Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1984
Рэдактар: Целеш В.М.
Выдавецтва/ друкарня: Беларусь
Памеры: 128с., іл., 21см
Катэгорыя: Гісторыя; Культура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [626]; EEDC — [1325], [1325-2]; MiOKB — [3926]
Сыгнатура: VII.7.Miń
Каб больш яскрава ўявіць, як вырас, змяніўся Мінск, трэба азірнуцца назад. Але як жа сучаснаму пакаленню мінчан заглянуць у мінулае свайго горада? Пра многае могуць расказаць даследаванні археолагаў, экспанаты музеяў, мемуарныя запісы і ўспаміны старажылаў, старыя гравюры і малюнкі мастакоў. Некаторае ўяўленне пра архітэктуру мінулага даюць будынкі, што захаваліся з тых часоў на плошчы Свабоды, на вуліцах Бакуніна, Герцэна, Астроўскага, Рэвалюцыйнай, Інтэрнацыянальнай і іншых. Але ўсё гэта яшчэ не дае нам поўнай карціны ранейшага горада. І вось тут на дапамогу прыйдуць старыя паштоўкі канца XIX —пачатку XX стагоддзя. Першыя не ілюстраваныя паштоўкі з'явіліся на свет у 1869 годзе ў Аўстра-Венгрыі. У Расіі яны ўпершыню былі выдадзены ў 1872 годзе і, вядома, распаўсюдзіліся таксама на тэрыторыі Беларусі. З'развіццём фатаграфіі і друкарскай тэхнікі, з пашырэннем чыгунак і значным павелічэннем колькасці турыстаў у канцы XIX стагоддзя асаблівую папулярнасць набылі ілюстраваныя паштоўкі з відамі маляўнічых пейзажаў, гістарычных мясцін, гарадоў. Да пачатку XX стагоддзя яны друкаваліся ўжо амаль ва ўсіх краінах свету. На тэрыторыі Расійскай імперыі першыя ілюстраваныя паштоўкі пачалі выдавацца з 1894—1896 гадоў. Яны знаёмілі з краявідамі Рыжскага ўзмор'я, гарадамі Масквой, Дэрптам (цяпер Тарту) і, Кіевам, Мінскам і інш. Дата выпуску на іх звычайна не ставілася (за выключэннем некаторых выдавецкіх фірмаў), таму арыентавацца даводзіцца пераважна па паштовых штэмпелях. Так, мною знойдзена адна паштоўка з відам гарадс
Беларускія аўтары: Целеш Вячка
Каталёг: BTH | EEDC | Прыватны кнігазбор | MiOKB
Кніга апавядае пра жыццё і творчасць мастакоў: Пётру Мірановіча, Міхася Калініна, Аркадзя Салаўёва, Дзімітрыя Гадыцкага-Цвірку і Аляксандру Бельцаву, невядомых ў гісторыі беларускага мастацтва. Шматгадовая даследчая праца ў архівах, музеях, галерэях і бібліятэках розных краін, успаміны людзей, сталі вынікам выдання гэтай працы. Рэцэнзенты выдання – габілітаваны доктар мастацтваў, прэзідэнт Латвійскай акадэміі навук Оярс Спарытыс, мастак... Болей »
Кніга напісана на аснове архіўных дакументаў, успамінаў краснасельцаў і самога аўтара. Пачынаючы з 1795 г., апісваецца гісторыя вёскі Краснае Сяло (Красная), пасёлка Краснасельскі і наваколля. Падаюцца звесткі пра кожную сям'ю краснасельскіх Целешаў: імёны, гады жыцця, радаводныя дрэвы, змешчана больш за 700 фотаздымкаў. Болей »
Паштоўкі з відамі беларускіх гарадоў, пераважна губернскіх, пачалі выдавацца ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя. А на пачатку ХХ стагоддзя ў іх знайшлі адлюстраванне і павятовыя гарады. Выданнем паштовак у той час займаліся ўладальнікі кніжных магазінаў і магазінаў пісьмовых тавараў, нават тытунёвых і галантарэйных, а таксама фотаатэлье, друкарняў і літаграфій. Выходзілі яны ў буйных выдавецтвах Вільні, Масквы, Пецярбурга, Стакгольма, Бер... Болей »