публічна агучыў уласныя вершы ў 1992 годзе ў эфіры Беларускага радыё. У 1998 - 2001 гг. уваходзіў у склад музычна-паэтычнае фармацыі "Кузнец і Сяманя". У 2001 годзе ўдзельнічаў у Рэспубліканскім сэмінары маладых літаратараў, што ладзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў. У 2002 скончыў факультэт журналістыкі БДУ. З 2005 па 2009 гг. – аўтар і вядоўца праграмы ... Болей »